Наш Первомайский образовательный
1.34K subscribers
93.5K photos
4.2K videos
49 files
4.18K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
Першае народнае свята ў новым годзе – Каляды, адно з самых любімых свят у старажытных славян.

🌲Адна з самых яркіх традыцый Каляд, што дайшла да сучаснасці – калядаванне. Лічылася, што толькі весялосць, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, ды аберагчы людзей ад іх.

Вось i ў дзіцячы сад №550 на
Каляды завіталі вясёлыя калядоўшчыкі: пускалі казу, спявалі калядкі, зычылі гаспадарам шчасьлівага году і атрымлівалі ад іх падарункі і пачастункі. Песні, гульні, карагоды стварылі цудоўны настрой і дзецям, і дарослым.

#детский_сад_550
#Каляды
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 ЗАПРАШАЕМ НА КАЛЯДЫ!

Сёння ў нашай  хаце свята,
і гасцей у нас багата.
Усіх на свята запрашаем
і сардэчна вас вітаем —
І дарослых і дзяцей,
і шаноўных усіх гасцей!

З такога прывітання пачалося беларускае народнае свята Калядкі ў дзіцячым садзе 4️⃣9️⃣5️⃣ г.Мінска "Буслік". Выхаванцы разам з калядоўшчыкамі спявалі калядныя песні 🎼, гралі на музычных інструментах 🥁, танцавалі 💃, гулялі ў народныя гульні 🐻, вадзілі карагоды 🎄, весяліліся😄. Дзеці з задавальненнем частавалі гасцей рознымі прысмакамі 🥨🧈.

🤗 Радасны i святочны настрой адчуваўся, як у дзяцей, так і ў дарослых. Выдатнае атрымалася свята! 👍

#дзіцячысад495
#каляды