Наш Первомайский образовательный
1.38K subscribers
97.6K photos
4.4K videos
49 files
4.29K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
🍎🌱САД НАДЗЕІ🌱🍏

☘️Сімвалам працягу жыцця на зямлі здаўна лічылі дрэва...

🌳🌳🌳Яблыневую алею "Сад Надзеі" заклалі сёння педагогі, бацькі і навучэнцы гімназіі 9🏢 у рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай Году гістарычнай памяці. 🎖У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел і прадстаўнікі 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады🤝.

☝️Яблыні абраны не выпадкова. Бо яблыневы цвет🌸 - сімвал дабрабыту, міру і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 🔥Усе ўдзельнікі мерапрыемства ўпэўнены, што з цягам часу маладыя дрэвы падрастуць і будуць радаваць сваёй прыгажосцю.🎋

🌳Дрэва - гэта адзінства, адзінства ўсёй гімназічнай сям’і, а памяць - гэта тое, што жыве вечна, тое, што нас робіць людзьмі.☝️ І кожнае новае пакаленне, якое будзе тут вучыцца, 👫пасадзіць некалі сваё дрэва, бо кожны ведае, што ў нашай Беларусі❤️💚 слаўнае гістарычнае мінулае і шчаслівая будучыня.🕊

#гімназія9
#сад_надежды
#я_мы_помнім
🎖🇧🇾Патрыятычная акцыя🇧🇾🎖

Акцыя "Ветэран жыве побач” – гэта пастаянны клопат аб людзях, якім патрэбна ўвага, аб людзях, перажыўшых вайну.⭐️

👫Навучэнцы гімназіі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,🎖 партызанку 🔅 Калабан Таццяну Андрэеўну.💐

👫Дзеці выказалі ветэрану шчырыя словы ўдзячнасці за мір і незалежнасць.

❤️Мы помнім💚

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊🎖Героі вайны - героі маёй сям'і
❤️#30дней_до_победы

📝У часу ёсць свая памяць - гісторыя. І таму свет ніколі не забывае аб трагедыях, якія ўзрушвалі планету ў розныя эпохі, у тым ліку і аб жорсткіх войнах, якія забралі мільёны жыццяў.🔥

🙏 На жаль, з кожным годам ветэранаў і проста сведкаў вайны, якія маглі б з першых вуснаў расказаць аб тым, чаму нельга дапускаць паўтарэння ваенных дзеянняў, становіцца ўсё менш і менш.

📜 А іх успаміны…вельмі цяжкія і балючыя… І дзеляцца яны імі, можа, трохі скупа і нямнога, але мы разумеем, што для іх гаварыць пра вайну – гэта гаварыць пра сябе, сваё жыццё, у якім было шмат горкіх страт...

☝️Без мінулага няма будучыні. Ведаць гісторыю сваёй сям'і, ганарыцца ёю, пераймаць вопыт сваіх продкаў неабходна, каб будаваць новае жыццё. ❤️💚

#Первомайский
#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы
ФОТАФАКТ: 👌добраўпарадкаванне тэрыторыі працягваецца
❤️#30дней_до_победы

☘️Сімвалам працягу жыцця на зямлі здаўна лічылі дрэва...

🌳🌳🌳Яблыневую алею "Сад Надзеі" ў гімназіі 9🏢 заклалі 14 лістапада, а сёння навучэнцы 4 "А" класа займаліся яе добраўпарадкаваннем пасля зімы.

☝️Мы ўпэнены, што ў хуткім часе яблынькі парадуюць нас цвіценнем. 🌸А яблыневы цвет🌸 - сімвал дабрабыту, міру і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 🔥

👌Закладзены яблыневы сад - надзея на паспяховую будучыню, на тое, што моладзь захавае і працягне традыцыі старэйшага пакалення, усяго беларускага народа і роднай краіны.❤️💚

🌳Добраўпарадкаванне яблыневага саду - гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю.🎖

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы
🕊🎖ФОТАФАКТ
❤️#30дней_до_победы

☝️ Навучэнцы гімназіі 9 у рамках акцыі «30 дней  до Победы» ўсклалі кветкі да Брацкай магілы на  бульвары Талбухіна.💐🎖️

☝️Маладое пакаленне беражліва захоўвае памяць аб загінуўшых абаронцах Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.🙏

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы
📸ФОТАФАКТ
#30дней_до_Победы

⭐️ Вот он - Курган Славы, доблести и чести!
Напоминает всем тем, кто забыл:
Важно, как мир сохранить на планете,
Сколько бы это не стоило сил.
🇧🇾

Актывісты піянерскай арганізацыі гімназіі 9 разам з педагогамі далучыліся да акцыі "Мір на Зямлі".

Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці людзей—значыць, змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.  Будзем помніць!


#гімназія9
#я_мы_помнім
#30дней_до_Победы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#30дней_до_Победы

👌Актывісты піянерскай дружыны імя С.І.Грыцаўца гімназіі 9 далучыліся да раённай вакальна-патрыятычнай акцыі "Мір на Зямлі".🕊

Глядзіце відэарэпартаж.

💚Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці людзей—значыць, змагацца за мір.🕊Будзем помніць!❤️

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30дней_до_Победы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Мемарыяльныя комплексы: Трасцянец і Шталаг-352
❤️
#30дней_до_победы

☝️Гісторыя комплексаў - гэта не адна, а цэлых дзве страшныя трагедыі.
Адна - у масавым знішчэнні ні ў чым непавінных людзей.
Другая - у забыцці.🕯

💐На фоне свежай зеляніны і чыстага блакітнага неба гэтыя месцы выглядаюць яшчэ змрачней. І, у той жа час, такі кантраст - нібы трыумф жыцця над смерцю, справядлівасці над беззаконнем, будучыні над разбуральнай моцай бесчалавечнай жорсткасці.

🇧🇾Актыў піянерскай дружыны імя С.І.Грыцаўца  і ГА   "БРСМ'  гімназіі 9 аддалі даніну памяці ахвярам канцлагераў хвілінай маўчання.🔥🔥

Беларусь памятае.
Беларусь смуткуе..
.

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30дней_до_Победы
ФОТАФАКТ: ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ

🇧🇾Напярэдадні 78-й гадавіны Вялікай Перамогі актывы піянерскай дружыны імя С.І. Грыцаўца і ГА   "БРСМ'  гімназіі № 9 далучыліся да гарадской акцыі "30 дней до Победы":🔥
актывісты прымаюць удзел у цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню і манумента на плошчы Перамогі.🎖️

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30дней_до_Победы
🔥 Мемарыяльны комплекс "Яма"
❤️
#30дней_до_победы

🌟У сакавіку 1942-га на працягу трох дзён у яры на ўскраіне гета расстрэльвалі вялікія групы яго вязняў. Калі нацысты ліквідавалі яўрэйскі дзіцячы дом, дзвесце сірот разам з выхавацелямі проста скінулі ў яму і засыпалі іх зямлёй. Дзеці крычалі і малілі аб літасці, а ўздоўж рова хадзіў эсэсаўскі афіцэр і кідаў ім цукеркі… 🕯😭.

🌟Сёння навучэнцы 8-х класаў гімназіі 9 наведалі мемарыяльны комплекс "Яма",🕯які ўзведзены на месцы аднаго з найбуйнейшых у Еўропе яўрэйскіх гета - у той яго частцы, дзе 2 сакавіка 1942 гітлераўцы знішчылі каля пяці тысяч яўрэяў.🙏

🇧🇾
Сціплы абеліск, з якога пачынаўся мемарыял "Яма", з'явіўся на гэтым месцы ў 1947 годзе - гэта быў першы і доўгі час адзіны помнік ахвярам Халакоста на тэрыторыі СССР і, акрамя таго, першы ў Савецкім Саюзе манумент, на якім было дазволена зрабіць надпіс на ідыш.

🎖Беларусь памятае. Беларусь смуткуе..🎖

#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы
🔥Мемарыяльны комплекс "Благаўшчына"
#30дней_до_победы

29 чэрвеня 2018 года ў Мінску ў прысутнасці трох прэзідэнтаў (Беларусі, Германіі і Аўстрыі) быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Благаўшчына" на месцы расстрэлу дзясяткаў тысяч людзей. Дакладная колькасць загінуўшых невядома.. Лагер смерці стаў чацвёртым па велічыні ў Еўропе.

🌟Сёння навучэнцы 6-х класаў гімназіі 9 наведалі мемарыяльны комплекс "Благаўшчына",які ўзведзены на тым месцы, дзе падчас вайны адбываліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў, а таксама яўрэяў...

Дзеці прайшлі праз чатыры стылізаваныя бетонныя вагоны, трапілі ў своеасаблівы “апошні шлях” тых, хто ішоў на расстрэл, убачылі пустыя надмагільныя камяні, на якіх ніколі нічога не будзе высечана... 🙏

🎖Беларусь памятае.
Беларусь смуткуе..


#гімназія9
#я_мы_помнім
#30_дней_до_Победы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎖🇧🇾Ветэран жыве побач

Акцыя "Ветэран жыве побач” – гэта пастаянны клопат аб людзях, якім патрэбна ўвага, аб людзях, перажыўшых вайну.⭐️

👌Кожнаму з нас не трэба тлумачыць, хто такія ветэраны. 🎖Мы ведаем, што яны зрабілі для нас з вамі, дзеля міру і спакою на зямлі.🕊

👫Навучэнцы гімназіі 9 наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,🎖 партызанку 🔅 Калабан Таццяну Андрэеўну.💐

👫Дзеці выказалі шчырыя словы ўдзячнасці і павіншавалі паважанага ветэрана са святам Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

❤️Мы помнім💚

#гімназія9
#я_мы_помнім