МЫ РАЗАМ
110 subscribers
15K photos
2.35K videos
12 files
19K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дразды-спявуны вярнуліся ў Беларусь. ❤️

🐦 Дразды-спявуны (певчие дрозды) насяляюць розныя тыпы лясоў. А падчас міграцыі яны спыняюцца адпачыць і падсілкавацца амаль паўсюль.

🎶 Дрозд-спявун лічыцца добрым спеваком. Яго песня гучная, мерная і павольная, складаецца з флейтавых гукаў, гучных прыгожых посвістаў і кароткіх трэляў. Кожная фраза песні паўтараецца.

Пачуць яго можна з сярэдзіны сакавіка да пачатку ліпеня. Падчас спеву птушка часта ўсаджваецца на верхавіну дрэва. Найбольш актыўна ён спявае з раніцы і ўвечары.

А ты сёлета ўжо чуў_ла дразда-спявуна?

🎥 Відэа Аляксандра Лічко з Тэлеграм-чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

#галасыптушак
1🥰1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Травень – час салаўіных канцэртаў.

🐦 Салаўя складана ўбачыць, затое лёгка пачуць. Птушка знешне “шэранькая”, зусім непрыкметная, да таго ж хаваецца сярод густой лістоты. А вось спевы яго гучныя і вельмі прыгожыя.

Салавей лічыцца найлепшым спеваком сярод нашых птушак. Яго песня складаецца з серыі флейтавых, шчаўчкоў і траскучых гукаў.

🎶 Пачуць салаўя можна з пачатку траўня і да сярэдзіны чэрвеня. Ён спявае вечарам і ноччу. Зараз у траўні ягоныя спевы можна пачуць і днём.

Каб паслухаць салаўя, адпраўляйся ў бліжэйшы парк, сквер, пажадана, каб побач быў вадаём. Шукай вільготныя месцы з густымі зараснікамі. 🌿

А ты ўжо чуў_ла сёлета пошчак салаўя?

🎥 Дзякуем за відэа Уладзіміру Бондару.

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А што гэта за мышка? Ой, гэта птушка!

🐦 Звычайны паўзунок (обыкновенная пищуха) – невялікая і скрытная птушка, якая лазіць па кары дрэў. Да таго ж у птушкі тоненькая ціхая пазыўка, якая нагадвае мышыны піск.

#Дзікіфакт Паўзунок – выдатны дрэвалаз. У яго моцныя кіпцюры, якімі ён чапляецца за кару, і доўгі жорсткі хвост, на які ён абапіраецца, як дзяцел. Перамяшчаецца паўзунок па ствале знізу ўверх па спіралі. Але не можа лазіць уніз галавой, як папаўзень. На дрэвах паўзунок шукае насякомых, якіх выцягвае з трэшчын у кары сваёй тоненькай выгнутай дзюбай.

🌲 Птушка насяляе розныя тыпы лясоў, любіць старыя дрэвастоі, дзе за адсталай карой можна зладзіць гняздо. Увосень і ўзімку паўзункоў можна сустрэць нават у гарадах. Часта яны трымаюцца разам з сініцамі.

А ты сустракаў_ла звычайнага паўзунка?

📷 Дзякуем за фота Данатасу Відуцісу.

Любіш фатаграфаваць птушак ці любіш разглядаць іх – далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міф: гілі (снегири) прылятаюць да нас толькі ўзімку з поўначы.

Факт: гілі жывуць у Беларусі круглы год, а ў халодны сезон, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, пералятаюць бліжэй да чалавека.

🐦 Гілі – птушкі даволі скрытныя. Ты сотні разоў зімой можаш праходзіць каля гілей і не заўважыць іх, нават яркіх самцоў. Як жа знайсці гіля?

🎶 Даем падказку: спярша яго трэба пачуць. Паслухай уважліва пазыўку гіля, пастарайся яе запомніць, знайсці нейкую аналогію: цю...цю… На вуліцы прыслухоўвайся да падобных гукаў і шукай птушак, калі ўпэўнішся, што крычыць гіль.

Звяртай увагу на наступныя кусты і дрэвы – каліну, абляпіху, бэз, рабіну, ясені, клёны, іх насеннем харчуюцца гілі.

Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама даведаліся як знайсці гілей узімку! 🤗

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко.

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што за мілата! 😍

Сініца-апалоўнік – адна з самых дробных птушак Еўропы. Яе цела ў даўжыню ўсяго да 7 см, затое які хвост даўжынёй да 11 см!

#Дзікіфакт Гэтыя птушкі настолькі таварыскія, што па-за часам гнездавання трымаюцца чародкамі, увесь час перагукваюцца, выдаючы трохі траскотную пазыўку «чррр, чррр» (як на гэтым відэа).

Узімку гэтыя лясныя сініцы качуюць чародамі і сустрэць іх можна на лецішчах і ў вёсках, на ўскрайках гарадоў.

А ты сустракаў_ла гэтых птушак?

📷 Дзякуем за цудоўныя фота Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Алёне Ціхановіч.

#галасыптушак
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аб чым можа расказаць крык жаўны?

🐦 Чорная жаўна — самы буйны ў Еўропе дзяцел, які насяляе высакаствольныя лясы па ўсёй Беларусі. Птушкары часцей чуюць яго, чым бачаць. А крыкі яго чутны за сотні метраў.

🎶 Чуеш “кьююю”, “«кры-кры-кры...»? Гэта ён!

У лесе, дзе крычыць чорная жаўна, могуць пражываць і іншыя птушкі — касматаногі сыч (мохноногий сыч), клінтух, шэрая кугакаўка (серая неясыть). Гэтыя віды ахвотна займаюць вялікія дуплы, якія выдзёўбвае чорная жаўна.

Прыслухоўвайся да гукаў дзікай прыроды — чорная жаўна можа стаць тваім правадніком у свет лясных птушак! 💚

📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шэрая кугакаўка (серая неясыть) сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яна часта гняздуецца ў парках і каля населеных пунктаў. Але пачуць яе прасцей, чым убачыць.

🦉 Кугакаўкі пачынаюць сезон размнажэння ўжо ў студзені, і зараз па начах чутны гучныя крыкі самца. Крычаць яны з прыцемак і да самага досвітку. Крык самца працяглы і меладычны – «ууу...у...у...ууууууууу». Ён такуе, седзячы на галіне вялікага дрэва. Самка ў адказ можа кінуць  кароткае рэзкае “ку-віт”.

👂 Зараз добры час, каб пачаць слухаць соў. Трэба выбіраць ціхі сухі вечар без ападкаў і ветру. Пачынай прыслухоўвацца да наваколля з захадам сонца. А калі не зможаш вызначыць па голасе, што за від крычыць, дасылай нам свае аўдыя/відэазапісы – дапаможам!

Дарэчы, зараз яшчэ не позна павесіць штучныя гняздоўі для соў.

📷 Дзякуем за фота Кацярыне Крупянковай, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.

#галасыптушак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як крычыць вялікі дзяцел? Уключай гук!

🐦 Вялікі дзяцел – добра вядомая ўсім птушка, якую можна сустрэць па ўсёй Беларусі, нават у населеных пунктах, парках і садах.

Ужо з канца лютага можна пачуць гучныя крыкі вялікіх дзятлаў “кек.. кіікк..” і “гігігі”. У гэты час дзятлы разбіваюцца на пары і самцы спаборнічаюць паміж сабой за самак і гнездавыя ўчасткі.

У лесе часта можна пачуць “барабанны дробат” вялікага дзятла: седзячы на вяршыні сухога дрэва, самец у хуткім тэмпе б’е дзюбай па драўніне. Так ён абазначае межы сваёй тэрыторыі і прыцягвае ўвагу самкі. У ціхае надвор’е гэты гук можна пачуць за некалькі сотняў метраў.

Такая гукавая камунікацыя ў дзятлаў працягваецца прыкладна да канца красавіка.

📷 Дзякуем за фота Вользе Шугалеўскай, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#галасыптушак
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пячураўка-ценькаўка (пеночка-теньковка) вярнулася! Яна прылятае першай за ўсіх сваякоў.

🐦 Птушка гняздуе ў лясах, у якіх можна схаваць гняздо каля зямлі.

Першымі прылятаюць самцы, выбіраюць месца гнездавання і адразу пачынаюць гучна спяваць, часта седзячы на вяршыні дрэва.

🎶 Пячураўка-ценькаўка атрымала сваю назву дзякуючы сваёй песне – “цень-цень-цень-цень”.

А ты ўжо чуў(ла) спевы пячураўкі-ценькаўкі сёлета?

📷 Дзякуем за фота Віталю Некрашэвічу.

Калі хочаш падзяліцца сваімі прыгожымі фота і відэа з птушкамі ці звярамі, далучайся ў Тэлеграм-чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota

#галасыптушак