МЫ РАЗАМ
114 subscribers
12.7K photos
2.14K videos
8 files
16.6K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
#погода
8 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны. Чакаецца воблачнае надвор'е. У многіх раёнах ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі галалёд, слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак -2..+4°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.
#погода
9 снежня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман, галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак -3..+3°С. Атмасферны ціск будзе расці.
#погода
10 снежня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў вільготнай паветранай масе. Чакаецца воблачнае надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах рэспублікі будуць адзначацца слабы туман, галалёд. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..+1°С, максімальная днём -3..+3°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
#погода
11 снежня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Месцамі, а днём па поўдні краіны ў многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег, снег). У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-6°С, максімальная днём -3..+2°С. Атмасферны ціск будзе падаць.
#погода
12 снежня ноччу надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вільготная паветраная маса, днём адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзела, услед за якім пачне паступаць халоднае паветра арктычнага паходжання. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі па краіне моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-7°С, максімальная днём -4..+1°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём - падаць.
#погода
13 снежня ноччу і раніцай надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, днём адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаецца кароткачасовы снег і слабая мяцеліца. Днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні парывісты, ноччу і раніцай па ўсходняй палове рэспублікі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..-10°С, максімальная днём -1..-6°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.
#погода
14 снежня надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па поўначы рэспублікі паўплывае ўплыў франтальнага падзелу. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па поўначы рэспублікі часам чакаецца снег і слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, па паўночным усходзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..-11°С, максімальная днём -5..+1°С. Атмасферны ціск будзе падаць.
#погода
15 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом). Уначы месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні парывісты, днём у асобных раёнах да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-7°С, максімальная днём -2..+3°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, днём пачне слаба расці.
#погода
16 снежня надвор'е будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, і цёплыя паветраныя масы. Воблачна, днём з праясненнямі. Часам ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Уначы і раніцай месцамі слабыя мяцеліца і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, на большай частцы тэрыторыі парывісты, днём па заходняй палове моцны парывісты, у асобных раёнах вельмі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+3°С, максімальная днём ад +2°С па ўсходзе да +10°С па паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск уначы і ў пачатку дня будзе падаць, у другой палове дня расці.
#погода
1 7 снежня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, і цёплая паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..+5°С, па паўднёвым захадзе да +7°С, максімальная днём ад +1°С па паўночным усходзе да +9°С па паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск будзе слаба расці.