МЫ РАЗАМ
114 subscribers
12.7K photos
2.14K videos
8 files
16.6K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навошта яны гэта робяць? 😯

Цікавае відэа зняў наш падпісчык Ягор Іваноў. На ім вялікая коўра (чомга) корміць сваё птушаня… уласнымі пёрамі! Але для чаго?

Цікава, што яшчэ ацтэкі ў 16 стагоддзі лічылі, што коўры ядуць у асноўным свае пёры і часам рыбу.

#дзікіфакт Вялікая коўра час ад часу глытае ўласныя пёры, а таксама корміць імі сваіх птушанят. Коўры ядуць рыбу, у тым ліку калючых акунёў і яршоў, якія патэнцыйна могуць пашкодзіць кішэчнік.

🪶 Такім чынам, коўдры пачалі выкарыстоўваць свае пёры як спосаб запаволіць страваванне. Пасля таго, як птушка іх праглынае, пёры трапляюць у страўнік, які складаецца з трох частак – спачатку ў камеру захоўвання, потым у сам страўнік і, нарэшце, у трэцюю частку. Пёры ўтвараюць шчыльныя шары і, здаецца, запавольваюць праходжанне ежы дастаткова доўга, каб ежа магла быць бяспечна разрэджана.

Затым вострыя косткі выплёўваюцца з пёравымі шарыкамі, прыкладна так, як у соў і іншых драпежных птушак. Коўра можа выкінуць да шасці пёравых мячыкаў за вечар.

Ну што за дзіўныя і прыгожыя птушкі гэтыя вялікія коўры! 😍

🎥 Дзякуем за відэа Ягору Іванову.
🐦 Ку-ку! Зязюля добра вядома тым, што падкідвае свае яйкі ў гнёзды іншых птушак.

#дзікіфакт: Каб падкінуць сваё яйка ў чужое гняздо, зязюлі патрэбна ўсяго 10-16 секунд. Падкінутыя яйкі часта супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда.

🥚 Птушкі, у гняздо якім падкінулі яйка, рэагуюць на яго па-рознаму: адны выкідваюць яго, другія закладваюць яго слоем будаўнічага матэрыялу і робяць новую кладку. А ёсць і тыя, якія не звяртаюць на яго ўвагі і спакойна наседжваць яго разам са сваімі.

Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 10 да 25 яек, але з кожных 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня. 🐣

📷 На фота Алёны Ціхановіч балотная чаротаўка пытаецца прагнаць зязюлю.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фотаздымкамі або проста любіш разглядаць прыгожыя фота птушак, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota
Чаму буслы так рана адлятаюць?

У Еўропу, у тым ліку да нас у Беларусь, дарослыя буслы прылятаюць з Афрыкі, каб размнажацца. Калі размнажэнне паспяхова скончылася, буслы адлятаюць на месцы зімоўкі. Чакаць ім тут нічога не трэба – наадварот, ранні адлёт павышае шанец на добрую міграцыю.

♨️ Рэч у тым, што буслы мігруюць з дапамогай тэрмікаў – патокаў нагрэтага ад зямлі паветра, якое падымаецца ўгору. Адлегласць паміж імі можа дасягаць дзясяткаў ці сотняў кіламетраў. Тэрмік падымае чараду птушак угору і яна лунае ўніз у напрамку Афрыкі да наступнага тэрміка. Буслам застаецца толькі распасцерці крылы.

Здавалася б, крута так ляцець, не трэба траціць сілы, каб махаць крыламі, лунаеш сабе і ўсё. Але ў такога спосабу ёсць і мінусы. Падчас халадоў або дажджу буслы міграваць не могуць. Сядзяць і чакаюць пагоды.
Вось таму яны стараюцца стартаваць як мага раней, бо тады ў іх больш шанцаў, што тэрмікі да самой Афрыкі ім будуць забяспечаныя.

🐦 Такім манерам, лунаючы з дапамогай тэрмікаў, буслы могуць перасоўвацца вельмі хутка. Вось свежая навіна ад бусла на мянушку Шыбкі, пазначанага ў Польшчы перадатчыкам. За 12 дзён пасля пачатку вялікай міграцыі ён дасягнуў Егіпта, пераадолеўшы 3288 кіламетраў!

#дзікіфакт Жураўлі знешне падобныя да буслоў, але яны не сваякі. Жураўлі лятуць у Афрыку клінам. І крыламі яны падчас палёту махаюць, то бок палёт у іх актыўны, і гэта дазваляе ім перасякаць, напрыклад, Чорнае і Міжземнае моры, над якімі буслы праляцець не могуць.

📷 Фота Дзмітрыя Іванова, @ptushkafota.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што гэта з малой белай чапляй, чаму яна так паводзіцца?🧐

Не хвалюйся, гэта звычайныя паводзіны, і гэта зусім не танец, а паляванне!😁

Малыя белыя чаплі (МБЧ) кормяцца на мелкаводдзі – ловяць рыбку, жабак, насякомых, рачкоў, павукоў, малюскаў, дробных рэптылій.

Як і меню, спосабы здабычы ежы ў МБЧ таксама разнастайныя. Яны могуць нерухома стаяць у вадзе, а потым – хоба! – і рыбка, якая праплывала міма, ужо ў дзюбе.

А могуць, як на відэа, бегчы па вадзе з апушчанай дзюбай напагатове. Часам яны пры гэтым распасціраюць крылы.

На відэа ёсць момант, дзе чапля патупвае нагой – гэта якаб патрывожыць дробную рыбу: тая пачынае ўцякаць, і чаплі лёгка яе заўважыць.

#дзікіфакт Часам МБЧ, як і белыя буслы, палююць побач са статкамі: каровы, калі рухаюцца, трывожаць жабак, тыя скачуць - і іх лёгка ўпаляваць. 🐸

МБЧ – рэдкі залётны паўднёвы від у Беларусі, рэгіструецца ў нас амаль штогод. Вельмі падобная па афарбоўцы на вялікую белую чаплю, але сама памерам з вялікага кулёна.

Відэа зняла ў Тураве Іна Субоціна.
Чаму мы нячаста назіраем чорных буслоў? Бо яны палююць на лясных рэчках і ручаінах. Фотапастка, усталяваная тыдзень назад у адным з такіх месцаў, зняла, як чорныя буслы рыбачаць. 🎣

#Дзікіфакт Калі чаплі палююць у асноўным у празрыстай вадзе, так як павінны бачыць рыбу, у якую прыцэльваюцца дзюбай, то буслы, як чорныя, так і белыя, удала палююць і ў каламутнай вадзе. Пры гэтым яны проста наўдачу апускаюць у ваду паўраскрытую дзюбу – калі яна кранулася рыбкі, то тут жа сціскаецца і рыбка праглынаецца. Таму для буслоў важныя вадацёкі з вялікай шчыльнасцю дробнай рыбы.

На відэа бачна, як бусел злева схапіў і праглынуў невялікую рыбку. На гэтым месцы адразу карміліся чатыры маладыя птушкі, магчыма з аднаго вывадка. На мінулым тыдні ў Беларусі заставаліся яшчэ маладыя чорныя буслы, якіх вы бачыце тут. Замест яркага чырвонага колеру ў іх шэрыя дзюба і ногі. Але праз дзень і яны ўляцелі. Да пабачэння, буслікі, убачымся наступнай вясной!

📷 Відэа і фота Аляксандра Вінчэўскага.
#Дзікіфакт: Калі качка знаходзіцца на краі чарады, у яе спіць толькі адно паўшар'е галаўнога мозгу, а на другім баку ў гэты час адкрыта вока і працуе палова мозгу, каб пільнаваць магчымую небяспеку. Ну, а ў цэнтры чарады качкі могуць заплюшчыць вочы і адпачнуць на ўсе 100!

Вось бы людзям такую суперздольнасць, каб адна палова мозгу адпачывала, пакуль другая ў гэты час працуе ці вучыцца. 😅

Малюнак Justyna Kierat.

#птушкажарт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А што гэта за мышка? Ой, гэта птушка!

🐦 Звычайны паўзунок (обыкновенная пищуха) – невялікая і скрытная птушка, якая лазіць па кары дрэў. Да таго ж у птушкі тоненькая ціхая пазыўка, якая нагадвае мышыны піск.

#Дзікіфакт Паўзунок – выдатны дрэвалаз. У яго моцныя кіпцюры, якімі ён чапляецца за кару, і доўгі жорсткі хвост, на які ён абапіраецца, як дзяцел. Перамяшчаецца паўзунок па ствале знізу ўверх па спіралі. Але не можа лазіць уніз галавой, як папаўзень. На дрэвах паўзунок шукае насякомых, якіх выцягвае з трэшчын у кары сваёй тоненькай выгнутай дзюбай.

🌲 Птушка насяляе розныя тыпы лясоў, любіць старыя дрэвастоі, дзе за адсталай карой можна зладзіць гняздо. Увосень і ўзімку паўзункоў можна сустрэць нават у гарадах. Часта яны трымаюцца разам з сініцамі.

А ты сустракаў_ла звычайнага паўзунка?

📷 Дзякуем за фота Данатасу Відуцісу.

Любіш фатаграфаваць птушак ці любіш разглядаць іх – далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota

#галасыптушак
🍁🦉 Чароўная сава на фота – даўгахвостая кугакаўка (длиннохвостая неясыть).

Гэта буйная сава, нашмат буйнейшая за шэрую кугакаўку, з доўгім паласатым хвастом. Дыск твару аднатонны, на яго фоне ярка вылучаецца жоўтая дзюба.

#Дзікіфакт Даўгахвостая кугакаўка – страшны сон для мышападобных грызуноў і подлеткаў птушак, але можа злавіць і каго буйнейшага, напрыклад, вавёрку. Як ва ўсіх начных драпежнікаў, у яе выдатныя слых і зрок, а адмысловае апярэнне робіць яе палёт цалкам бясшумным.

У Беларусі даўгахвостая кугакаўка – рэдкі від, уключаны ў Чырвоную кнігу.

☝🏻 Улічвай, што турбаваць соў нельга. Спудзіш удзень – іх могуць заўважыць і пакрыўдзіць крумкачовыя.

📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку, @ptushkafota
🐦 Чорнагаловы шчыгел (черноголовый щегол) жыве ў Беларусі круглы год.

З гэтай прыгожай птушкай прасцей за ўсё пазнаёміцца якраз увосень ці ўзімку. Пусткі з зараснікамі чартапалоху – улюбёныя месцы шчыглоў.

Іх любімы корм у гэты час – насенне пустазелля: дзядоўніку, чартапалоху, лопуху, асоту, васілька, цыкорыя, дзьмухаўца і шмат якіх іншых. 😋

#Дзікіфакт: Лацінская назва гэтай птушкі "Carduelis" паходзіць ад слова "чартапалох".

А табе ўжо давялося сустрэць гэтую яркую прыгожую птушку?

📷 Дзякуем за фота Віктару Выскварку.

Калі ты таксама хочаш дзяліцца сваімі здымкамі для нашых публікацый, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну што за мілата! 😍

Сініца-апалоўнік – адна з самых дробных птушак Еўропы. Яе цела ў даўжыню ўсяго да 7 см, затое які хвост даўжынёй да 11 см!

#Дзікіфакт Гэтыя птушкі настолькі таварыскія, што па-за часам гнездавання трымаюцца чародкамі, увесь час перагукваюцца, выдаючы трохі траскотную пазыўку «чррр, чррр» (як на гэтым відэа).

Узімку гэтыя лясныя сініцы качуюць чародамі і сустрэць іх можна на лецішчах і ў вёсках, на ўскрайках гарадоў.

А ты сустракаў_ла гэтых птушак?

📷 Дзякуем за цудоўныя фота Віталю Некрашэвічу, Кацярыне Фацеевай, Алёне Ціхановіч.

#галасыптушак
А дзе ж тыя ракі зімуюць?

🦀 У спячку ракі не ўпадаюць, а зімуюць у тых жа вадаёмах, дзе жывуць летам, толькі перабіраюцца на глыбіню – там вада цяплейшая. Большасць часу яны праводзяць у сваіх сховішчах, дзе дрэмлюць да 20 гадзін у суткі, а ў астатні час перасоўваюцца па дне і палююць.

Але гэта тычыцца толькі самцоў. У самак ракаў узімку больш актыўнае жыццё.

#Дзікіфакт: ракі спароўваюцца позняй восенню – у кастрычніку-лістападзе. Пасля гэтага самкі выношваюць ікру на сваіх брушках усю зіму, да канца вясны – пачатку лета. Яны клапатліва даглядаюць ікрынкі, абмываюць іх вадой і ачышчаюць ад глею.

📷 Дзякуем за фота вузкапальцага рака Алёне Ціхановіч.