МЫ РАЗАМ
113 subscribers
12.1K photos
2.09K videos
7 files
15.9K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У гэты пахмурны дзень сонечнага зайчыка вам у стужку 🤍 Усё ж яшчэ лецейка на дварэ!

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ФАРСУН (farsun)
(назоўнік, мужчынскі род)

Тое, што франт, моднік.

🔸У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. (Карпюк)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ДЖГАЦЬ (džgać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра зьмей).

🔸Толькі зрэдку чулася, як, ляскаючы зубамі, .. [сабака] лавіў мух, што дакучліва джгалі яго калматае цела. (Стаховіч)

2. Апякаць (пра крапіву, мароз).

3. Хутка ісьці, бегчы; імчацца.

🔸Схапіўшы грошы, .. [Мацьвей] на адной назе джгаў у канец сяла.., купляў кварту гарэлкі і цераз тую ж хвіліну ставіў хлопцам на стол. (Лобан)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
РУНÉЦЬ (runieć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы).

🔸Лес зрэдку разрываўся невялічкімі палянкамі, на некаторых рунела жыта. (Колас)

2. Вылучацца сваім зялёным колерам.

🔸Над шэраю страхою рунела сасна. (Вялюгін)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ПУСТЭЛЬНІК (pustelnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаваньняў адмовіўся ад зносінаў зь людзьмі і пасяліўся ў бязьлюдным месцы.

🔸Манах-пустэльнік.

2. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязьлюдным месцы.

🔸— А, во дзе ты, пустэльнік! — радасна сказала Марына Кудлачу, які маляваў за сталом. (Алешка)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЯСІК (jasik)
(назоўнік, мужчынскі род)

Маленькая падушка.

🔸Тата бухае сяньнік на ложак, мама засьцілае прасьціною, зьверху новаю посьцілкаю, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі. (Каліна)
🔸У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланыя квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькаю наверсе — ясікам. (Пальчэўскі)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
УСЛÓН (usłon)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

🔸Табурэтак на ўсіх не хапае і прыходзіцца ўнесьці зь сяней доўгі ўслон. (Навуменка)
🔸Малым прысьніўся дзіўны сон,
Што нехта, у шынялі паходным,
Прыйшоў, як бацька, сеў на ўслон
І стаў пытаць пра ўсё лагодна. (Танк)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск
ЗАСЬПÉЦЬ (zaśpieć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Прыбыўшы, пасьпець убачыць, знайсьці каго-, што-н. на месцы.

🔸Як я ні сьпяшаўся, цёткі Агапы на вуліцы ўжо не засьпеў. (Сачанка)

2. Застаць, захапіць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

🔸Алесь і Маеўскі сустрэліся позіркамі і апусьцілі вочы, нібы кожны засьпеў другога ў не зусім належным месцы, але цудоўна разумее, чаму ён тут. (Караткевіч)

#беларусь #беларуский #belarus #беларускийязык #минск