💐🎈Шары, букеты, сур’езныя выпускнікі, слёзы на вачах - 25 мая ў гімназіі 9 прайшло Свята Апошняга Званка!🔔
🌟Ужо з самай раніцы гімназічны двор напоўніўся радасцю і прадчуваннем свята. 💐Сюды павіншаваць выпускнікоў прыйшлі іх бацькі і настаўнікі.
🗣З віншаваннямі і цёплымі словамі пажаданняў да выпускнікоў звярнулася дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк і нашы паважаныя госці.
💫9 гімназічных гадоў - гэта тысячы званкоў.🔔 Ніводзін не быў падобны на другі:☝️ адзін прыспешваў на першы ўрок, другі клікаў да любімага настаўніка, трэці дапамагаў у складаны момант, калі цябе выклікалі да дошкі, а табе зусім не хацелася адказваць…💥 Здавалася, званкам не будзе канца...✨
☝️✨Паважаныя нашы выпускнікі!✨ Наперадзе Вас чакаюць шматлікія выпрабаванні, новыя сустрэчы і адкрыцці, але назаўжды з Вамі застануцца добрыя ўспаміны і светлыя дзіцячыя мары!💫🎈🌼І паверце: яны абавязкова збудуцца!🌼🎈
#гімназія9
#лепшыядзеці
#апошнізванок
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM