МЫ РАЗАМ
110 subscribers
15K photos
2.35K videos
12 files
19K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

🔪 ДА РУЧКІ

💁 Да бязвыхаднага становішча, да поўнай непрыгоднасці (дабіваць, даводзіць).

🧑‍🎓 Відаць, на пачатку свайго яшчэ нефразеалагічнага жыцця спалучэнне да ручкі ўступала ў кантакт з дзеясловам зрэзацца і дастасоўвалася, напрыклад, да нажа або сярпа, якія ад доўгага карыстання зрэзваліся ледзь не да самай ручкі і станавіліся непрыгоднымі. Фразеалагізаваўшыся, выраз стаў спалучацца з рознымі дзеясловамі-суправаджальнікамі і ў залежнасці ад гэтага пашыраў свой сэнс.

🖌 Піла так затупілася, што бацька дзіву даўся: — Ну, дабілі пілу да ручкі! (Л. Левановіч. Шчыглы).
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Старабеларуская мова

На старабеларускай мове напісаны шматлікія тамы справавых дакументаў, тэксты дамоў з іншымі краінамі свету, створана арыгінальная літаратура, у тым ліку жыціі, летапісы, хронікі і нават гараскопы.

На старабеларускую мову перакладзены вядомыя тагачасныя раманы і аповесці, якімі зачытвалася ўся Еўропа (напрыклад, гісторыя аб Трыстане і Ізольдзе, аб Троі, аб Аляксандры Македонскім). Існуе, як вядома, і пераклад Бібліі.

Гэтыя старажытныя тэксты ўтрымліваюць шмат слоў, знаёмых сёння кожнаму беларусу: гаспадар, ведаць, чын, шлюб, зайздрасць, захад, усход, пачатак, звыкласць і інш.

Акрамя таго, у тэкстах мы сустрэнем і важныя для нас рысы беларускага маўлення: аканне і яканне (в апустевшеи земли, красата, ягипцянін, вясло), цвёрдасць гукаў ж, ш, ч, ц і р (жонка, шыпшына, чолом, Свислочы, старцы, крэщение, декабра), прыстаўныя гукі в, г (вока, восень, гарбузъ, геретикъ), пераход гукаў в, л у ў (у чужой земли, Ягайло переступивъ тыи правды)
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

ВЕРАСЕНЬ

Халодны верасень, але сыты. 

Верасень – з досвіткам дзень.

У верасні і ліст на дрэве не трымаецца.

У верасні адна ягада, дый то горкая рабіна.

Як настане верасень – гаспадарам поўна гумно і кішэнь.


🍂🍂🍂🍂🍂🍂🍂🍂

🍁 Старабеларускія назвы: вресень, врешень, верасень.

У Насовіча форма вресень (з заўвагай: «Употребляется шляхтою»).

Усходнеславянскія формы з паўнагалоссем з’явіліся даволі позна. Лічыцца, што вресень — запазычанне з польскай (wrzesień) ад назвы расліны верас.

Менш пераконвае думка, што вресень - гэта ўсходнеславянскае слова, але толькі «славянізаванае». Рудніцкі ве́ресень выводзіць прама ад назвы расліны ве́рес, не закранаючы пытанне аб магчымасці запазычання.

Качарган форму вресень лічыць стараславянізмам.

Дабрадомаў звязвае славянскае *versьnь з дзеясловам тыпу рус. вереща́ть.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Шпаргалка вам, каб не заблытацца
👍2
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С
🤡1
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Колеры па-беларуску

Ужывайце беларускія словы ў сваёй штодзённай гаворцы!
👍1
Forwarded from Верашчака
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Все, что наша оппозиция сделала в эти 30 лет – это сокращение русскоязычного пространства. [.
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎСлых

Аказваецца, не толькі Бондаравай рускай мовы ў Беларусі мала. Яшчэ і гэтыя таварышы ў беларускамоўным кантэнце ўбачылі пагрозу!

А я думаю, якога ляда яны да Верашчакі ўсё чэпяцца!? Аказваецца во яно што! Беларуская мова ў Беларусі - прыкмета апазіцыі. Прыехалі, спадарства, далей мусіць тупік!

А праўда, цікава, дзе гэта рускую мову скарацілі за 30 гадоў? Мо універсітэтаў рускамоўных менш стала? Ці можа працэнт рускамоўных школ скараціўся? А можа кіно пачалі выключна па-беларуску здымаць? Або ў тэлевізары адна беларуская мова гучыць? Дзе? Пакажыце мне хоць адзін прыклад, хоць адну галіну, дзе адбылося скарачэнне рускай мовы!? Языкі б скараціць тым, хто такую ахінею гародзіць вокам не маргнуўшы!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Навукоўцы лічаць, што трапіць у нашу мову гэта слова магло непасрэдна з літоўскай, дзе bingùs абазначае прыгожы, выкармленыпрадстаўнічы, ці лацінскай – pingius абазначае тлусты. Прыметнік пекны вядомы і іншым славянскім мовам: чэшскай – рĕkný, славацкай – реkný, лужыцкай – рĕknу.

У старабеларускай мове пенкный, пекный, пиенкный (прыгожы) i пекность, пенкность, пякность, пянктность (прыгажосць) вядомыя з ХVІ стагоддзя.

Шырока ўжывалася яно ў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя: «Што мне пекны Парыж…» (В. Дунін-Марцінкевіч), «Выйшаў хлопец з той дубровы, Хлопец пекны, стройны гэткі». (Я. Купала).

У 20-я гады ХХ стагоддзя М. Байкоў і В. Ластоўскі ўключылі іх у нарматыўныя слоўнікі беларускай мовы. Аднак з 19З0-х гэтыя самабытныя лексічныя адзінкі з празрыстай унутранай формай і сталай моўнай традыцыяй пачалі выцясняцца больш нейтральнымі па сваім ацэначным значэнні. І вось ужо сёння складальнікі лексікаграфічных даведнікаў пачатку ХХІ стагоддзя не ўключаюць пекны і пекната ў слоўнікі.

Крыніца
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Ва ўсходнеславянскіх мовах несупадзенні сустракаюцца не толькі на ўзроўні гукаў, але і формаў асобных слоў.

Напрыклад, згодна нарматыўнымі слоўнікамі беларускай і ўкраінскай моў слова "дзверы" не мае формы адзіночнага ліку, у той час як у рускай мове такога абмежавання няма, формы "двери", "дверь" агульнаўжывальныя.

І наадварот, слова "хлопоты" ў рускай мове толькі множналікавае, тады як у беларускай і ўкраінскай нароўні з "клопатамі" ўжываецца і "клопат".

Бывае і так: у беларускай і ўкраінскай мовах словы "мазоль", "накіп" і "сабака" мужчынскага роду, а ў рускай - жаночага, словы "шафа" і "шыпшына", адпаведна, жаночага роду, а "шкаф" і "шиповник" - мужчынскага.

Са словам жа "гусь" склалася ўвогуле ўнікальная сітуацыя: у сучаснай беларускай літаратурнай мове, як і ў большасці гаворак краіны, яно жаночага роду, у рускай - мужчынскага, а ва ўкраінскай такога слова зусім няма.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

Канструкцыі ажаніцца з прыгажуняй, дзякаваць бацькам, захварэць на грып, смяяцца з недарэкі і падобныя, якія збліжаюць беларускую мову з украінскай, але адасабляюць ад рускай (жениться на красавице, благодарить родителей, заболеть гриппом, смеяться над недотёпой).

Праўда, у гэтым плане ёсць і адрозненні - канструкцыі, спецыфічныя для кожнай з трох моў: узяць пад увагу - принять во внимание - взятия до уваги.

І нават на ўзроўні такой дробнай і пазбаўленай самастойнага значэння часціны мовы, як часціца, таксама магчымыя несупадзенні: Ці зразумелы гэты тэкст? - Понятен ли этот текст? - Чи зрозумілий цей текст? 

.
👍2
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай і ўкраінскай

У сучаснай беларускай мове ёсць словы, якіх зусім няма ў рускай і ўкраінскіх мовах або якія маюць там іншае значэнне:

адхлАнне ’кароткае аблягчэнне ад цяжкой працяглай працы, перадышка’

анігАдкі ’хоць бы што; спакойна, са спакойнай душой’

ашчапЕрыць ’моцна абхапіць, абняць’

завінУцца ’спешна і старанна пачаць рабіць

крАска ’кветка’

нЕруш ’што-небудзь некранутае’

ніштавАты ’досыць добры, нядрэнны; значны, немалы’

плЯга ’дажджлівае надвор'е, слата; няшчасце, бяда’

сёлета ’ў гэтым годзе’.....

👉 Запамінайце гэтыя выключна беларускія слоўцы і карыстайцеся імі ў сваім маўленні! Будзем беларусамі!

Крыніца: В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
👍1
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Цікавы факт

Нягледзячы на даследванні лінгвістаў, паходжанне некаторых слоў, якія ўжываюцца ва ўсходнеславянскіх мовах, дасюль застаецца нявысветленным.

Такімі з'яўляюцца, напрыклад, адзначаныя ў беларускіх нарматыўных слоўніках дыялектныя гАматны ’залішне прасторны, вялікі’, калакалУша ’чаромха’, агульнавядомыя карОмысел і скІвіца.

Сапраўдныя словы-загадкі, да таго ж яўна старажытныя

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
👍2
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Своеасаблівасць беларускай мовы забяспечваецца якраз яе дыялектнай асновай, прычым моўнымі стандартамі былі прызнаны ў тым ліку з'явы, пашыраныя толькі ў некаторых гаворках краіны.

Так, нормай стала вымаўленне і напісанне "а" на месцы ненаціскных "о" і "э" незалежна ад складу - так званае поўнае аканнеара, малако, неба; цана, мора)
Гэта з'ява ўласціва гаворкам у межах адносна нешырокай паласы, праведзенай умоўна праз цэнтр Беларусі з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

У пісьмовых помніках розныя віды акання пачынаюць адлюстроўвацца ўжо з XV стагоддзя.

Фіксуецца з тых часоў і яканне (вымаўленне "я" на месцы ненаціскных "е" і "ё"), аднак у сучаснай беларускай літаратурнай мове яно замацавалася толькі для першага складу перад націскам (зямля, але сенажаць, возера), што таксама характэрна не для ўсіх гаворак краіны.