МЫ РАЗАМ
114 subscribers
12.7K photos
2.13K videos
8 files
16.5K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
РУНÉЦЬ (runieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).

🔸Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта. (Колас)

2. Вылучацца сваім зялёным колерам.

🔸Над шэраю страхою рунела сасна. (Вялюгін)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ПУСТЭЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносінаў зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.

🔸Манах-пустэльнік.

2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.

🔸— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала Марына Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЯСІК (jasik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Маленькая падушка.

🔸Тата бухае сяньнік на ложак, мама засьцілае прасьціною, зьверху новаю посьцілкаю, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. (Каліна)
🔸У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланыя квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькаю наверсе — ясікам. (Пальчэўскі)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

🔸Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка)
🔸Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЗАСЬПÉЦЬ (zaśpieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Прыбыўшы, пасьпець убачыць, знайсьці каго-, што-н. на месцы.

🔸Як я ні сьпяшаўся, цёткі Агапы на вуліцы ўжо не засьпеў. (Сачанка)

2. Застаць, захапіць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

🔸Алесь і Маеўскі сустрэліся позіркамі і апусьцілі вочы, нібы кожны засьпеў другога ў не зусім належным месцы, але цудоўна разумее, чаму ён тут. (Караткевіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
АБÓРА (abora)
(назоўнік, жаночы род)

1. Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязаньня іх да нагі.

🔸У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. (Мурашка)

2. Вялікае памяшканьне для жывёлы; кароўнік.

🔸У сьвінарніках пішчаць парасяты, рыкае цельная карова, дзесьці ў аборы... (Чорны)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
Вось і надышоў апошні дзень лета 🌞 Правядзём яго такім цёплым і адначасова журблівым словам 🪽

Зычым вам, каб да наступнага лета вы не пасьпелі моцна стаміцца ад холаду і атрымлівалі асалоду ад кожнага дня 💛

ВЫРАЙ (vyraj)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі.

🔸️Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. (Грамовіч)

2. Чарада пералётных птушак.

🔸️Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. (Якімовіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
🇧🇾🇧🇾 Дикие животные :: Словарь белорусского 🇧🇾🇧🇾

Черепаха - Чарапаха
Обезьяна - Малпа
Ящерица - Яшчарка
Крокодил - Кракадзіл
Летучая мышь - Кажан

Лев - Леў
Тигр - Тыгр
Слон - Слон
Змея - Змяя
Олень - Алень

Белка - Вавёрка
Кенгуру - Кенгуру
Бегемот - Бегемот
Жираф - Жырафа

Лиса - Ліса
Волк - Воўк
Аллигатор - Алігатар
Медведь - Мядзведзь

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
КРЫЖАВÁНКА (kryžavanka)
(назоўнік, жаночы род)

Гульня-задача, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак патрэбна запоўніць літарамі так, каб па вэртыкалях і гарызанталях атрымаліся пэўныя словы.

🔸Складаньне крыжаванак – праца няпростая. Нечым яна нагадвае ткацтва, дзе нітачка за нітачкай складаецца непаўторны ўзор рушніка, посьцілкі, дывана.

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск