МЫ РАЗАМ
113 subscribers
12.1K photos
2.09K videos
7 files
15.9K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
Цікавыя факты пра беларускую мову

У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)

На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт, які існуе з XIV ст.
У XVI ст. з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст. 

На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша Ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.

З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, і ў выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.

#МоваНашаРодная
Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі
Частка 1

Беларускі нацыянальна-культурны рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за ідэалагічна-культурнае і эканамічнае панаванне на тэрыторыі краю.

У асяроддзі выкладчыкаў і студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1810-я - пачатку 1820-х гг. пачалі з'яўляцца парасткі ідэі будучага нацыянальнага адраджэння.
Прафесары Віленскага ўніверсітэта М.Баброўскі, І.Даніловічтпаклалі пачатак збіранню і вывучэнню помнікаў беларускага пісьменства XVI - XVII стагоддзяў. Яны садзейнічалі абуджэнню цікавасці да гісторыі, культуры, вуснай народнай творчасці ў беларускіх студэнтаў - сяброў таварыстваў філаматаў і філарэтаў, перш за ўсё Я.Чачота, Т.Зана і інш. Беларуская інтэлігенцыя фарміравалася пераважна з выхадцаў духавенства і збяднелай шляхты.

У 1817 годзе з'явілася першая навуковая публікацыя, прысвечаная беларускай народнай культуры

У 1822 г. К.Калайдовіч надрукаваў артыкул "О белорусском неречии" у якім адзначыў асобнасць беларускай мовы ад рускай.

У 1842 г. вядомы чэшскі славіст П.Шафарык выдаў даследванне "Славянскі народапіс", дзе ўпершыню пазначыў тэрыторыю пашырэння беларускай мовы.

У кнізе "Путешествие по Полесье и Белорусскому краю" П.Шпілеўскі акрэсліў ідэю аб чысціні беларускай мовы, яе блізкасці да старажытнай славянскай, пазбаўленнасці іншамоўнага ўплыву.

У сярэдзіне XIX стагоддзя асобныя творы на беларускай мове стварылі Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Беларуская мова стала асноўнай у творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы І.Насовіча, М.Нікіфароўскага, Е.Раманава, Я.Карскага, М.Доўнара-Запольскага і інш., з выдання якіх пачынаецца развіццё навуковага беларусазнаўства.

Працяг будзе
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Гасцінец

Слоўка гасцінец пахо­дзіць ад стараславянскага г­осць — купец, падарожнік, госць.
Большасць этымолагаў (тых, хто даследуе паходжанне слоў) лічаць, што ў старажытнасці першым значэннем гэтай лексічнай адзінкі было менавіта дарога, якою ездзілі госці, гэта значыць купцы (стараславянскае гостиньцъ — дарога).

Прыкладна з ХV стагоддзя ў многіх славянскіх мовах адбылося пераасэнсаванне старажытнай семантыкі і слоўка стала абазна­чаць рэч, ласунак, якія госць або блізкі чалавек падносіць каму-небудзь як падарунак.

Беларуская літаратурная мова, у адрозненне ад іншых славянскіх моў, не толькі захавала старажытнае значэнне, але і пашырыла яго. Сёння ў нас гэтым слоўкам называюць падарунак: «Пад Новы год усе дзеці атрымалі гасцінцы»; вялікую дарогу, бальшак, шлях, тракт: «Па гасцінцы беларускім, / У Пецярбург з Варшавы, / За карэтаю за панскай / Пхнецца хлопец жвавы» (Я.Купала) ; «А я лягу-прылягу / Край гасцінца старога, / На духмяным пракосе / Недаспелай травы» (Н.Гілевіч) і нават чаявыя.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

АБЛАВУХА
Гэта літаратурнае гаваркое, вобразна яркае слоўка, якое сваім гучаннем падабаецца многім беларускім карыстальнікам, першапачаткова мела форму облоухъ і са значэннем шапка з вушамі было занатавана ў ХІХ ст. нашым знакамітым мовазнаўцам і фалькларыстам Іванам Насовічам.

Згодна з энцыклапедычным даведнікам «Этнаграфія Беларусі», аблавухай варта называць не любую мужчынскую шапку-вушанку, а толькі тую, у якой да круглай асновы, зробленай з аўчыны, заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутай зверху цёмным сукном, прышыты 4 крылы (вушы).

Ад назоўніка аблавуха ўтвораны прыметнік аблавухі, які вядомы многім славянскім дыялектам і выкарыстоўваецца ў нашай мове для характарыстыкі: чалавека — някемлівага, няспрытнага, з вялікімі непрыгожымі вушамі, стрыжанага; жывёлы — з абвіслымі вушамі. «Ліба не паспела адысці ад акна, як на ім мігам апынуўся прыгожы, у рудыя яблыкі, аблавухі сабака“ (Ц. Гартны)
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Ні ў адной мове свету не сустракаецца падобная літара.

«Ў» («У нескладовае») выклікае зубоўны скрыгат у замежнікаў, якія спрабуюць вымавіць незвычайны гук, а ў беларусаў пры поглядзе на скульптуру прачынаецца пачуццё гонару: такога помніка больш нідзе няма, і ён з'яўляецца сімвалам адрознення і ўнікальнасці нашага народа.

З'явілася літара Ў у Полацку ў 2003 годзе, у гонар Дня беларускай пісьменнасці.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Лёс мяккага знака
або ад "тарашкевіцы" да "наркамаўкі"


У 1918 годзе ў Вільні пабачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой была зроблена першая ўдалая спроба ўнармавання правапісу новай літаратурна-пісьмовай беларускай мовы.

На працягу наступнага дзесяцігоддзя правапіс Тарашкевіча і яго “Граматыка” адыгралі выключна важную ролю ў пашырэнні і ўкараненні беларускай мовы ва ўсе сферы ўжытку беларускага грамадства.

Але моўная практыка ўжо ў сярэдзіне 1920-х паказала, што гэты правапіс мае істотныя недахопы, якія, у прыватнасці, абцяжарваюць вывучэнне беларускай мовы ў агульнаадукацыйных школах.

— Пытанне аб рэформе правапісу паводле “Граматыкі” Тарашкевіча фактычна ўзнялі настаўнікі-практыкі, што пачалі выкладаць беларускую мову і весці навучанне па-беларуску. Прычым пытанне гэта было імі ўзнята задоўга да пачатку палітычных рэпрэсій, — адзначае дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр ЛУКАШАНЕЦ.

— Дарэчы, і сам Тарашкевіч у прадмове да аднаго з выданняў сваёй “Граматыкі” пісаў, што не ўсе распрацаваныя ім правілы дасканалыя і “Граматыка” патрабуе пэўнай дапрацоўкі. Некаторыя сфармуляваныя Тарашкевічам правілы былі вельмі грувасткімі і складанымі для вывучэння. Многія аспекты правапісу засталіся ўвогуле незакранутымі, недасканалым было ўпарадкаванне напісання слоў іншамоўнага паходжання.

— “Граматыка” 1918-га моцна садзейнічала стабілізацыі правапісных норм. У сваім правапісе Тарашкевіч здолеў аб’яднаць два асноўныя прынцыпы, што і сёння застаюцца вядучымі ў беларускай арфаграфіі: марфалагічны і фанетычны, — тлумачыць навукоўца.

— Марфалагічны прынцып звязаны з нязменнай перадачай на пісьме значымых частак марфем незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца ў розных формах слова.
А фанетычны прынцып звязаны з адлюстраваннем на пісьме вуснага маўлення: “як чуеш, так і пішаш”.
Марфалагічнаму прынцыпу ў асноўным падпарадкавана адлюстраванне на пісьме зычных гукаў, фанетычнаму — галосных.

Такім чынам, Тарашкевічу ўдалося не толькі ўпершыню сістэмна сфармуляваць асноўныя правілы беларускай арфаграфіі, але і спалучыць два асноўныя прынцыпы (фанетычны і марфалагічны), што забяспечыла адметнасць беларускай пісьмовай мовы.

Беларускае грамадства карысталася “тарашкевіцай” на працягу больш як 10 гадоў.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Лой❗️

гэтак называецца - нутраны тлушч ялавічыны ці барана.🧐

1. Самым большым далікатэсам была смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля… С. Грахоўскі

2. Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы: чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. К. Чорны.

3. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед - паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Т. Хадкевіч.