МЫ РАЗАМ
110 subscribers
15K photos
2.36K videos
12 files
19K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеткамБеларусікам

Якія сны сніць мядзведзь

Мультфільм студыі "Беларусьфільм", 2015
Forwarded from Верашчака
Эксклюзіў канала "Верашчака"

#Мама_пачытай
#ДзеткамБеларусікам

ЖАБІНЫ КАНЦЭРТ

Казка

У сажалцы, на вялікім лісце гарлачыка, сядзела жабка. Ёй было добра бо свяціла сонейка, над вадою ляталі стракозы, высока ў небе спявалі птушкі. Яна грэлася на сонейку. Нарэшце, пасля доўгай зімы і зацяжной халаднаватай вясны прыйшлі цёплыя дзянькі. Прайшлі дажджы, з'явілася першая траўка. Жабка сядзела закрыўшы вочы ад задавальнення і думала: «Вось як прыемна, калі цеплыня, а так узімку ляжы на дне сажалкі і не зварухніся». Яе думкі перабіла знаёмае кваканне. Гэта было жабяня Квік.
— Як настрой? — спытаў Квік.
— Усё выдатна! — адказала Квака. — А як у цябе справы?
— Радуюся цудоўнаму надвор'ю. Я сёння бачыў сваіх сяброў. Мы вырашылі арганізаваць хор, а потым зрабіць канцэрт для жыхароў сажалкі. Калі хочаш, прыходзь да нас сёння ўвечары, — сказала жабяня.
— Дзякуй за запрашэнне, я прыйду.

Увечары ўсе жабы сабраліся каля самага вялікага гарлачыка. Квака таксама прыскакала. Ёй было цікава паглядзець на тое, што адбывалася.
— Увага, увага! Я буду дырыжыраваць, а вы ўважліва сочыце за ўзмахам маёй палачкі і спявайце, — крычаў Квік.
Жабы так і зрабілі, але нічога не атрымалася, бо жабяняты імкнуліся перакрычаць адзін аднаго. Квік таксама ўвесь час крычаў. Квака сядзела збоку і назірала за спевамі. Яна, з дзяцінства любіўшая музыку і спевы, прапанавала:
—Давайце праверым у каго якія галасы, а потым станем у пэўнай паслядоўнасці: жабы з высокімі галасамі стануць справа, а з нізкімі злева.
Усе жабы здзіўлена паглядзелі на Кваку.
— А ты хто такая? І чаго гэта ты камандуеш?
— Мяне запрасіў Квік, вось я і тут.
Усе сядзелі і здзіўлена глядзелі на Квака.
— Давайце паспрабуем, бо ў нас усё роўна нічога не атрымліваецца, — сказаў Кванцік.
Вырашылі паслухаць параду новай знаёмай. Цэлы вечар жабы вызначалі, у каго які голас, пакуль не высветлілі, Квака ім дапамагала ў гэтым. Разабраўшыся, хто якім голасам спявае, і яшчэ прарэпетаваўшы крыху, жабы ўбачылі, што наступіла глыбокая поўнач. Усе паскакалі па сваіх дамах.
З таго вечара прайшло два тыдні рэпетыцый, і артысты ўжо былі гатовыя выступаць. Запрасілі ўсіх жыхароў вадаёма. Увечары павінна была адбыцца апошняя рэпетыцыя, але яе немагчыма было правесці, бо не было Квакі, а Квака была галоўнай салісткай.
— З ёй нешта здарылася, — хваляваліся сябры.
— Хадземце, пашукаем, — прапанавала Аруша.
Усе разышліся ў пошуках сваёй сяброўкі. Цямнела, па небе плылі цяжкія аблокі, дзесьці крычала Сава. Доўга шукалі Кваку, а калі знайшлі, моцна спалохаліся, убачыўшы яе з разбітай лапкай.
— Што з табой здарылася? Хто гэта зрабіў?
— Гэта зрабілі нявыхаваныя людзі. Яны весяліліся, а калі пачалі збірацца сыходзіць — пакінулі ўсё смецце. Я стала квакаць, калі гэта ўбачыла. Яны пачалі кідаць у мой бок камянямі, адзін камень трапіў мне ў лапку. Цяпер вы ўсё ведаеце.

Стаяла цішыня. Нарэшце, Квік сказаў:
— Ты, Зелянушка, знайдзі трыпутнік і прыкладзі да ранкі Квакі, а мы паклічам усіх жыхароў сажалкі, няхай яны дапамогуць нам сабраць усё смецце і скласці яго ў вялікую кучу. Людзі ўбачаць сваё любімае месца, занятае смеццем, ім будзе непрыемна тут адпачываць, і тады яны зразумеюць, што засмечваць усё навокал — гэта дрэнна.
Так і зрабілі. Зелянушка занялася лячэннем Квакі, а Квік з іншымі жыхарамі сажалкі сталі наводзіць парадак. Усю ноч упарта працавалі, а наступным вечарам, калі зноў прыйшлі людзі, назіралі за імі, як тыя прыбіралі смецце ў мяшкі і панеслі яго з сабой.
Вось бачыце, у нас усё атрымалася! – усклікнуў Квік.
Вялікі дзякуй за дапамогу, — сказала Квака, — цяпер вакол нашай сажалкі нарэшце стала чыста. Адна я б нічога не зрабіла. Прыходзьце заўтра на канцэрт.
👍1
Forwarded from Верашчака
Эксклюзіў канала "Верашчака"

#Мама_пачытай
#ДзеткамБеларусікам

СОН

Казка

Таня сядзела за сталом і малявала, побач з ёю ляжала шмат скамечаных альбомных аркушаў. У пакой увайшла бабуля.
— Танечка, навошта ты сапсавала столькі паперы?—запытала бабуля.
— У мяне не атрымліваецца маляваць, вось я і бяру новыя аркушы.
— А ты не можаш маляваць на адным аркушы да таго часу, пакуль не атрымаецца? – запытала бабуля.
— Бабулечка, паглядзі, як шмат у мяне альбомаў.
— А ты ведаеш, адкуль да нас прыйшла папера?
— З магазіна, а ў магазін — з фабрыкі.
— А на фабрыку як трапіла ? — запытала бабуля.
— Ну зрабілі, а з чаго — не ведаю.
— Якая ты яшчэ ў мяне маленькая. Паперу робяць з драўніны. Дрэвы спачатку трэба пасадзіць, яны растуць шмат гадоў, перш чым трапяць па фабрыку. Далей над вырабам паперы працуе шмат людзей, якія затрачваюць свой час і намаганні. Папера бывае розная: тоўстая, тонкая, каляровая, белая. Ты вось гэтыя скамечаныя лісты не выкідай у сметнік, а пакладзі ў камору побач са старымі газетамі і часопісамі. Мы потым занясем у прыёмны пункт, і з іх зробяць новыя папяровыя вырабы. Ты ўсё зразумела?— запытала бабуля.
— Усё,— адказала Танюша, — я зараз прыбяру ў пакоі і пайду спаць.

Ноччу дзяўчынцы прысніўся дзіўны сон....
Стаіць яна ў пакоі, а побач такое робіцца: зніклі і стол, і ложак, і шафа, і дзверы. Усе адзенне ляжыць на падлозе, побач ляжаць ручкі, фламастэры, грыфелі ад алоўкаў, валяюцца коўдра, прасціна і падушка, шпалеры са сцен таксама зніклі.
— Ну, і няхай знікаюць, абыдуся і без іх.

Дзяўчынка апранулася і пайшла ў прыбіральню, а там яна не знайшла туалетнай паперы. Прыйшла на кухню і ўбачыла, што ўвесь посуд ляжыць на падлозе, кухоннай мэблі няма. Паглядзела ў акно — рамы таксама зніклі.
— Вось што ты нарабіла,— сказаў сівы дзядок, які раптам з’явіўся.
— Вы хто?
— Я, Лесавік, гаспадар лесу. Усе вырабы з драўніны я забраў, таму што дрэвы на цябе пакрыўдзіліся за тое, што ты не берагла паперу. Хочаш паглядзець, як дрэвы жывуць?
— Вельмі хачу.

Лесавік пляснуў у далоні, і яны апынуліся ў лесе.
— Вось глядзі, гэта яслі. Тут растуць зусім маленькія дрэўцы. Далей Таня ўбачыла дрэвы вышыней у рост чалавека.
— Гэта падлеткі.
Толькі на трэцяй дзялянцы раслі вялікія дрэвы.
— Шмат патрэбна часу, каб яны сталі вось такімі. А колькі неабходна працы! Прыбраць зломаныя галіны, абараніць дрэвы ад хвароб і браканьераў.
— Дзядуля, я ўсе зразумела, прашу ў вас прабачэння і буду паперу берагчы!
— Ну тады бывай, прыходзь да нас у госці.
— Дзякуй, — адказала Таня і адразу прачнулася.

Ірына Пінчук
1
Forwarded from Верашчака
Эксклюзіў канала "Верашчака"

#Мама_пачытай
#ДзеткамБеларусікам

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

Казка


У лесе стаяла цудоўное надвор’е. Шчабяталі птушкі, ляталі розная насякомыя. Цвілі кветкі, паспелі чарніцы і суніцы. Толькі зайчык сядзеў пад ялінкаю і плакаў: “У мяне сення дзень нараджэння, але ніхто не павіншаваў. Сябры ў мяне есць, але яны, напэўна, забыліся, загуляліся. Мама спякла смачны пірог і сказала, каб я іх запрасіў. Я ж ім учора сказаў, а яны не прыйшлі”. Зайчык яшчэ мацней заплакаў.

Пачула зайкавыя словы Сарока.
— Непарадак, трэба яго сябрам сказаць, вельмі непрыемна, калі пра дні нараджэння забываюць.
Паляцела яна на лясную паляну. Там гулялі: мядзведзяня Калмацік, вавёрачка Шустрачок і вожык Іголачка.
— Гуляеце і нічога не ведаеце, забыліся пра сябра, — застракатала Сарока.
— Пра каго гэта мы забыліся? – спытаў Калмацік.
— У Бінькі сення дзень нараджэння, а да яго ніхто не прыйшоў, яшчэ сябры называецеся, – тарахцела Сарока.
Звяры сядзелі моўчкі. Ім было сорамна за тое, што так здарылася.
— Я вось што прыдумаў,— сказаў Іголачка, — зараз жа мы павінны падрыхтаваць падарункі і пайсці да Бінькі. Пабяжым ўсе дадому і прынясем у каго што есць. Праз гадзіну тут сустракаемся.
Вожык перакуліўся на чатыры лапкі і хуценька пакрочыў.

Праз гадзіну сябры сабраліся на паляне. Яны прынеслі розныя рэчы. Ваверачка прынесла мяшок арэхаў і каляровыя алоўкі, Калмацік — збанок меду і альбом для малявання, а Іголачка — заячай капусты і кніжку з каляровымі малюнкамі.
Паглядзеўшы адзін на аднаго, яны пакрочылі да Бінькі ў госці. Ім было сорамна і вельмі непрыемна, што так здарылася.
Праз нейкі час яны пачулі нейкае чмыханне. Калі падышлі бліжэй, то ўбачылі: гэта Бінька сядзіць і плача.
— Бінька, прабач нас, калі ласка. Мы забыліся, але гэтага больш так не здарыцца. Прымі ад нас падарункі і самыя найлепшыя пажаданні, — сказалі яны ўсе разам.
Зайчык выцер слезы і паглядзеў на апусціўшых галовы сяброў.
— Вялікі вам дзякуй, а зараз запрашаю на святочны пірог.
Раптам пачулася:
— Тра-тра-тра, а пра мяне забыліся.
Гэта прыляцела Сарока і прынесла прыгожы малюнак, пад назваю “Сябры”.

А сябрамі яны былі сапраўднымі.
Аднойчы, у пачатку лета, калі навокал стаяла такая спека, што дыхаць было цяжка, у лес прыйшлі хлапчукі. Яны пад дрэвамі расклалі вялізны касцер. Полымя ўзнялося ўверх, іскры паляцелі на лісце, якое хутка загарэлася. Хлапчукі спачатку смяяліся, а калі пачалі гарэць дрэвы, то ўцяклі.
Бінька ў гэты час сядзеў дома. Агонь перакідаўся з дрэва на дрэва, пачала гарэць трава. Зайчык так спужаўся, што не мог пашавяліцца. У гэты час Іголачка з Калмацікам былі недалёка.
— Бінька, бяжы хутчэй за намі, не то загінеш! — закрычалі яны.
Зайчык хуценька пачаў перабіраць нагамі. Яны ўцяклі з месца пажару да хаты лесніка, дзе быў ужо Шустрык. Ляснік вызваў дапамогу. У хуткім часе прыехалі пажарныя машыны. Пажарныя патушылі полымя, а хлапчукам, якія не паспелі адысціся далека, сказалі, што так сябе паводзіць у лесе нельга, што абавязкова трэба ведаць правілы паводзін ў лесе. Ляснік расказаў ім, як трэба паводзіць сябе ў лесе.
— Ніколі не трэба паліць касцер пад дрэвамі.
— Калі вогнішча згарыць, трэба яго засыпаць зямлею.
— Усё смецце: шклянкі, бутэлькі, паперу, патрэбна забіраць з сабою.
Яшчэ шмат чаго тлумачыў ляснік хлопцам, а лясныя жыхары ўсе гэта ведалі.
Потым яны знайші маму Бінькі, дапамаглі ім уладкавацца на новым месцы, і з таго часу сябруюць.

Пінчук Ірына
Forwarded from Верашчака
Эксклюзіў канала "Верашчака"

#Мама_пачытай
#ДзеткамБеларусікам

НАЧНЫЯ ПРЫГОДЫ МАЛЕНЬКАГА ВОЖЫКА


Казка

Наступіла вясна. Прыгрэла сонейка. У гняздзе вожыкаў з’явіліся маленькія важаняткі. Яны былі без калючых іголак. Мама карміла іх малачком, а сама хадзіла на паляванне. Малыя заставаліся дома адны. Калі дзеткі падраслі і ў іх выраслі калючыя іголкі, мама пачала іх браць з сабою. Кнопік кожны раз адставаў ад астатніх. Яму хацелася ўсё разглядзець у начным лесе. Вось і сёння ён застаўся адзін.

Недзе блізка пачуўся шэлест травы. Кнопік убачыў маленькую шэранькую істоту, якая пазірала на яго.
– Ты хто? – запытаў Кнопік.
– Я – мышаня ? А ты хто?
– Я – вожык. Давай з табою пагуляем.
– Вожык? Не. Мне мама гаварыла, што з вожыкамі не трэба гуляць. Я баюся цябе. Ты мяне… Мышаня не дагаварыла і схавалася ў траве.
Кнопік стаяў і думаў. Чаму ўцякло мышаня? Спытаю ў мамы. А дзе мама? Ён не ведаў куды ісці.
Было цёмна. Шумелі дрэвы, іх ствалы цягнуліся ўверх быццам стрэлы. Недзе блізка пачулася – кугу-кугу. Крычала сава. Яе крычанне было знаёма вожыку. Мама вучыла быць асцярожным, калі пачуеш гэтыя гукі, бо сава можа ўхапіць малое важаня сваімі лапамі з вострымі кіпцюрамі і занесці к сабе ў гняздо.

З-за хмар выплыў месяц і зазяў скрозь галіны дрэў. На небе было шмат зорак. У лесе пасвятлела. Кнопік агледзеўся. Ён убачыў матылькоў, якія пырхалі ўнутры дрэў, а святлячкі ўстроівалі паміж высокімі галінамі светавое шоў. Аднекуль чулася музыка. Гэта граў аркестр з начных насякомых. Цвыркуны і конікі шчабяталі на траве. Кажаны лоўка лёталі паміж дрэвамі. Кнопік і не ведаў раней, што ў лесе можа быць такая прыгажосць. Ён сядзеў і назіраў.

Маленькі вожык нават не заўважыў, як да яго наблізіўся нейкі вялікі шэры звер. У яго быў доўгі хвост і вострыя зубы.
– А вось і малое важаня, – сказаў воўк. Будзе мне вячэра. І ён наблізіўся да Кнопіка.
– Ты хто такі? – спужана запытаў вожык.
– Зараз даведаешся! – злосна крыкнуў воўк.
Вожык пачаў адступаць назад.
– Мама, дапамажы! – зваў напужана Кнопік.
Але побач нікога не было.
Воўк накінуўся на вожыка. Аднак Кнопік успомніў, што падчас набяспекі трэба звярнуцца ў клубок. Ён так і зрабіў. Воўк дакрануўся да вожыкавых калючак і моцна завыў. У гэты момант да іх падляцеў кажан і ўкусіў ваўка. Воўк кінуўся прэч.

Вожык ляжаў і не варушыўся. Яму было вельмі страшна.
– Ну ўсё, не бойся,– сказаў кажан.
– Ты хто такі? – спытаў вожык.
– Я кажан – лятаю ўначы, ўсё чую і усё бачу. А вось гэты шэры ліхадзей – воўк. Асцерагайся яго.
– Я згубіўся. Дапамажы мне, калі ласка, дайсці да дому.
– Добра, я пакажу табе дарогу.
Смелы кажан прывёў Кнопіка да норкі, дзе яго ўжо чакала маці.
– Дзякуй табе за ўсё. Больш я адзін, пакуль не вырасту, не буду гуляць у лесе.

Ірына Пінчук