МЫ РАЗАМ
114 subscribers
12.7K photos
2.13K videos
8 files
16.5K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Апошні месяц восені, сябры! 🥰

ЛІСТАПÁД (listapad)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. (у родным склоне канчатак -а). Адзінаццаты месяц каляндарнага года.

🔸Ужо ў пачатку лістапада станавіўся сухі холад, а пад сярэдзіну таго ж месяца нападаў зьмёрзлы і сьцёрты ветрам на муку сьнег. (Чорны).

2. (у родным склоне канчатак -у). Ападаньне лісьця восеньню (у цёплых краінах — перад наступленьнем засухі); час гэтага ападаньня.

🔸Шуміць лістапад. Хвоі ў лесе панура рыпяць. (Панчанка).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Мы проста не маглі прайсьці міма гэтае карцінкі 😸

ЗЛÓДЗЕЙ (złodziej)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Той, хто крадзе, робіць кражу.

🔸Як яму кепска ні жылося, а ён ніколі ў жыцьці ня быў злодзеем. (Бядуля)

2. Ужываецца як лаянкавае слова.

🔸— Ты што ж гэта, злодзей ты, зьневажаеш старэйшых, — ціха з прыціскам і крыху нарасьпеў прыгаварвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. (Колас)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
​​🇧🇾🇧🇾 Виды птиц :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Птица - Птушка
Утка - Качка
Павлин - Паўлін
Ворон - Варона
Голубь - Голуб

Индейка - Індычка
Гусь - Гусь
Сова - Сава
Страус - Страус
Попугай - Папугай

Аист - Бусел
Орёл - Арол
Ястреб - Ястраб
Фламинго - Фламінга
Чайка - Чайка

Пингвин - Пінгвін
Лебедь - Лебедзь
Дятел - Дзяцел
Пеликан - Пелікан

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
💪 Як сказаць па-беларуску "изо всех сил"?

Да прыкладу, вось так:

🔸Як дух
🔸На ўсе жылы
🔸З цэлай моцы
🔸Што моцы
🔸Як моц-сіла
🔸Як з шыбеніцы сарваўся
🔸Як чорт з пісьмом

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
26 лістапада 1930 году ў горадзе Ворша нарадзіўся беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст і клясык беларускае літаратуры — Уладзімер Сямёнавіч Караткевіч.

Караткевіч зрабіўся адной з найбольш яскравых фігур беларускае літаратуры XX ст. Асаблівая яго заслуга — распрацоўка гістарычнае тэматыкі. Ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнае гісторыі, перадаўшы дух мінуўшчыны.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Як сказаць па-беларуску "ИЗ ОДНОГО ТЕСТА"?

🔸Чэрці адное шэрсьці
🔸Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі (рас. "квашни")

Як вам такія ''чэрці''? 😊

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Хутка ва ўсіх дамах краіны! 🐈🎄

ДÁЦЬ РÁДЫ (-У) можна каму ці чаму. А мае гэты выраз наступныя значэньні:

1. ДАЦЬ РАДУ: Парадзіць, параіць.

🔸Табе раду я дам, як бяду ашукаць. (Купала).

2. ДАЦЬ РАДЫ: Адолець, управіцца з кім-, чым-н.

🔸Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як зьвяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. (Чорны).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
УБЫЦЬ (ubyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Паменшаць, убавіцца ў колькасьці, аб'ёме, сіле і пад.

🔸Убыла вада ў сажалцы.
🔸Убыў дзень.

2. Зьнікнуць, аслабець.

🔸Убыла рашучасьць.

3. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.

🔸Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. (Чорны).

4. Ужыцца з кім-н.

🔸[Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. (Брыль).

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск