Forwarded from Верашчака
#МіфыЛегендыБеларусі
Вядзьмак насылае нячыстую сілу.
Пагналі хлопцы коней на начлег. Вядома, падлеткі, хочацца пасваволіць. Давай туды-сюды гарцаваць на конях па выгане. Крычаць, пішчаць, быццам арда татарская.
Якраз па выгане ішоў Іван Порца, які з чарцямі, кажуць, знаўся, дружыў з усялякай нячыстай сілай.
Спыніўся Порца, крыкнуў на хлопцаў:
— Сціхніце, паршыўцы!
Начлежнікі не паслухаліся, яшчэ мацнейшага нарабілі галасу. Дражняцца, крыўляюцца, языкі паказваюць. Адзін жэўжык нават кукіш вядзьмару паказаў.
Зазлаваў Порца на падшыванцаў, прыгразіў ім:
— Пачакайце, паскуднікі, папомніце вы мяне!
Зарагаталі хлопцы, свіснулі, тузанулі коней і пусціліся навыперадкі з гіканнем.
Заехалі на балота, спуталі коней, а самі выбраліся на сухі грудок, агню наклалі і далей сваволяць. Ноч цёплая. Паветра лагоднае, а неба цёмна-сіняе, быццам валошка. Зоркі — божыя свечачкі — блішчаць, Млечны Шлях зіхаціць, што завецца птушынай дарогай.
Супакоіліся хлопцы. Цішыня навокал, як у вусе, чуваць як коні траву хрумаюць. Крыкнуў хтосьці з начлежнікаў. Па балоце такі разлёгся пошчак, аж сябрукі спалохаліся. Праўда, хутка зноў асмялелі, давай усім гуртам дражніцца з пошчакам. Але як яны ні лямантавалі — перакрычаць пошчак не змаглі. Тады пабралі з агню галавешкі і, размахваючы імі, разбегліся па балоце. Здалёку ўбачыш — нібы вогненныя колы па зямлі коцяцца.
Раптам на балоце штосьці свіснула і моцна зарагатала:
— Го-го-го!
Сцішыліся хлопцы, прыслухоўваюцца. І чым больш яны прыслухоўваюцца, тым мацней на ўсе лады заходзіцца жудасны рогат. Здаецца, балота з лесам пасварыліся, лаюцца, на чым свет стаіць.
Спалохаліся начлежнікі. Збегліся ў купу, калоцяцца ад дрыжыкаў, ляскацяць зубамі. Сядзяць ні жывыя, ні мёртвыя, а нячыстая сіла то свісне, то зарагоча, то закрычыць немым голасам. У бедных свавольнікаў душа ў пяткі лезе. Потым агонь патух. Зрабілася яшчэ страшней. Давай нечысць лётаць над самымі галавамі, ледзь не чапляецца крыллем за шапкі…
Перадрыжалі начлежнікі неяк ноч і закаяліся не чапаць больш ведзьмака. Калі пачало світаць, нечысць заплакала, заскуголіла, але мусіла хавацца.
Вось як насылае вядзьмак нячыстую сілу, што служыць яму, нібы свайму пану.

Нактыр або Непрытомнік - на поўначы Беларусі гэта лакальныя назвы пачвары накшталт вупыра, нябожчыка, які па начах вылазіць з магілы ды ходзіць да сваіх жывых сваякоў, турбуе іх, шкодзіць хатняй жывёле, п’е іх кроў. Непрытомнік наведвае менавіта сваіх сваякоў.
Часцей у Накты'раў пасля смерці ператвараюцца чарадзеі або вядзьмаркі. Каб Непрытомнік не хадзіў пасля смерці, то пад час пахавання чараўніка, усё звычайна робяць наадварот: памерлага выносяць галавой на перад, на скрыжаванні дарог труну пераварочваюць кругам. Сэнс такіх дзеянняў заблыдаць пачвару, каб яна не знайшла дарогу дадому.
Ад начных наведванняў памерлай жонкі муж звычайна пазбаўляўся тым, што дыманстратыўна рыхтаваўся да новага шлюба: апранаў святочнае адзенне, пёк каравай і г.д.
Але ж самы надзейны сродак пазбавіцца ад Непрытомніка - раскапаць у дзень яго магілу, адсекчы галаву і, працяўшы яе асінавым колам, пакласці паміж ног, саму ж магілу пасля пасыпаць макам."
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

Гэта быў пан. Было не складана пазнаць яго па манеры зносін і маленькім, ледзь прыкметным ражкам на капелюшы. Так, я не пра паважанага заможнага чалавека, якога прынята ў нашых краях называць пан, я якраз пра нячысціка.
Пан, Панейка, Паніч - гэта разнавіднасць Чорта, які прымае аблічча чалавека.
Як правіла, Пан з'яўляецца перад чалавекам адзін або ў кампаніі апоўначы ці ў ясную марозную месячную ноч. З першай песняй пэўняў Пан знікае.
Вонкава гэта заўсёды багата апрануты чалавек, часам у плашчы і абавязкова ў капелюшы. Калі ўважліва прыгледзецца, то можна ўбачыць хвост, які тырчыць з-пад плашча і рожкі з-пад шляпы. Але часцей людзі гэтых дэталяў не заўважаюць з-за магіі Чорта, толькі спецыяльнае зелле, якім трэба нацерці вочы, дапамагае ўбачыць сапраўднае аблічча нячысціка.
Пан ніколі не бывае жанчынай, не з'яўляецца ў жаночым адзенні і саміх жанчын ён вельмі не любіць.

Галубецкія скарбы
Каля вёскі Галубцова, што ў Гарадоцкім павеце, на беразе возера ёсць гара-валатоўка, якую тутэйшыя людзі называюць Галубец. Кажуць, што ў гэтай валатоўцы схаваны вялікі скарб. Не так даўно з яе нібыта выкапалі ладны, з качан капусты, срэбраны злітак.
Як сведчаць старыя людзі, валатоўка насыпана над нейкім асілкам, які здабыў перамогу над ворагам, але і сам памёрад цяжкіх ранаў. Разам з ім у глыбокую магілу паклалі і яго незлічоныя скарбы.
Непадалёку ад валатоўкі цячэ ручай Красінец. Называецца ен так невыпадкова: адразу пасля бітвы вада ў ручаі была ажно чырвоная ад чалавечай крыві.
Шмат хто з мясцовых жыхароў бачыў каля Галубца сівога старца на белым кані. Ён з’яўляўся на вяршыні валатоўкі і невядома куды знікаў, калі да яго набліжаліся смельчакі.
Часам замест старца на магіле асілка з’яўляецца пара дзіўных вялікіх коней. Людзі вераць, што яны вартуюць закапаны ў гары-валатоўцы скарб.

Гара Княжа Магіла
На поўдні ад возера Нешчарда ёсць гара, якую з трох бакоў абняла вада. На той гары драўляны маленькі касцёл і колькі соснаў…
Расказваюць, што на тым паўвостраве некалі быў горад. Толькі чый горад, хто у ім правіў, невядома. Тамашні люд жыў у лясістых ваколіцах, доўга не ведаў нападаў іншых народаў, што блукалі па тых краях дзеля грабяжу.
Праз некаторы час берагі Нешчарды прывабілі страшнага Ольбжыма, які называўся князем. Спадзеючыся на багатую здабычу, ён аблажыў той горад вялізнай шайкай разбойнікаў, разбіў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у касцёлах паабдзіраў абразы і начынне. Нават сам касцёл зруйнаваў, а званы затапіў у возеры і са сваёй дружынай абраў сабе жыхарства ў спустошаным горадзе.
Але затопленыя на дне возера званы штодзень пры заходзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды. Напалоханае тым гулам птаства ўцякло высока ў неба, а сарны і ласі, дрыжучы ад страху, схаваліся ў навакольных барах. Апаўночы лётала чума, падобная да чорнай кулі, і дзе толькі датыкалася сцяны, жылля, ніхто не выходзіў ужо з таго дома жывы, і такім чынам вымерла ўся дружына князя.
Сам ён, напалоханы, закапаў усё сваё багацце ў гары і ўцёк з некалькімі сябрамі. Але недалёка за возерам яго спаткала смерць.
Народ і зараз паказвае вялізны курган, які называе Княжа Магіла.

Вёска Дафарэнцыя
Прыблізна ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя буйны магнат граф Тышкевіч (яго маёнтак быў пад Астрашыцкім Гарадком) выпісаў сваёй сям'і з Аўстрыі мадз'яра-лекара. Якое было поўнае імя іншаземца — невядома.
Доктар, пачаўшы практыку ў графскім маёнтку, у хуткім часе стаў вядомы пад імем Ферэнц.
Ён быў, напэўна, адукаваны, гуманны чалавек, выконваў не толькі абавязкі графскага лекара, але і лекаваў усіх, хто да яго прыходзіў па дапамогу — жыхароў мястэчка, сялян з бліжэйшых вёсак. А праз колькі гадоў, ужо шырокавядомы ў наваколлі, лекар Ферэнц ці то купіў, ці то атрымаў у падарунак ад сваіх вяльможных пацыентаў невялічкі маёнтак, дзе абсталяваў нешта накшталт аптэкі і амбулаторыі.
Доўгі час Ферэнц быў адзіны на ўсю немалую акругу доктарам. Яго вядомасць, папулярнасць раслі з кожным годам. Да вучонага лекара прыходзілі, прыязджалі аж з трох валасцей. Таму, хто цяжка захварэў, звычайна раілі: «Ты б да Ферэнца схадзіў». Ці пыталіся ў сваякоў: «А да Ферэнца вазілі?» Да Ферэнца ішлі і ехалі па лекі, па параду...
У сучаснай Дафарэнцыі слядоў старога маёнтка і бальніцы Ферэнца ўжо няма. Вядома, што мясцовыя знахары спалілі і аптэку і дом канкурэнта...

Дзе цень сягае
Некалі пры дарозе з Войшкаў у Заячкі стаяла старая жараластая ліпа. Хоць яе сарцавіна даўно абярнулася ў парахню, а вершаліна цалкам змуршэла і абвалілася, але знізу яна кожную вясну кучаравілася густою лістотай...
Біліся тут, кажуць, якіясьці войскі. Біліся не на жыццё, а на смерць. І бачыць адзін военачальнік, што яго войска пахіснулася і пабегла пад націскам ворага. Схапіў ён тады абкаваную жалезам скрыню з грашыма на заплату сваім салдатам і закапаў яе паблізу гэтага дрэва.
Частка салдат таго военачальніка загінула ў гэтай бітве, і косці іх ляжаць побач з касцьмі іхніх непрыяцеляў на тых старых могілках, што каля ўрочышча Прыстань пры самай рацэ Нарве. Другая ж частка разам са сваім военачальнікам трапіла ў палон і пайшла ў няволю.
Міналі гады, хадзілі і ездзілі сюдою людзі, і расла сабе ўвышыню ды ўшыркі ліпа на пагорку. Ніхто так і не даведаўся б пра закапаны тут скарб.
Але ж той военачальнік, дажыўшы да глыбокай старасці ў чужыне, перад самай смерцю напісаў запавет. Згадаў у ім пра тую скрыню золата і дадаў, што закапаў яго у тым месцы, куды дасягае цень ліпы.
Прагныя дармовага багацця спадчыннікі мігам прымчаліся сюды і пачалі шукаць таго скарбу. Была якраз раніца, і цень разгалістага дрэва сягаў мо на паўвярсты ці болей. Кінуліся яны капаць. Валяць ямы ў рост чалавека, а там няма нічога.
Тым часам сонейка паднялося і цень стаў іншае месца паказваць. Давай яны там ямы капаць. Не паспелі і да пояса выкапаць, як цень далей перабег. Капалі яны так, капалі раніцай, апоўдні і ўвечары, а цень вёў іх усё ў новае месца. Капалі яны тыдзень, капалі месяц, спрытна наваколле перарылі і аніяк не маглі на скарб натрапіць. І толькі тады, як са стомы не далі рады ўжо і ног валачыць, зразумелі, што скарбу не знойдуць, бо ў запавеце не было сказана, у якую пору года і дня той военачальнік скрыню з золатам закопваў. Нічога іншага не засталося тым спадчыннікам, як толькі адрачыся ад пошукаў.
Цяпер цень сваім абсягам ужо не спакушае людзей шукаць той скарб. Ад старасці ліпа зусім засохла і звалілася, Нават добра невядома, дзе яна і расла.

Дзяўчына і змей
Змей здольны перакінуцца ў птушку ці чалавека, і ніхто яго не пазнае.
Аднойчы змей закахаўся ў прыгожую дзяўчыну — дачку селяніна. Перакінуўся ў статнага дзецюка і ходзіць да яе ў госці. Здарылася гэта ўлетку. Сена акурат скасілі, сушыць ды грэбці самая пара, а няпрошаны госць уваліцца ў хату і сядзіць, жартуе — няма як дзяўчыне вырвацца на сенажаць.
Бацька зазлаваў, прыбег клікаць дачку, але моўчкі падаўся назад.
— Мусіць, твой бацька злуецца? — пытаецца ў дзяўчыны дзяцюк.
— Сена скасілі, трэба парадкаваць, пакуль дажджу не нагнала, — кажа дзяўчына, — хоць ты змея кліч на падмогу…
Пасядзелі яны, павуркаталі, як галубкі, а ўвечары дзяцюк кудысьці знік.
Назаўтра прыходзіць дзяўчына разам з бацькам на сенажаць, а іхняе сена да апошняй травінкі падгрэбена, у копы складзена. Хто прыклаў рукі — невядома.
Успомніла дзяўчына ўчарашнюю размову з госцем, здагадалася, што ён — перакінуты ў дзецюка змей. Тут ужо не да любошчаў, трэба ратавацца. Параілася з бацькамі, а тыя з бывалымі людзьмі. Выявілася, што змеі больш за ўсё на свеце баяцца грому і надта любяць, калі іх гладзяць па галаве. Нараілі беднай дзяўчыне пайсці разам з пярэваратнем на бераг возера, прыспаць там яго, а калі ён засне, дачакацца грымотаў і раптоўна пабудзіць яго.
Так дзяўчына і зрабіла. Паклікала госця на бераг возера, залашчыла, прыспала яго, а тут якраз вецер хмары нагнаў, гром загрымеў. Не разгубілася дзяўчына — штурханула пад бок пярэваратня. Дзяцюк страшэнна спалохаўся грымотаў, хутчэй кінуўся ў возера, а на ляту пляснуў рукой па дзявочай шчацэ.
У вадзе ён адразу перамяніўся з прыгожага хлопца ў паганага змея.
Неаднойчы потым у сонечныя дні змей вылазіў з вады на бераг, дзе яго прыспала дзяўчына. Збяруцца мужчыны грамадою, скінуць паганага назад у ваду, а ён зноў вылезе. Закапаюць у зямлю, а назаўтра, як заўсёды, змей ляжыць на беразе.
Нарэшце людзі даўмеліся, што з ім зрабіць: выкапалі глыбокую яму, кінулі на дно дванаццаць птушыных чарапоў і закапалі гада. Больш ён не паказваўся.
А на шчацэ ў дзяўчыны ад змеевага ўдару на ўсё жыццё застаўся знак.

Дуб і сасна
Па дарозе ў Нясвіж растуць, абняўшыся, два дрэвы — дуб і сасна.
Кажуць, было гэта яшчэ за князем Радзівілам. У князя была прыгожая дачка, і пакахала яна пастуха. І пастух яе таксама кахаў. Але пажаніцца яны не маглі, князь пра такое і слухаць не хацеў. І вось яны рашылі ўцячы з замка.
Даведаўшыся пра гэта, князь разгневаўся, кіламетраў за шэсць дагнаў іх са сваёю світаю. Не пашкадаваў князь ні дачкі, ні пастуха: там і пакончыў іх жыццё.
На тым месцы вырас дуб і сасна, якія і цяпер растуць, навекі абняўшыся.

Жывая вада
(Паданне)
Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывою вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, а калі памыюцца жывою вадою, дык адыходзілі здаровыя.
Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё больш і больш прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на вылячэнне.
Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без спросу ў людзей выкупала сабаку ў жывой вадзе.
— Што ты робіш? — абурыліся хворыя і калекі.— Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?
— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых,— фанабэрыста адказала пані.
Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані і яе здаравенным лёкаям.
Як толькі панскі сабака вылез з вады, на вачах у людзей берагі крыніцы сышліся, жывая вада знікла.
Жаласны стогн пракаціўся па натоўпе… Пані, прадчуваючы нядобрае, праз момант знікла. Людзі кінуліся ратаваць цудоўную крыніцу. Адкопвалі яе чым хто мог. Капалі і рыдлёўкамі і рукамі. Капалі і многа і доўга. Але не маглі трапіць на яе след. Зямля ўсюды была сухая. Пасмутнелыя людзі разбрыліся па сваіх хатах.
Праз нейкі час на месцы цудадзейнай крыніцы зноў з’явілася вада. Але яна ўжо не біла халодным струменем, а кропля за кропляй сачылася, быццам слёзы. Людзі зноў кінуліся да крыніцы. Кропля да кроплі збіралі ваду і шукалі ў ёй ратунку ад сваіх няшчасцяў і хвароб. Але вада больш не лячыла.
Як знікла крыніца з жывою вадою, на вёску пасыпалася няшчасце за няшчасцем. Ноччу ўвосень невядома ад чаго згарэла старая царква. Людзі ўміралі, як мухі, і некаму было хаваць нябожчыкаў. Людзі ва ўсім вінавацілі фанабэрыстую знатную пані з сабакам. Не шукалі яны збавення ў крыніцы. Сцежкі да яе хутка зараслі травой і карчамі, а людзі пачалі забываць месца, дзе некалі біла жывая вада.
Крыніца ж не дала забыць аб сабе. Нават тады, калі збожжа на палях жоўкне ад няўмольнай засухі, на месцы крыніцы заўсёды кропля за кропляй сочыцца вада, быццам слёзы па загубленым шчасці.