МЫ РАЗАМ
115 subscribers
12.7K photos
2.13K videos
8 files
16.5K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа

Мабыць самая вядомая архітэктурная славутасць Оршы - комплекс будынкаў езуіцкага калегіума.

Хто такія езуіты, вядома, упэўнены, усім ) трэба дадаць, што езуіцкія навучальныя ўстановы на Беларусі з XVI і аж да пачатку XIX ст. былі паўсюль. Гэта былі па сутнасці ці не адзіныя навучальныя ўстановы на нашых землях у тыя часы.

Езуіты ў Оршы з'явіліся ў канцы XVI ст., будаўніцтва каменнага калегіума пачалося ў 1690 г., а скончылася толькі ў 1803 г.

Цікава, што ў 1773 г. сам Рымскі Папа Клімент XIV забараніў дзейнасць ордэна езуітаў, але імператрыца Кацярына II дазволіла існаваць ордэну ў межах імперыі. Канчаткова дзейнасць езуіцкага ордэна забаранілі толькі ў 1820 годзе.

Яшчэ адзін цікавы факт. Выпускніком аршанскага езуіцкага калегіума ў свой час быў Завадоўскі Пётр Васільевіч - рускі дзяржаўны дзеяч, фаварыт Кацярыны ІІ, першы міністр народнай асветы Расійскай Імперыі, між іншым...

У свой час у калегіуме спыняліся Напалеон і вядомы французскі пісьменнік Стэндаль (Мары-Анры Бэйль)
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#ДумкіЎслых

Смальянамі скончылася наша падарожжа па дзіўным краі ад Оршы да Магілёва. Славутасцей тут хапае і ўсё дыхае слаўнай гісторыяй!

Як так адбылося, што гэтыя мясціны не так яскрава вядомыя, як славутасці заходняй Беларусі?

Калі глядзіш розныя відэа пра падарожжы па Беларусі, то ўсе ў асноўным едуць у Мінск, Мір, Нясвіж, Брэст, Гродна, Ліду, па касцёлам нашай паўночна-заходняй часткі краіны і г.д., а нашы ўсходнія гарады застаюцца ў цені.

А гісторыя гэтых мясцін і гарадоў не менш цікавая і вядомая! Трэба неяк выпраўляць становішча і прыцягваць турыстаў у Полацк, Віцебск, Оршу, Магілёў, Шклоў, Быхаў, Рагачоў, Гомель, Мазыр і іншыя гарады

https://t.iss.one/verashchaka_by/6303?single
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Сафійскі сабор у Полацку

Прыблізную дату пабудовы полацкага Сафійскага сабора гісторыкі вызначаюць паміж 1044 і 1060 гадамі. Гэта быў першы каменны храм на тэрыторыі Беларусі.
Пабудаваны як сімвал магутнасці княжацкай улады, сабор на правым беразе Заходняй Дзвіны выглядаў велічна і ўрачыста.

Сёння ад храма XI стагоддзя застаўся старажытны падмурак, часткі апсіды, слупоў і сцен. Убачыць усё гэта, а таксама фрагменты мура і фрэскавыя роспісы XI стагоддзя, пачуць шматлікія гісторыі пра Сафію можна ў дзеючым пры храме музеі

А калі слухаць арган, то ў канцэртнай зале Сафійскага сабора — нездарма ж ён носіць статус аднаго з лепшых у Еўропе. З таго часу, як у 1985 годзе ў храме з'явіўся арган, збудаваны па індывідуальнай замове чэшскай фірмай Rieger Kloss, у канцэртнай зале штогод даюць каля 300 канцэртаў. А вясной знатакі гучання клавішна-духавога інструмента з'язджаюцца ў Сафійскі сабор для ўдзелу ў фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі.
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа

Самыя старажытныя храмы

Барыса-Глебская (Каложская) царква ў Гародні

Гэтую царкву пабудавалі ў другой палове XII стагоддзя гродзенскія князі Барыс і Глеб, асвяціўшы яе ў гонар сваіх нябесных заступнікаў. Месцам для святыні быў абраны Высокі бераг Нёмана, званы Калажанню і доўгі час Паважаны язычнікамі.

Гродзенскія майстры ўзвялі храм з плінфы і цэглы, упрыгожыўшы яго паліраванымі камянямі і рознакаляровымі керамічнымі пліткамі.

Адсутнасць тынкоўкі захавала шматколернасць храма: на сценах адрозныя адценні чырвонага, карычневага, шэрага, зялёнага і белага.
Для паляпшэння акустыкі ў сцены былі ўмураваны збаны-галаснікі.

У лепшыя часы царква была галоўным храмам Гродна, у дні запусцення і струхлення служыла стойлам для жывёлы. Сёння Каложская царква жыве ў чаканні глабальнай рэстаўрацыі і дабудоўкі паўднёвай сцяны, якая павалілася ў Нёман яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Царква Святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах

Самы стары храм абароннага тыпу стаіць у вёсцы Сынкавічы ў ваколіцах Слоніма. Меркуюць, што час яго пабудовы - другая палова XV стагоддзя, хоць знойдзеныя ў працэсе рэканструкцыі насценныя роспісы як бы намякаюць на больш ранні перыяд узвядзення храма-крэпасці.

Будучы ўзорам гатычнай архітэктуры, Міхайлаўская царква незвычайна прыгожая і здалёку нагадвае мініяцюрны замак.

Па кутах царквы ўзвышаюцца чатыры вежы, на вяршыні якіх вядуць шрубавыя лесвіцы. Непрыступны выгляд царквы падкрэсліваюць масіўныя, у паўтара метра шырынёй, сцены з шэрагам байніц.

Паводле легенды, храм для мясцовых жыхароў узвёў яшчэ ў ХIV стагоддзі вялікі князь Вітаўт, які хаваўся ў тутэйшых краях ад пераследаў свайго стрыечнага брата Ягайлы.

Царква Святога Міхаіла дзеючая. Паломнікі прыязджаюць у Сынкавічы пакланіцца іконе Божай Маці «Усецарыца» — гэта копія, напісаная з арыгінала, які захоўваецца на Святой гары Афон.
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#Архітэктура

Царква Нарэджэння Багародзіцы ў Мураванцы

Мураваная царква-крэпасць у Мураванцы з'явілася ў першай палове XVI стагоддзя.

Згодна канонам абарончага дойлідства і гатычным прынцыпам, храм ўзводзілі надзейна і грунтоўна. Двухметровыя моцныя сцены з чырвонай цэглы, байніцы для далёкага і блізкага бою, круглыя вежы надавалі святыні адначасова ваяўнічы і велічны выгляд.

Знутры царква выглядае даволі мініяцюрнай. За кошт умураваных у сцены галаснікоў архітэктарам атрымалася дамагчыся дасканалай акустыкі.

У першую чаргу храм выкарыстоўваўся для набажэнстваў, аднак нярэдка выконваў і сваю абарончую функцыю.

Царква значна пацярпела падчас вайны з Масковіяй 1654-1667 гадоў і Паўночнай вайны ў пачатку XVIII стагоддзя.

У XIX стагоддзі храм рамантавалі і рэканструявалі, нязначна змяніўшы фасад.

Сёння ў старую, але добра захаваную, царкву ў Мураванцы часта прыязджаюць турысты, нярэдка сумяшчаючы яе наведванне з паездкай у Ліду і Гродна.
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#ГісторыяВКЛ

Мірскі замак

Гэты архітэктурны помнік унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мірскі замак быў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя і з'яўляецца яркім прыкладам сярэднявечнай абарончай архітэктуры.

За яго сценамі схаваныя таямніцы, легенды і невымоўная атмасфера мінулых стагоддзяў. Кожны куток замка дыхае гісторыяй: ад раскошных залаў да таемных калідораў.

Парада: адвядзіце час для прагулкі па замкавым парку - ён цудоўны ў любую пару года.
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#АрхітэктураБеларусі

Сядзіба Дамейкаў ў Сітцах
Докшыцкі раён Віцебскай вобласці

У XVII стагоддзі маёнтак Сітцы належаў сям'і Бжастоўскіх: яны вырашылі стварыць тут цэлы палацава-паркавы ансамбль.

У 1798 годзе маёнтак выкупіў дзядзька Ігната Дамейкі – Тадэвуш. Праз нейкі час палац згарэў, і сын Тадэвуша ўзвёў тут новы будынак – гэтым разам драўляны (праўда, ён таксама згарэў).

Пасля ўсіх выпрабаванняў лёсу, што выпалі на долю маёнтка, ацалелі толькі парачка калон, якія засталіся яшчэ ад Бжастоўскіх, руіны некалькіх сценаў, барочная ўязная брама і здаравенны дуб-волат, якому ўжо каля 500 гадоў. Кажуць, у прасторным цені дуба калісьці адпачываў Тадэвуш Касцюшка – а цяпер могуць адпачыць і ўсе ўдумлівыя вандроўцы па Беларусі.
Forwarded from Верашчака
#Падарожжа
#АрхітэктураБеларусі

Сядзіба Пуслоўскіх "Альбярцін"

Маёнтак «Альбярцін» на ўскраіне Слоніма аб'ядноўвае пару будынкаў сядзібы, флігель і вялікі парк з возерам.

Уладальнікамі маёнтка былі заможныя князі Пуслоўскія. Войцех Пуслоўскі стварыў тут цэлы прамысловы комплекс з суконнай вытворчасцю, чыгуналіцейным заводам і папяровай фабрыкай.

Галоўны будынак у стылі класіцызм (цяпер далікатна-мятнага колеру) упрыгожвае порцік з калонамі і парачка скульптур у выглядзе львоў.

За ім стаіць яшчэ адзін будынак – «Зімовы палац», які трохі нагадвае сядзібу ў Жалудку.

У часы СССР будынак зведаў некаторыя змены: яго ператварылі ў спартыўны клуб, упрыгожылі барэльефамі на фізкультурную тэматыку.

Акаляе будынак вялікі парк: на беразе можна зладзіць пікнік або проста пасядзець моўчкі – і ні пра што не думаць.
Forwarded from Верашчака
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Бохвіцаў у Флер’янове
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

Сядзіба роду Бохвіцаў з прыгожым садам з'явілася ў Флер'янове ў 1870 годзе.

У сядзібе захоўвалася вельмі багатая бібліятэка і любілі бавіць час многія знакамітыя дзеячы культуры тых часоў: Рэйтаны, Радзівілы, Уладзіслаў Рэймант і іншыя.

Наведваал Флер'янова і Эліза Ажэшка – у 1909 годзе яна нават пасадзіла тут свой дуб, які можна знайсці і сёння. Паводле яе, «вёска патанае ў зялёных раскошных дрэвах, квітнее слупкамі касачоў і дыванамі незабудак, спявае мільёнамі галасоў, якія звіняць, шэпчуць у крышталі духмянага паветра». 

Прыязджай сюды вясной ці летам, каб адчуць усё гэтае хараство.
Forwarded from Верашчака
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Тышкевічаў у Лагойску
Мінская вобласць

Пару стагоддзяў таму ў Лагойску ўсім запраўлялі Тышкевічы. Першы замак сям'і быў разбураны, таму ў XIX стагоддзі Пій Тышкевіч заняўся ўзвядзеннем каменнага палаца. Вакол палаца быў разбіты англійскі парк з ручаямі і масткамі.

У 1842 годзе браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы адкрылі ў Лагойску музей старажытнасцяў – ён займаў некалькі пакояў палаца.

Да нашых дзён дайшло няшмат, але скласці ўяўленне пра тое, як усё тут выглядала ў лепшыя часы, можна па малюнках Напалеона Орды.

Сёння Лагойскі парк выдатна пасуе для кароткай вылазкі з Менска – асабліва калі хочаш адпачыць душой.
Forwarded from Верашчака
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Чарноцкіх у Начы
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

У старадаўнім паселішчы Нача, вядомым яшчэ з XV стагоддзя, захаваўся маляўнічы сядзібны парк Чарноцкіх.

Уласнасцю Францішка Чарноцкага маёнтак стаў у канцы XVIII стагоддзя. Сядзібу ў класічным стылі тут узвёў сын Францішка Міхаіл Чарноцкі. Будаўніцтва скончылі каля 1815 года, тады ж вакол будынка разбілі і прасторны пейзажны парк.

Сучасны выгляд сядзіба набыла пасля маштабнай рэканструкцыі на пачатку ХХ стагоддзя. А па Другой сусветнай дом прыстасавалі пад вытворчасць воцату.
Forwarded from Верашчака
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Сядзіба Навіцкіх у Савейках
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці

Непадалёк ад Начы знаходзіцца яшчэ адна славутасць Ляхавіцкага раёна – закінутая сядзіба Навіцкіх у Савейках, пабудаваная на стыку XVIII–XIX стагоддзяў.

Агледзеўшы сядзібны дом, які, дарэчы, вельмі нядрэнна захаваўся, адпраўляйся на павольны шпацыр па мясцовым парку з вадаёмамі – па шляху адшукаеш яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў.