Наш Первомайский образовательный
1.33K subscribers
93K photos
4.18K videos
49 files
4.17K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
У рамках Дэкады педагагічнага майстэрства 23 чэрвеня ў дзіцячым садзе №2️⃣1️⃣5️⃣  была прадстаўлена касцюміраваная забава “У госці да Дзеда- Барадзеда".

🪅Чароўны куфар Дзеда- Барадзеда дапамог дзецям адправіцца ў вяселае падарожжа па свеце беларускіх цацак і гульняў.

👫Дзецям вельмі спадабалася гуляць у беларускія народныя гульні (“Рэдзька”, “Лапці”),  танцаваць  (“Полька Беларусачка”, “Люлечка”) і спяваць разам з  героямі.

💥Свята вучыць дзяцей любіць сваю радзіму, ведаць і любіць беларускую мову, літаратурнае слова, нацыянальныя беларускія рамествы, беларускую цацку, фальклор.
💥Акрамя таго забава мела пазнавальны характар. Дзеці пачулі прыгожыя легенды свайго народа, аўтэнтычную музыку, выкананую на беларускіх народных музычных інструментах.

Займальнае мерапрыемства  не пакінула нікога абыякавым. Выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і эстэтычных уражанняў.👏😄

#дзічячысад215