Наш Портал | Новости
257 subscribers
9.52K photos
9 videos
8.91K links
Официальный сайт:
https://npr.by

Чат для активных белорусов и создание контента, дарим классные бонусы
https://t.iss.one/+zbQz_OzLb_dkMWQy

Наш инстаграм
https://www.instagram.com/npr_by/
Download Telegram
🔔 Развагі пра сітуацыю ў Іране: прыгнятанне правоў чалавека ці барацьба за незалежнасць краіны?

💡 Другая палова 2022 года адзначылася пратэстным рухам у Іране, які праходзіў пад стандартнымі ліберальнымі лозунгамі, што з’яўляюцца звычайным ідэалагічным суправаджэннем пратэстаў і забурэнняў у многіх краінах свету і актыўна падтрымліваюцца Захадам.

Такім чынам, у выпадку Ірана, які і ў многіх іншых падобных выпадках, уласныя супярэчнасці і праблемы гэтай краіны спалучыліся з актыўнымі знешнімі ціскам і рознабаковай падтрымкай забурэнняў. Уласна, гэта і не дзіўна, калі ўлічыць, што Іран – адна з найбольш буйных і суверэнных дзяржаў, якія дэманструюць уласны шлях развіцця і з’яўляюцца важнай кропкай супраціўлення глабальнай сістэме лібералізму, ачоленай Захадам.

У канцы 2022 і пачатку 2023 гадоў пратэсты пайшлі на спад, але Іран, безумоўна, застаецца і будзе заставацца ў цэнтры ўвагі сусветных мас-медыя. Пры гэтым, зразумела, як большасць заходніх, так і некаторыя незаходнія палітычныя сілы і смі, асабліва тыя, што знаходзяцца пад уплывам ліберальнай і глабалісцкай павесткі, занялі жорстка антыіранскую пазіцыю.

👇🏻Подробнее:
https://npr.by/razvagi-pra-situacyju-irane-prygnyatanne-pravo-chalaveka-ci-baracba-za-nezalezhnasc-krainy/

#НашПортал #Новости #Иран #Протесты #НовостиМира #МненияЭкспертов #Аналитика