Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная
У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...
Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.
А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?
Такое вось сэляві! 🤷🏻♀️
Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?
Зоя С

🤡1
Forwarded from Верашчака
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Все, что наша оппозиция сделала в эти 30 лет – это сокращение русскоязычного пространства. [.
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎСлых
Аказваецца, не толькі Бондаравай рускай мовы ў Беларусі мала. Яшчэ і гэтыя таварышы ў беларускамоўным кантэнце ўбачылі пагрозу!
А я думаю, якога ляда яны да Верашчакі ўсё чэпяцца!? Аказваецца во яно што! Беларуская мова ў Беларусі - прыкмета апазіцыі. Прыехалі, спадарства, далей мусіць тупік!
А праўда, цікава, дзе гэта рускую мову скарацілі за 30 гадоў? Мо універсітэтаў рускамоўных менш стала? Ці можа працэнт рускамоўных школ скараціўся? А можа кіно пачалі выключна па-беларуску здымаць? Або ў тэлевізары адна беларуская мова гучыць? Дзе? Пакажыце мне хоць адзін прыклад, хоць адну галіну, дзе адбылося скарачэнне рускай мовы!? Языкі б скараціць тым, хто такую ахінею гародзіць вокам не маргнуўшы!

Навукоўцы лічаць, што трапіць у нашу мову гэта слова магло непасрэдна з літоўскай, дзе bingùs абазначае прыгожы, выкармлены, прадстаўнічы, ці лацінскай – pingius абазначае тлусты. Прыметнік пекны вядомы і іншым славянскім мовам: чэшскай – рĕkný, славацкай – реkný, лужыцкай – рĕknу.
У старабеларускай мове пенкный, пекный, пиенкный (прыгожы) i пекность, пенкность, пякность, пянктность (прыгажосць) вядомыя з ХVІ стагоддзя.
Шырока ўжывалася яно ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя: «Што мне пекны Парыж…» (В. Дунін-Марцінкевіч), «Выйшаў хлопец з той дубровы, Хлопец пекны, стройны гэткі». (Я. Купала).
У 20-я гады ХХ стагоддзя М. Байкоў і В. Ластоўскі ўключылі іх у нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. Аднак з 19З0-х гэтыя самабытныя лексічныя адзінкі з празрыстай унутранай формай і сталай моўнай традыцыяй пачалі выцясняцца больш нейтральнымі па сваім ацэначным значэнні. І вось ужо сёння складальнікі лексікаграфічных даведнікаў пачатку ХХІ стагоддзя не ўключаюць пекны і пекната ў слоўнікі.
Крыніца

Ігар Марзалюк пра значэнне арабскіх кітабаў для беларускай мовы
https://youtu.be/lvjlnBxGBXc?si=fGTHdo-elyCaQzpu

YouTube
Чаму Аль-Кітабы – жывое сведчанне жыватворнай беларускай традыцыі? Растлумачыў Марзалюк
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
Ва ўсходнеславянскіх мовах несупадзенні сустракаюцца не толькі на ўзроўні гукаў, але і формаў асобных слоў.
Напрыклад, згодна нарматыўнымі слоўнікамі беларускай і ўкраінскай моў слова "дзверы" не мае формы адзіночнага ліку, у той час як у рускай мове такога абмежавання няма, формы "двери", "дверь" агульнаўжывальныя.
І наадварот, слова "хлопоты" ў рускай мове толькі множналікавае, тады як у беларускай і ўкраінскай нароўні з "клопатамі" ўжываецца і "клопат".
Бывае і так: у беларускай і ўкраінскай мовах словы "мазоль", "накіп" і "сабака" мужчынскага роду, а ў рускай - жаночага, словы "шафа" і "шыпшына", адпаведна, жаночага роду, а "шкаф" і "шиповник" - мужчынскага.
Са словам жа "гусь" склалася ўвогуле ўнікальная сітуацыя: у сучаснай беларускай літаратурнай мове, як і ў большасці гаворак краіны, яно жаночага роду, у рускай - мужчынскага, а ва ўкраінскай такога слова зусім няма.

Канструкцыі ажаніцца з прыгажуняй, дзякаваць бацькам, захварэць на грып, смяяцца з недарэкі і падобныя, якія збліжаюць беларускую мову з украінскай, але адасабляюць ад рускай (жениться на красавице, благодарить родителей, заболеть гриппом, смеяться над недотёпой).
Праўда, у гэтым плане ёсць і адрозненні - канструкцыі, спецыфічныя для кожнай з трох моў: узяць пад увагу - принять во внимание - взятия до уваги.
І нават на ўзроўні такой дробнай і пазбаўленай самастойнага значэння часціны мовы, як часціца, таксама магчымыя несупадзенні: Ці зразумелы гэты тэкст? - Понятен ли этот текст? - Чи зрозумілий цей текст?
.

👍2
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай
У сучаснай беларускай мове ёсць словы, якіх зусім няма ў рускай і ўкраінскіх мовах або якія маюць там іншае значэнне:
адхлАнне ’кароткае аблягчэнне ад цяжкой працяглай працы, перадышка’
анігАдкі ’хоць бы што; спакойна, са спакойнай душой’
ашчапЕрыць ’моцна абхапіць, абняць’
завінУцца ’спешна і старанна пачаць рабіць
крАска ’кветка’
нЕруш ’што-небудзь некранутае’
ніштавАты ’досыць добры, нядрэнны; значны, немалы’
плЯга ’дажджлівае надвор'е, слата; няшчасце, бяда’
сёлета ’ў гэтым годзе’.....
👉 Запамінайце гэтыя выключна беларускія слоўцы і карыстайцеся імі ў сваім маўленні! Будзем беларусамі!
Крыніца: В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.

👍1
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы
Цікавы факт
Нягледзячы на даследванні лінгвістаў, паходжанне некаторых слоў, якія ўжываюцца ва ўсходнеславянскіх мовах, дасюль застаецца нявысветленным.
Такімі з'яўляюцца, напрыклад, адзначаныя ў беларускіх нарматыўных слоўніках дыялектныя гАматны ’залішне прасторны, вялікі’, калакалУша ’чаромха’, агульнавядомыя карОмысел і скІвіца.
Сапраўдныя словы-загадкі, да таго ж яўна старажытныя
* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.

Дыялектная аснова беларускай мовы
Своеасаблівасць беларускай мовы забяспечваецца якраз яе дыялектнай асновай, прычым моўнымі стандартамі былі прызнаны ў тым ліку з'явы, пашыраныя толькі ў некаторых гаворках краіны.
Так, нормай стала вымаўленне і напісанне "а" на месцы ненаціскных "о" і "э" незалежна ад складу - так званае поўнае аканне (гара, малако, неба; цана, мора)
Гэта з'ява ўласціва гаворкам у межах адносна нешырокай паласы, праведзенай умоўна праз цэнтр Беларусі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.
У пісьмовых помніках розныя віды акання пачынаюць адлюстроўвацца ўжо з XV стагоддзя.
Фіксуецца з тых часоў і яканне (вымаўленне "я" на месцы ненаціскных "е" і "ё"), аднак у сучаснай беларускай літаратурнай мове яно замацавалася толькі для першага складу перад націскам (зямля, але сенажаць, возера), што таксама характэрна не для ўсіх гаворак краіны.

Цікава, што не мае пераважнай падтрымкі на дыялектным узроўні нарматыўны мужчынскі род слова яблык - так гаворыць толькі чацвёртая частка Беларусі.
Пашыраны ў большасці гаворак ніякі род гэтага слова (яблыка) не стаў у свой час важкім аргументам, што забяспечыла сучасную беларускую літаратурную мову яшчэ адной важкай рысай, бо ў літаратурных рускай і ўкраінскай мовах назва сакавітага плода яблыні якраз ніякага роду (яблоко, яблуко).
Цікавы факт
Замацаванне формы мужчынскага роду назоўніка яблык у якасці адзінай нарматыўнай адбылося адносна нядаўна.
Напрыклад, вялікі паводле аб'ёму і ў пэўнай ступені нарматыўны для свайго часу "Расійска-беларускі слоўнік" Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова, выдадзены ў 1928 годзе, прапануе для рускага яблоко два беларускія адпаведнікі - яблыка і яблык.

Тэрыторыя распаўсюджання формаў ніякага роду назваў дзіцянят жывёл пераўзыходзіць арэал формаў мужчынскага роду.
Іншым словам, у гэтым выпадку, у сучаснай беларускай літаратурнай мове замацаваліся найбольш пашыраныя формы. Цяля, парася, ягня і цялё, парасё, ягнё лічацца нарматыўнымі (і больш старажытнымі), чым цялёнак, парасёнак, ягнёнак, якія характэрныя выключна для поўначы і ўсходу Беларусі.

Складальнікі беларускіх нарматыўных слоўнікаў сутыкаюцца з праблемай выбару. Як вызначыць, якому сіноніму даць зялёнае святло, а якому, умоўна кажучы, адмовіць у выкарыстанні! Асабліва калі і першае, і другое слова сустракаецца ў друку і пашырана ў гаворках краіны.
Варыянт тут адзін - уключыць у слоўнікі абодва, а час пакажа, якое з іх больш вывучае.
Якраз так паступілі, напрыклад, з парамі валошка/васілёк, ровар/веласіпед, шашок/тхор, замацаваўшы за кожным з гэтых слоў нарматыўны статус. Бо, як паказваюць даследаванні, палова Беларусі гаворыць так, а палова гэдак - як тут выбераш?
Тое ж датычыцца і некаторых варыянтаў адных і тых жа слоў, але з розным націскам: формы асенні/восеньскі, доўгі/даўгі, цЯжкі/цяжкІ нарматыўныя, падтрыманыя вялікімі масівамі гаворак Беларусі

Далёка не заўсёды ў сучасную беларускую літаратурную мову трапляюць пары слоў з аднолькавым значэннем і даволі вялікай тэрыторыяй распаўсюджвання ў межах краіны. Нават не зазіраючы ў слоўнікі, кожны, хто вывучаў беларускую мову толькі ў школе, адразу ж вызначыць, што ў парах зязюля/кукушка, качка/вутка, певень/пятух другія кампаненты не з'яўляюцца нарматыўнымі. Але яны шырока ўжываюцца ў гаворках Беларусі, то-бок, не ўзяты наўпрост з рускай мовы.
Вось толькі выбар на карысць першага кампанента ў гэтых парах ўжо зроблены (беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, навукоўцамі) і падтрыманы моўнай практыкай (карыстальнікамі літаратурнага варыянта беларускай мовы).
Тым не менш кожная жывая мова адкрытая да інавацый, таму пашырэнне сферы ўжывання слоў кукушка, вутка і пятух тэарэтычна яшчэ можа прывесці да змены іх статусу з даялектнага да нарматыўнага.

🥰 Цікавая забаўляшка для тых, хто жадае праверыць сябе на веданне беларускай мовы.
У вашага адміна вынік 100% дарэчы 💪
https://konstruktortestov.ru/test-49605

konstruktortestov.ru
Тест: Анлайн-віктарына “Знаўцы роднай мовы”
Проходите или создавайте онлайн тесты бесплатно
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых
Дарэчы, для тых скептыкаў, каторыя ўсё яшчэ лічаць, што без падтрымкі дзяржавы для беларускай мовы нельга нічога зрабіць.
Вось я пачала весці Тык-Ток па-беларуску і паступова ўсё больш каментароў мне пішуць на беларускай мове.
А калі не адна, а 10 старонак пяройдуць на беларускую мову? А калі 100 ці 1000 гледзячы на гэтыя 10!?
А паглядзіце хаця б на Ілью Шынкарэнка! Ён таксама адзін, а ўжо 100К падпісчыкаў слухае і чытае яго па-беларуску! І піша па-беларуску. І шмат хто з іх ужо і размаўляць спрабуе на беларускай мове!
"Адзін чалавек нічога не можа" - гэта проста апраўданне, каб нічога і не рабіць.
Помніце, што рака пачынаецца з кроплі, з маленькага струменьчыка, які нікому незаўважны!

Асаблівасці гаворак Беларусі
У беларускай мове існуюць і такія дыялектныя асаблівасці, па якіх безпамылкова можна вызначыць, з якой мясцовасці чалавек.
На поўначы і паўночным усходзе Беларусі, напрыклад, ужываюць такія спецыфічныя формы дзеясловаў, як ідзЕць, кажЫць, хОдзюць і падобныя (нарматыўныя эквіваленты - ідзе, кажа, ходзяць)
Бліжэй да мяжы з Літвой і Латвіяй пашыраны адметны дзеяслоў піяць ‘спяваць‘.
Акрамя таго, у паўночных і ўсходніх рэгіёнах краіны гукі "а" і "я" перад націскнымі "а" і "я" вымаўляюцца як "ы" або "і": выда замест вада, вісна замест вясна і г.д.
А яшчэ на поўначы і паўночным захадзе некаторыя словы адрозніваюцца месцам націску: вымаўленне жалУд, курЫца, мухА адразу прыцягвае ўвагу, бо ў іншых мясцовасцях Беларусі гавораць пераважна жОлуд, кУрыца, мУха, як прынята і ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Запазычаная лексіка беларускай мовы
🌟 Кожны народ жыве побач з іншымі народамі. Вынікам гандлёвых, прамысловых, культурных кантактаў паміж народамі з'яўляецца ўзаемнае запазычванне слоў.
Натуральнае запазычванне ўзбагачае мову, робіць яе больш гнуткай і не ўплывае на яе самабытнасць, паколькі пры гэтым захоўваецца асноўны слоўнік мовы, яе граматычны лад, не парушаюцца ўнутраныя законы моўнага развіцця.
У сучаснай беларускай мове прадстаўлены:
🔸 грэцызмы: акіян, анекдот, арыфметыка, афарызм, граматыка, клімат, конус, маналог, манархія, метафара, палітыка, парус, тэатр, філасофія і інш.;
🔸лацінізмы: акцыя, ангіна, градус, доктар, дырэктар, калега, канстытуцыя, карта, квота, медыяна, прапорцыя, рэліквія, сума, тэкст, тэмперамент і інш.;
🔸англіцызмы: біфштэкс, блок, блюмінг, бункер, гольф, джаз, жакей, клуб, лорд, мітынг, сквер, трамвай і інш.;
германізмы: атэіст, блок, гандаль, дрот, друк, кафля, кошт, кухня, рада, рахунак, фурман, цэнтнер, шпік, шпіталь і інш.;
🔸галіцызмы (галоўным чынам, запазычанні з французскай мовы): авангард, акцёр, антракт, аташэ, афіша, балет, батальён, бомба, брыгада, вадэвіль, вуаль, кананада, кіно, пароль, партызан, салон, тратуар, фронт і інш.;
🔸цюркізмы: алмаз, аршын, атаман, кабала, каблук, курган, мурза, нагайка, палаш, саранча, туман, чабан і інш.;
🔸літуанізмы: дойлід, жлукта, клуня, крупеня, мянташка, пуня, рэзгіны, свіран, твань і інш.;
🔸стараславянізмы: ад, акаянны, блаславенне, блажэнны, ерась, злак, трэба, уладыка, чало і інш.;
🔸 русізмы: ачаг, вопыт, вучоны, дваранін, звяно, подзвіг, савет, упраўленне, паражэнне, парок
🔸украінізмы: бандура, боршч, бублік, галушка, гапак, шкаляр і інш.
🔸паланізмы: быдла, дашчэнту, змрок, кавадла, кудлаты, маёнтак, пагарда, рыдлёўка, скарга, сродак, страшыдла, тлусты, хлопец і інш.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
😜 Што рабіць, каб у сям'і было менш сварак і лаянак?
Проста сварыцеся выключна па-беларуску!))
Крыніца відэа ў тыкток

😁1