Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
101K photos
4.6K videos
49 files
4.34K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
❤️ 👩‍👦‍👦 Дзень маці 👩‍👦‍👦❤️

💐Любімыя нашыя мамы! Самае вялікае шчасце ў нашым жыцці - гэта быць Вашымі дзецьмі.👫 Дзякуй Вам за гэта!

👩‍🚒Няхай дом кожнай з Вас будзе бяспечным. Дзякуй, што навучылі!🚒💐

#гімназія_9
#бяспечныдом
#дзеньмаці
🌟Вайна 1812 года ў лёсах народаў Беларусі і Расіі🇧🇾🇷🇺

👌17-18 лістапада каманда "Вандроўнікі" гімназіі 9🏢 стала ўдзельнікам фінальных мерапрыемстваў беларуска-расійскага інтэлектуальнага турніру сярод школьнікаў "Вайна 1812 года ў лёсах народаў Беларусі і Расіі".👩‍🎓🧑‍🎓

👩‍💻У анлайн-этапе турніру прынялі ўдзел 99 каманд ад Ваўкавыска да Валгаграда. ☝️11 каманд прайшло ў фінал.🎯

🏆Шчыра віншуем нашых навучэнцаў і іх кіраўніка Ганну Аляксандраўну Качаванаву, настаўніка гісторыі, з годным прадстаўленнем Першамайскага раёна г.Мінска ў фінале.🥇🥉

Мы вамі ганарымся і жадаем новых творчых праектаў і перамог!🏆

#гімназія_9
#таленавітая_моладзь
#турнір
❤️💚СПОВЕДЗЬ ДУШЫ

🎤Творчы фестываль навучэнцаў і педагогаў "Споведзь душы", прымеркаваны да завяршэння 🕊Года гістарычнай памяці, прайшоў у гімназіі № 9.

👍Са сцэны гучалі пранікнёныя творы пра падзеі з жыцця нашага народа. ☝️Хвілінай маўчання згадалі вязняў фашысцкіх канцлагераў.🙏

👏Шчыра падтрымлівалі ўдзельнікаў фестывалю і нашы ганаровыя госці:
Вікторыя Васільеўна Клімовіч, першы сакратар Першамайскага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" г.Мінска,
афіцэры ўпраўлення ідэалагічнай работы Камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, Алег Валянцінавіч Куліковіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 339 асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна.

👌Дырэктар гімназіі Т.І.Касцюк адзначыла, што вельмі важна захоўваць культурную спадчыну, традыцыі і гістарычную памяць, бо менавіта яна дапамагае не губляць сувязь паміж пакаленнямі.🤝
Памяць - тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі.

#гімназія_9
#год_гістарычнай_памяці
Гістарычная памяць - дарога ў будучыню

☝️Менавіта аб важнасці памяці ішла сёння гаворка ў інфармацыйнай студыі гімназіі 9 «Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, строім будучыню» ў рамках праекта "ШАГ". 📝

👌Без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня. Таму на дзяржаўным узроўні такая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця нашага народа.

Госцем інфармацыйнай студыі была Маргарыта Міхайлаўна Мікулёнак, старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна г.Мінска.

💥У фокусе абмеркавання галоўнымі сталі тэмы:
без тэрміну даўнасці (пошукавая і даследчая дзейнасць);
нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць;
гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў.

☝️Якія б урокі нам ні падавала гісторыя, мы ❤️💚ведаем, што шанаваць сваіх продкаў - наш абавязак. 👍І Год гістарычнай памяці паказаў усяму свету, што беларусы – народ, які шануе сваю гісторыю, рэальныя подзвігі🎖 і дасягненні.🤝

#гімназія_9
#ШАГ🇧🇾
2023 год - Год міру і стварэння

Аднайменная інфармацыйная гадзіна прайшла сёння ў гімназіі 9🏢 і стане добрым стартам шэрагу мерапрыемстваў гэтага года, ☝️а таксама лагічным працягам Года гістарычнай памяці, калі мы ўспаміналі мінулае краіны: барацьбу за мір на нашай зямлі і права беларускага народа на самавызначэнне.❤️💚

☝️Сёння навучэнцы многа ўспаміналі, шмат даведаліся, шмат аб чым гутарылі... 👌бо ёсць у гісторыі даты, якія прымушаюць азірнуцца назад, і не толькі для таго, каб узгадаць мінулае, але і для таго, каб зразумець будучыню.🤝

☝️Вельмі важна данесці да навучэнцаў,👬👫 наколькі важны сёння мір☀️🌈 і стварэнне і што рабіць для прымнажэння гэтых каштоўнасцей.🤝 У прыватнасці, спазнаваць навуку і станавіцца граматнымі спецыялістамі, каб працаваць на карысць сваёй Радзімы.🇧🇾 Бо менавіта за моладдзю будучыня нашай дзяржавы.❤️💚

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#год_міру_і_стварэння
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤝#Молодежь_столицы_ЗА»

👫☝️Навучэнцы гімназіі далучыліся да гарадскога моладзевага анлайн-чэленджу 🖥 "#Молодежь_столицы_ЗА"

🤝 Мы за мір, 🕊за стварэнне, за росквіт нашай краіны, ❤️💚за здаровы лад жыцця, за годную адукацыю,📚 за павагу да сваіх традыцый і гістарычнага мінулага.📜

#гімназія_9
#МолодежьстолицыЗА
👍 НАШЫ ДАСЯГНЕННІ🏆

🌸Пачніце дзень з добрых навін, і ён абавязкова будзе добрым

👏Віншуем з перамогай у міжнародным інавацыйным праекце "МАЯ АЙЧЫНА"❤️💚 навучэнак гімназіі 9 Трапашка Арыяну, Мікулік Яну і Сафію, Беднякову Ганну, Варошка Анастасію і іх кіраўнікоў.💐

☝️Нашы навучэнцы і настаўнікі - самыя таленавітыя!Так трымаць!👍

#гімназія_9
#наш_гонар
Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.

У рамках пошукавага праекта «Жахі фашысцкіх лагераў смерці:“Пушкінскія казармы" - гарадская частка шталага 352" навучэнцы 9 "А" класа гімназіі 9 наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны 522 невядомых. 🕯Знаходзіцца магіла на тэрыторыі вайсковай часткі.

У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам (гарадская частка) быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера. Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.

Будзем помніць!

#гімназія_9
#памяць_і_боль
#30дней_до_Победы
🙏🎖️Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа🔥

🌟Ёсць у гісторыі нашай мірнай Беларусі❤️💚 памятныя даты, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.

🌟У рамках пошукавага праекта «Жахі фашысцкіх  лагераў смерці:“Пушкінскія казармы" - гарадская частка шталага 352"  актывісты БРСМ гімназіі 9, члены пошукавага атрада, наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны  523 невядомых, усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто падарыў нам мірнае жыццё.🕊️

🌟У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам (гарадская частка)  быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера.  Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...🕯

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

⭐️❗️Будзем помніць❗️⭐️

#гімназія_9
#памяць_і_боль
#дзень_усенароднай_памяці
ФОТАФАКТ 📸

💥Сёння  на творчую сустрэчу з навучэнцамі гімназіі 9 завітаў ЭДУАРД ХАНОК - легенда савецкай эстрады, народны артыст Рэспублікі Беларусь!🇧🇾
💥Нас уразіла лёгкасць, з якой кампазітар меў зносіны з залай, падзяліўся з намі сваёй музыкай, паведаў шмат цікавых гісторый.
❣️Было вельмі цікава яго слухаць і дарослым, і дзецям. Эдуад Сямёнавіч ахвотна раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні ❗️

🔥З нецярпеннем чакаем наступнай сустрэчы❗️

#гімназія_9
#лепшыя_дзеці
☀️Добрае надвор'е - праца ў радасць ☀️

💥Лістапад - традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а ўдзел у акцыі «Чысты двор» стаў добрай традыцыяй для педагогаў і навучэнцаў гімназіі 9.🍁🍂

🍁Сёння мы ўсе разам з пачуццём адказнасці, клопату аб чысціні і захаванасці навакольнага свету наводзілі парадак !🍁🧹🍂

👆Наша прыгожая дагледжаная "малая радзіма" пачынаецца з чыстага двара. 🇧🇾

#гімназія_9
#чысты_двор
#канікулы
👍 НАШЫ ДАСЯГНЕННІ🏆

🤗🌸Пачніце дзень з добрых навін, і ён абавязкова будзе добрым☝️

👏Віншуем з перамогай у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу "Гонар краю майго" ў рамках акцыі "Я гэты край Радзімаю заву" ❤️💚 навучэнку гімназіі 9 Гнецька Софію.💐

Даследчая работа "Гонар краю майго: Мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай" на заключным этапе адзначана Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.❤️💚

☝️Роля Храма-помніка ў беларускім сучасным грамадстве каласальная.  Тут чалавек трапляе ў нязвыклае для сябе асяроддзе. Асяроддзе, дзе няма зямнога прыцягнення, але нешта мякка кранае сэрца. Менавіта тут і нараджаецца пачуццё Радзімы.❤️💚

🌟🏆 Няхай гэта перамога стане адной з многіх, якія яшчэ чакаюць нас наперадзе!💫

#гімназія_9
#наш_гонар
ФОТАФАКТ🎬
❄️🎄Нашы дзеці🎄❄️

💥
1️⃣5️⃣ снежня па ўсёй краіне дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці"👫, якой ужо амаль чвэрць стагоддзя. За гэтыя гады яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабра.🎁

    ☃️ Сёння да гэтага свята далучыліся і навучэнцы гімназіі 9.💯
🎁З самага рання ў нас панавала атмасфера свята, цяпла і дабра.🎈
❄️Дзеці атрымалі яркія эмоцыі, зарад энэргііі і падарункі падчас святочнага адкрыцця акцыі.☃️

💥Вельмі важна, каб тыя жаданні, якія яны загадаюць напярэдадні Новага года, абавязкова спраўдзіліся💯

   ❄️ Час цудаў наступае! Давайце дарыць дабро і радасць нашым дзецям, родным і блізкім.❄️

❗️Акцыя працягваецца❗️
❗️Наперадзе шмат добрых і такіх патрэбных спраў
❗️

#гімназія_9
#Нашыдзеці
👍 НАШЫ ДАСЯГНЕННІ🏆

🤗🌸Пачніце дзень з добрых навін, і ён абавязкова будзе добрым☝️

☘️Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшы, даражэйшы...

👏Віншуем з перамогай у заключным этапе Усебеларускай моладзевай экспедыцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства." у намінацыі "Бацькоўскі край, наш край дзівосны" экскурсійную групу гімназіі 9. 💐

Маршрут "Любы! Родны! Першамайскі!", прысвечаны 55-годдзю Першамайскага раёна г.Мінска, адзначаны Дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

☝️Кожны чалавек ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак як часцінку нашай непаўторнай Бацькаўшчыны.❤️💚 Менавіта такім кутком, малой радзімай, для нас і з’яўляецца Першамайскі раён г. Мінска - самы лепшы куток беларускай сталіцы!

#гімназія_9
#першамайскі
👍 НАШЫ ДАСЯГНЕННІ🏆

👏Віншуем з перамогай (Дыплом 1 ступені) на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў❤️💚 навучэнку гімназіі № 9 Яскевіч Аляксандру , якая прадстаўляла работу "...і будзеш жыць у кароткім слове памяць..."🎖( па выніках 2 этапаў).

🌟🏆 Няхай гэта перамога стане адной з многіх, якія яшчэ чакаюць нас наперадзе! Аляксандры жадаем поспяховага выступлення на рэспубліканскім этапе.💫

#гімназія_9
#наш_гонар
📸У фотааб'ектыве - шосты школьны дзень

🌟Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі❤️💚 памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.🎖🎖

🌟Сёння навучэнцы гімназіі 9 далучыліся да акцыі "Памяць" і наведалі мемарыял вязням гарадской часткі лагера Шталаг 352 (Пушкінскія казармы).🕯Ушанавалі памяць аб тых, хто загінуў, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі⭐️🙏

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

⭐️❗️Памяць - гэта тое, што робіць нас людзьмі. Будзем помніць❗️⭐️

#гімназія_9
#памяць_і_боль
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌾Пазнаём свой край🌾

Навучэнцы 4⃣БВ класаў гімназіі 9 працягваюць пазнаваць Беларусь🇧🇾 і яе культуру. 🏡З гэтай мэтай яны наведалі Мірскі замак🏰. Там панавала атмасфера цішыні🤫 і спакою🙂‍↕️, але лёгка было ўявіць💭 сабе падзеі, якія адбываліся ў гэтым цікавым і таемным месцы.

Навучэнцы👫 і іх настаўнікі👩🏼‍🏫 сталі яшчэ на крок бліжэй да сваёй Радзімы. 🤗

#гімназія_9
#лепшыя_дзеці
#наш_любы_край
⭐️Акцыя "До Победы 30 дней"⭐️
#мы_помнім❤️

🙏Увосень 1941 года ўрочышча Благаўшчына на 11-м кіламетры Магілёўскай шашы, куды сёння адправіліся актывісты гімназіі 9, было абрана акупантамі ў якасці месца знішчэння людзей...🔥

🕯️🥀🥀У поўнай цішыні навучэнцы перасеклі тры сімвалічныя плошчы: Жыцця, Парадоксу і Смерці, прайшлі скрозь страшныя бетонныя вагоны - увасабленне тых, у якіх вязняў за многія кіламетры везлі на смерць, скланілі галовы ля ямаў-траншэй, якія адлюстроўваюць неба...сімвалічнае акно ў вечнасць...🕯️

🥀🥀 Гімназісты ўсклалі кветкі да памятнага каменя, паправілі таблічкі на дрэвах з імёнамі загінуўшых..

Мы ўпэўнены, што нашы навучэнцы захаваюць памяць аб тых страшных гадах, аб тых зверствах, што тварылі захопнікі на нашай зямлі! 🙏🔥Бо памяць - гэта тое, што робіць нас людзьмі. Мы помнім!🎖️

#гімназія_9
#ПамятьЧерезВека
#мы_помнім
Каб ніхто не застаўся сам-насам са сваёй бядой...

👌Сёння ў Мінску адбыўся круглы стол па ўзаемадзеянні Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускага Чырвонага Крыжа і дзяржаўных органаў з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

👌У ходзе круглага стала бакі выказалі свае прапановы па далейшым супрацоўніцтве, вызначылі мерапрыемствы для аказання комплекснай дапамогі людзям, якім яна асабліва патрэбна.

👌Педагог-псіхолаг гімназіі 9 А.А.Дзяргай прэзентавала на мерапрыемстве сацыяльны праект "Адказнае бацькоўства", які рэалізуецца ў гімназіі пры садзейнічанні БПЦ і Беларускага Чырвонага Крыжа.

❤️Важна, каб кожны чалавек, які адчувае патрэбу ў падтрымцы іншых людзей, знаходзіў усё гэта.

#гімназія_9
#супрацоўніцтва
#духоўнасць