Наш Первомайский образовательный
1.43K subscribers
101K photos
4.59K videos
49 files
4.34K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
➡️Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
Якуб Колас

➡️ Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. 
Я.Сіпакоў

➡️ Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.
І.Мележ

➡️ Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. 
З.Бядуля

➡️ Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. 
Ф.Багушэвіч

➡️ Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. 
Ф.Скарына

➡️ Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. 
А.Разанаў

➡️ Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў.
У.Караткевіч

#роднаямова
#размаўляйнароднаймове
Шануйце і любіце родную мову!
#роднаямова
🟣 21 лютага - Мiжнародны дзень роднай мовы. У мiнулую пятнiцу бацькам выхаванцаў ясляў-саду
 № 1⃣4⃣7⃣ прапанавана было правесці выхадныя дні з карысцю:
✔️паспрабаваць размаўляць са сваімі блізкімі на роднай мове 💁‍♀💁‍♂;
✔️прачытаць дзецям беларускую народную казку 📖;
✔️пазнаёміць дзяцей з нацыянальнымі стравамі нашай краіны, паспрабаваць іх на смак 🍳🥞🥄;
✔️прыняць удзел у‌ стварэнні беларускага слоўніка для выхаванцаў садочка 🍎🧅🥔.

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"

©Я.Колас

#яслисад147
#дзеньроднаймовы
#роднаямова
Сення, 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 395 г.Мінска” ён праходзіў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску".
#роднаямова🇧🇾❤️💚❤️
#дзіцячы_сад395
Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе № 5️⃣5️⃣0️⃣

🛖Макет "Беларуская хата"
створаны для азнаямлення выхаванцаў з гісторыяй і побытам беларускага сялянства.
На занятку дзеці старшай групы:
пазнаёміліся з уладкаваннем сялянскага жылля, прадметамі хатняга ўжытку, іх назвамі і прызначэннем;
пашырылі слоўнікавы запас;
развівалі беларускую гаворку;
усвядомілі узаемасувязь цяперашняга і мінулага.

#патрыятычнаевыхаванне
#роднаямова
#дзіцячысад550
Сегодня в государственном учреждении образования "Детский сад №395 г Минска" прошло детское дефиле " Адкуль прыйшла казка". Родители стали активными участниками детской драматизации на белорусском языке.

Рана-рана ў садок
Дзеці прыбягаюць.
Ведаць ім цікава ўсё —
Веды набываюць.
Гульні, песні, карагод —
Кемлівыя дзеці.
Казкі, музыка гучаць.
Любяць усё на свеце.


#дзіцячы_сад395
#лепшыядзеці
#роднаямова