МЫ РАЗАМ
113 subscribers
12.1K photos
2.09K videos
7 files
15.9K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

А ніхто і не радуецца! Гэта толькі канстатацыя фактаў і падцвярджэнне, што ўсе вашы тэорыі на сённяшні дзень - надзьмуты пузыр!

Пакуль Расія штогод святкуе дзень выхаду з СССР, пакуль там ўздымаецца імперскі сцяг, пакуль іншыя народы лічацца часткай эліт нахлебнікамі - ніякага аб'яднання не будзе!
Вось і ўсё. І нацыяналісты тут ні пры чым!

СССР якраз і будаваўся на прынцыпах захавання нацыянальных адметнасцей кожнага народа. І гэта не замінала народам успрымаць сябе часткай адзінай супольнасці - савецкага грамадства. Толькі ў СССР існавала эканамічная і палітычная выгада быць разам. А сёння замест гэтага толькі балбатня.

А вы далей будуйце свае пустыя тэорыі. Нам яны ніяк не замінаюць, не трэба так крычаць!
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Ізноў прашу прабачэння ў падпісчыкаў за адхіленне ад тэматыкі канала, але няма сіл ужо маўчаць.

👉 Людзі, якія не згодныя з палітыкай Прэзідэнта, называюць сябе праўладнымі і патрабуюць узнагарод за сваю дзейнасць!

#БздурДня

* Проста я маю доступ да гісторыі канала Блогеры Беларусі і бачу, хто і што там выдаляе

Зоя С.
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

🤦🏻‍♀️ Гэта вельмі забаўна, канешна, але дзеянні некаторых дзяржаўных журналістаў для мяне незразумелыя. Няўжо для эфіраў трэба падбіраць невядома каго, абы толькі яны сказалі тое, што падыходзіць пад рыторыку прапаганды?!

То нядаўна па каналах прапагандыстаў пракацілася нейкая, крытыка Бондаравай і ўсёй суполкі абшчэственнікаў, то яны ўжо здымаюць інтэрв'ю з іх ідэйным натхняльнікам Аляксандрам Плавінскім.

Чаму я так пішу? Таму што яшчэ з таго моманту, як абшчэственніцы вялі барацьбу з геаметрычнымі фігурамі, я глянула, хто ж такі Плавінскі. Стала відавочна, што яго пасты ў ВК - крыніца натхнення і барацьбы абшчэственніц.

Чытайце далей 👇
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#АнекдотДня

На скрынах добра бачна, якія тэмы падымае на сваёй старонкай ВКонтакте Аляксандр Плавінскі.
Гэта і Губка Боб як нацыст і педэраст, і прасоўванне "заходніх каштоўнасцей" на Славянскім базары, і Вайніловіч як русафоб, і Хэллоўін як нацыянальная здрада, і барадзьба з Санта-Клаўсам, і разнос афармлення Мінска да 9 Мая і 80-годдзя вызвалення Беларусі, і выстаўка "Колеры Вялікай Перамогі", і фурры на карцінах з выявамі жывёл ў адзенні, і знаёмыя персанажы Прахіна і Хоміч. Як вішанька на торце - "прачечная". Хто сочыць за суполкай актывістак, той у курсе, што гэта.

🔥 То бок, Рыгор і Ксенія згодныя з Плавінскім і наконт Славянскага базара, і наконт падрыхтоўкі да святкавання 9 Мая, і наконт усяго астатняга?!
Я ні разу не верыла ў іх крытыку Бондаравай, так, нейкае разавае шавяленне для хайпу.

Ну а вы самі вырашайце, з'яўляецца для вас Аляксандр Плавінскі тым, каго можна слухаць ці не. Ваша права. Толькі не забывайце пра інфармацыйную гігіену і пра прынцып "давярай але правярай"

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

🔻Існуе мацярык Еўразія

🔻На іх дзве часткі свету: Еўропа і Азія

🔻На еўрапейскай частцы Еўразіі жывуць еўрапейцы, а на азіацкай - азіяты.

🔻Беларусь знаходзіцца ў Еўропе. Расія - у Еўропе і Азіі

🔻 Саюз дзяржаў Еўропы і Азіі - Еўразійскі саюз

А ўсё астатняе - выдумкі філосафаў для адурэння народа. Сталіна на іх няма!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Так, апошнюю кропку ў маім цярпенні паставіў пост Ірыны Усцьянцавай
"Счас спою" (с)!!!

Вы якой трасцы да гэтага Пратасевіча прычапіліся? У мяне адчуванне, што ён на вас усіх абяцаў жанніцуа, а потым кінуў.
Сто разоў ужо вам растлумачылі, што так трэба - не, похер дым, у вас свае хацелкі!

А з якога ляда вы ўзялі, што калі ў 20-ым годзе вы не пайшлі са змагарамі на вуліцу, то зараз перад вамі тут будуць рэверансы рабіць і ўсе вашы хацелкі выконваць?!
Можа органам дзяржбяспекі лепш вядома, што трэба рабіць, каго садзіць, а каго выпускаць. Без саплівых разберуцца!

Не, ладна вы ў сябе ў чатах там выццё пакрыўджаных развялі - халера вас бяры! Дык вы ж яшчэ і па расійскіх рэсурсах пабеглі разнасіць, як вас "прарасійскіх" ебанашак актывістаў беларуская ўлада зневажае і гвалціць Пратасевічам, мовай, лгбтамі і ўсім, чым можа!

Ну ладна Чаус, там клініка. А вы што, не ведаеце, што робіце!? Усё вы разумееце, проста задача ў вас зрабіць усё, каб Расія кінулася ратаваць "сваіх прарасійскіх" ад нейкіх здраднікаў, засеўшых ва ўладзе Беларусі!

То бок, пакуль Прэзідэнт усе намаганні прыкладае, каб Беларусь не ўцягнулі ў канфлікт, каб беларусам не прыйшлося сваіх дзяцей на фронт адпраўляць, вы, сучкі крашаныя, робіце роўна адваротнае!

А вы дакладна ведаеце, што калі пачалі б ратаваць, то ваш дом гэта дапамога абмінула б? Ці вы ўсе, як Сідаровіч і Чаус, чакаеце моманту каб адсюль здрыснуць?

Мяне толькі адно здзіўляе, чаму вам да гэтага часу ляпы не пазатыкалі!? Людзі за меншае на суткі пайшлі, а з вас як з гусі вада!
Што там пра "чысткі" казалі?

Тут не чысткі, тут генеральная ўборка патрэбная! Занадта ўжо шмат у нас "униженных,  оскорблённых и недооценённых". Пара б ужо ацаніць і прызначыць, што каму паложана!

😘 Прашу прабачэння ў падпісчыкаў. Накіпела!))
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Не знайшла нідзе магчымасці выказацца наконт форума, каб данесці свае пажаданні, пішу тут, можа хто дасць спасылку якую...

Карацей, хацелася б, каб у матэрыялах БелТА публікавалі спасылкі на старонкі тых блогераў, якія будуць удзельнічаць у форуме. А то фаміліі і твары зусім незнаёмыя. Адчуванне, што мы ад жыцця адсталі і лепшых блогераў Беларусі не ведаем. Дайце магчымасць пазнаёміцуа, падпісацца..

Загаддзя дзякуй!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Апошнім часам я не асабліва трыгеру ад дзейнасць "абшчэственных ідыётаў актывістаў", бо яны ўжо больш смех вызываюць, спрабуючы супраціўляцца працэсам, якія адбываюцца ў краіне. Выглядае гэта дакладна, як у байцы "Жаба ў каляіне". Але сённяшнія высеры пасты Вольгі Бондаравай па выніках наведвання Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прымусілі ўсё ж выказацца.

Я не магу сказаць, як гэта правільна зрабіць, па якіх законах прымусіць яе закрыць пашчу, але чытаць такое дзярмо ў бок падобнага месца, знакавага для кожнага беларуса - гэта проста абраза пачуццяў кожнага нармальнага грамадзяніна!

Як сабе хочаце, толькі не звяртаць на гэта ўвагі, рабіць выгляд, што нічога такога, аргуменціруючы тым, што Бондарава хворы на галаву чалавек - проста знявага да ўсіх астатніх грамадзян.
Хворых на галаву ў вышэйшыя установы адукацыі не прымаюць! Таму дадзеная грамадзянка з'яўляецца дзеяздольнай і да адказнасць можа быць прыцягнута нараўне з іншымі!

А я паназіраю як наш маналіт, у складзе палітолагаў, філосафаў і журналістаў адрэагіруе на разнос экспазіцыі музея былой кантрабандысткай. Очынь інцярэсна.

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Рыгор Азаронак і Аляксандр Дугін учора на стрыме адмянілі права выбару і свабоды волевыяўлення для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

З такой прапагандай і ворагаў не трэба!!! 🤦🏻‍♀️

Зоя С