Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
101K photos
4.6K videos
49 files
4.34K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
❤️ 👩‍👦‍👦 Дзень маці 👩‍👦‍👦❤️

💐Любімыя нашыя мамы! Самае вялікае шчасце ў нашым жыцці - гэта быць Вашымі дзецьмі.👫 Дзякуй Вам за гэта!

👩‍🚒Няхай дом кожнай з Вас будзе бяспечным. Дзякуй, што навучылі!🚒💐

#гімназія_9
#бяспечныдом
#дзеньмаці
🌟Вайна 1812 года ў лёсах народаў Беларусі і Расіі🇧🇾🇷🇺

👌17-18 лістапада каманда "Вандроўнікі" гімназіі 9🏢 стала ўдзельнікам фінальных мерапрыемстваў беларуска-расійскага інтэлектуальнага турніру сярод школьнікаў "Вайна 1812 года ў лёсах народаў Беларусі і Расіі".👩‍🎓🧑‍🎓

👩‍💻У анлайн-этапе турніру прынялі ўдзел 99 каманд ад Ваўкавыска да Валгаграда. ☝️11 каманд прайшло ў фінал.🎯

🏆Шчыра віншуем нашых навучэнцаў і іх кіраўніка Ганну Аляксандраўну Качаванаву, настаўніка гісторыі, з годным прадстаўленнем Першамайскага раёна г.Мінска ў фінале.🥇🥉

Мы вамі ганарымся і жадаем новых творчых праектаў і перамог!🏆

#гімназія_9
#таленавітая_моладзь
#турнір
❤️💚СПОВЕДЗЬ ДУШЫ

🎤Творчы фестываль навучэнцаў і педагогаў "Споведзь душы", прымеркаваны да завяршэння 🕊Года гістарычнай памяці, прайшоў у гімназіі № 9.

👍Са сцэны гучалі пранікнёныя творы пра падзеі з жыцця нашага народа. ☝️Хвілінай маўчання згадалі вязняў фашысцкіх канцлагераў.🙏

👏Шчыра падтрымлівалі ўдзельнікаў фестывалю і нашы ганаровыя госці:
Вікторыя Васільеўна Клімовіч, першы сакратар Першамайскага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" г.Мінска,
афіцэры ўпраўлення ідэалагічнай работы Камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, Алег Валянцінавіч Куліковіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 339 асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна.

👌Дырэктар гімназіі Т.І.Касцюк адзначыла, што вельмі важна захоўваць культурную спадчыну, традыцыі і гістарычную памяць, бо менавіта яна дапамагае не губляць сувязь паміж пакаленнямі.🤝
Памяць - тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі.

#гімназія_9
#год_гістарычнай_памяці
Гістарычная памяць - дарога ў будучыню

☝️Менавіта аб важнасці памяці ішла сёння гаворка ў інфармацыйнай студыі гімназіі 9 «Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, строім будучыню» ў рамках праекта "ШАГ". 📝

👌Без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня. Таму на дзяржаўным узроўні такая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця нашага народа.

Госцем інфармацыйнай студыі была Маргарыта Міхайлаўна Мікулёнак, старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна г.Мінска.

💥У фокусе абмеркавання галоўнымі сталі тэмы:
без тэрміну даўнасці (пошукавая і даследчая дзейнасць);
нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць;
гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў.

☝️Якія б урокі нам ні падавала гісторыя, мы ❤️💚ведаем, што шанаваць сваіх продкаў - наш абавязак. 👍І Год гістарычнай памяці паказаў усяму свету, што беларусы – народ, які шануе сваю гісторыю, рэальныя подзвігі🎖 і дасягненні.🤝

#гімназія_9
#ШАГ🇧🇾
2023 год - Год міру і стварэння

Аднайменная інфармацыйная гадзіна прайшла сёння ў гімназіі 9🏢 і стане добрым стартам шэрагу мерапрыемстваў гэтага года, ☝️а таксама лагічным працягам Года гістарычнай памяці, калі мы ўспаміналі мінулае краіны: барацьбу за мір на нашай зямлі і права беларускага народа на самавызначэнне.❤️💚

☝️Сёння навучэнцы многа ўспаміналі, шмат даведаліся, шмат аб чым гутарылі... 👌бо ёсць у гісторыі даты, якія прымушаюць азірнуцца назад, і не толькі для таго, каб узгадаць мінулае, але і для таго, каб зразумець будучыню.🤝

☝️Вельмі важна данесці да навучэнцаў,👬👫 наколькі важны сёння мір☀️🌈 і стварэнне і што рабіць для прымнажэння гэтых каштоўнасцей.🤝 У прыватнасці, спазнаваць навуку і станавіцца граматнымі спецыялістамі, каб працаваць на карысць сваёй Радзімы.🇧🇾 Бо менавіта за моладдзю будучыня нашай дзяржавы.❤️💚

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#год_міру_і_стварэння
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤝#Молодежь_столицы_ЗА»

👫☝️Навучэнцы гімназіі далучыліся да гарадскога моладзевага анлайн-чэленджу 🖥 "#Молодежь_столицы_ЗА"

🤝 Мы за мір, 🕊за стварэнне, за росквіт нашай краіны, ❤️💚за здаровы лад жыцця, за годную адукацыю,📚 за павагу да сваіх традыцый і гістарычнага мінулага.📜

#гімназія_9
#МолодежьстолицыЗА
👍 НАШЫ ДАСЯГНЕННІ🏆

🌸Пачніце дзень з добрых навін, і ён абавязкова будзе добрым

👏Віншуем з перамогай у міжнародным інавацыйным праекце "МАЯ АЙЧЫНА"❤️💚 навучэнак гімназіі 9 Трапашка Арыяну, Мікулік Яну і Сафію, Беднякову Ганну, Варошка Анастасію і іх кіраўнікоў.💐

☝️Нашы навучэнцы і настаўнікі - самыя таленавітыя!Так трымаць!👍

#гімназія_9
#наш_гонар
Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.

У рамках пошукавага праекта «Жахі фашысцкіх лагераў смерці:“Пушкінскія казармы" - гарадская частка шталага 352" навучэнцы 9 "А" класа гімназіі 9 наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны 522 невядомых. 🕯Знаходзіцца магіла на тэрыторыі вайсковай часткі.

У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам (гарадская частка) быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера. Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.

Будзем помніць!

#гімназія_9
#памяць_і_боль
#30дней_до_Победы
🙏🎖️Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа🔥

🌟Ёсць у гісторыі нашай мірнай Беларусі❤️💚 памятныя даты, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.

🌟У рамках пошукавага праекта «Жахі фашысцкіх  лагераў смерці:“Пушкінскія казармы" - гарадская частка шталага 352"  актывісты БРСМ гімназіі 9, члены пошукавага атрада, наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны  523 невядомых, усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто падарыў нам мірнае жыццё.🕊️

🌟У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам (гарадская частка)  быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера.  Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...🕯

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

⭐️❗️Будзем помніць❗️⭐️

#гімназія_9
#памяць_і_боль
#дзень_усенароднай_памяці
ФОТАФАКТ 📸

💥Сёння  на творчую сустрэчу з навучэнцамі гімназіі 9 завітаў ЭДУАРД ХАНОК - легенда савецкай эстрады, народны артыст Рэспублікі Беларусь!🇧🇾
💥Нас уразіла лёгкасць, з якой кампазітар меў зносіны з залай, падзяліўся з намі сваёй музыкай, паведаў шмат цікавых гісторый.
❣️Было вельмі цікава яго слухаць і дарослым, і дзецям. Эдуад Сямёнавіч ахвотна раздаваў аўтографы, адказваў на пытанні ❗️

🔥З нецярпеннем чакаем наступнай сустрэчы❗️

#гімназія_9
#лепшыя_дзеці