Наш Первомайский образовательный
1.42K subscribers
102K photos
4.65K videos
49 files
4.35K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася акцыя
"🥞Смачныя традыцыі", мэта якой - пазнаёміць бліжэй з культурай і нацыянальнай кухняй беларусаў.
А хлопчыкі ў льняных кашулях і з торбай - гэта беларускія паштальёны, якія даставілі адрасатам паштоўкі з цікавымі рэцэптамі беларускіх народных страў. 🍳🥔🥣

Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі. Кулінарныя традыцыі беларусаў – гэта прастата народных рэцэптаў і вытанчанасць страў, разнастайнае выкарыстанне мясцовых прадуктаў і незвычайныя спосабы гатавання. 👍

Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод вучняў, настаўнікаў і супрацоўнікаў школы. 🥰

З усмешкай на твары яны прымалі паштоўкі  і вывучалі новыя для сябе рэцэпты беларускіх страў.💚💚

Рэцэпты падмацоўваем ️тут
СМАЧНА ЕСЦІ! 🥰

#тыдзень_беларускай_мовы_і_літаратуры
#дзень3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка


🌸З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе адбылася святочная праграма «Не пакідайце ж мовы роднай…».

💁‍♀️Накіравана мерапрыемства было на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова.

Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць захоўваць яе.

🎹🎸🪗У святочнай праграме былі прадстаўлены беларускія народныя танцы, вершы, песні,  музычныя кампазіцыі, выкананыя на цымбалах, баяне, гітары і  піяніна.

Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.

Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Усе прысутныя на свяце яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова.💚💚

💁‍♀️Яшчэ больш iнфармацыі у нашым ТК

#тыдзень_беларускай_мовы_і_літаратуры