Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#АрхітэктураБеларусі
Сядзіба Дамейкаў ў Сітцах
Докшыцкі раён Віцебскай вобласці
У XVII стагоддзі маёнтак Сітцы належаў сям'і Бжастоўскіх: яны вырашылі стварыць тут цэлы палацава-паркавы ансамбль.
У 1798 годзе маёнтак выкупіў дзядзька Ігната Дамейкі – Тадэвуш. Праз нейкі час палац згарэў, і сын Тадэвуша ўзвёў тут новы будынак – гэтым разам драўляны (праўда, ён таксама згарэў).
Пасля ўсіх выпрабаванняў лёсу, што выпалі на долю маёнтка, ацалелі толькі парачка калон, якія засталіся яшчэ ад Бжастоўскіх, руіны некалькіх сценаў, барочная ўязная брама і здаравенны дуб-волат, якому ўжо каля 500 гадоў. Кажуць, у прасторным цені дуба калісьці адпачываў Тадэвуш Касцюшка – а цяпер могуць адпачыць і ўсе ўдумлівыя вандроўцы па Беларусі.

Сядзіба Пуслоўскіх "Альбярцін"
Маёнтак «Альбярцін» на ўскраіне Слоніма аб'ядноўвае пару будынкаў сядзібы, флігель і вялікі парк з возерам.
Уладальнікамі маёнтка былі заможныя князі Пуслоўскія. Войцех Пуслоўскі стварыў тут цэлы прамысловы комплекс з суконнай вытворчасцю, чыгуналіцейным заводам і папяровай фабрыкай.
Галоўны будынак у стылі класіцызм (цяпер далікатна-мятнага колеру) упрыгожвае порцік з калонамі і парачка скульптур у выглядзе львоў.
За ім стаіць яшчэ адзін будынак – «Зімовы палац», які трохі нагадвае сядзібу ў Жалудку.
У часы СССР будынак зведаў некаторыя змены: яго ператварылі ў спартыўны клуб, упрыгожылі барэльефамі на фізкультурную тэматыку.
Акаляе будынак вялікі парк: на беразе можна зладзіць пікнік або проста пасядзець моўчкі – і ні пра што не думаць.

Сядзіба Бохвіцаў у Флер’янове
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
Сядзіба роду Бохвіцаў з прыгожым садам з'явілася ў Флер'янове ў 1870 годзе.
У сядзібе захоўвалася вельмі багатая бібліятэка і любілі бавіць час многія знакамітыя дзеячы культуры тых часоў: Рэйтаны, Радзівілы, Уладзіслаў Рэймант і іншыя.
Наведваал Флер'янова і Эліза Ажэшка – у 1909 годзе яна нават пасадзіла тут свой дуб, які можна знайсці і сёння. Паводле яе, «вёска патанае ў зялёных раскошных дрэвах, квітнее слупкамі касачоў і дыванамі незабудак, спявае мільёнамі галасоў, якія звіняць, шэпчуць у крышталі духмянага паветра».
Прыязджай сюды вясной ці летам, каб адчуць усё гэтае хараство.

Сядзіба Тышкевічаў у Лагойску
Мінская вобласць
Пару стагоддзяў таму ў Лагойску ўсім запраўлялі Тышкевічы. Першы замак сям'і быў разбураны, таму ў XIX стагоддзі Пій Тышкевіч заняўся ўзвядзеннем каменнага палаца. Вакол палаца быў разбіты англійскі парк з ручаямі і масткамі.
У 1842 годзе браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы адкрылі ў Лагойску музей старажытнасцяў – ён займаў некалькі пакояў палаца.
Да нашых дзён дайшло няшмат, але скласці ўяўленне пра тое, як усё тут выглядала ў лепшыя часы, можна па малюнках Напалеона Орды.
Сёння Лагойскі парк выдатна пасуе для кароткай вылазкі з Менска – асабліва калі хочаш адпачыць душой.

Сядзіба Чарноцкіх у Начы
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
У старадаўнім паселішчы Нача, вядомым яшчэ з XV стагоддзя, захаваўся маляўнічы сядзібны парк Чарноцкіх.
Уласнасцю Францішка Чарноцкага маёнтак стаў у канцы XVIII стагоддзя. Сядзібу ў класічным стылі тут узвёў сын Францішка Міхаіл Чарноцкі. Будаўніцтва скончылі каля 1815 года, тады ж вакол будынка разбілі і прасторны пейзажны парк.
Сучасны выгляд сядзіба набыла пасля маштабнай рэканструкцыі на пачатку ХХ стагоддзя. А па Другой сусветнай дом прыстасавалі пад вытворчасць воцату.

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
Непадалёк ад Начы знаходзіцца яшчэ адна славутасць Ляхавіцкага раёна – закінутая сядзіба Навіцкіх у Савейках, пабудаваная на стыку XVIII–XIX стагоддзяў.
Агледзеўшы сядзібны дом, які, дарэчы, вельмі нядрэнна захаваўся, адпраўляйся на павольны шпацыр па мясцовым парку з вадаёмамі – па шляху адшукаеш яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.