МЫ РАЗАМ
113 subscribers
12.1K photos
2.09K videos
7 files
15.9K links
ДОРОГУ ОСИЛИТ ИДУЩИЙ
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
МЫ РАЗАМ
Photo
Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях

Беларуская сям’я да пачатку ХХ ст. захоўвала патрыярхальны характар. На чале яе стаяў гаспадар.
Без яго волі не адбывалася нічога важнага. Ён найперш адказваў за ўсе палявыя работы, малацьбу, догляд жывёлы, нарыхтоўку дроў. Ніякая праца не магла выконвацца без даручэння гаспадара, ініцыятыва іншых не ўхвалялася.
Гаспадар — казначэй сям’і, ён жа кантраляваў паводзіны моладзі, адносіны да працы, маральнасць сыноў і дачок, караў іх за правіннасці.

Бацька чытаў малітву за сталом, клікаў да вячэры «дзядоў», «карміў мароз» на Каляды і г. д. Ён сядзеў за сталом на куце, пад абразамі. Побач з ім садзіліся старэйшыя мужчыны, а жанчыны займалі месца на супрацьлеглым баку. Толькі пасля малітвы і пачатку ежы гаспадаром маглі есці астатнія.

Аднак улада гаспадара не была дэспатычнай, яна трымалася на маральным аўтарытэце. У беларускай сям’і несправядлівасць, уціск з боку гаспадара, яго п’янства ці лянота неадкладна выклікалі агульны пратэст сям’і, які заканчваўся падзелам альбо перадачай улады іншаму старэйшаму мужчыне. Ад гаспадара сям'і патрабаваўся прыклад ва ўсіх справах, найперш у працы.

#ПобытБеларусі
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей

Нявесткі поўнасцю падпарадкоўваліся свекрыві. У беларускім фальклоры свякроў часта выступае галоўнай перашкодай шчасцю маладых, яна здольная ўплываць на паводзіны сына ў адносінах да жонкі.
Абсалютнай нормай у беларусаў лічыўся пераезд нявесты ў дом і сям’ю мужа, але існавалі прымакі, якія прыходзілі на гаспадарку жонкі.

Калі бацька старэў і перадаваў гаспадарку старэйшаму сыну, то страчваў права распараджацца зямлёй. Большая доля зямлі адыходзіла тым сынам, якія бралі на догляд бацьку. Строга захоўвалася правіла: даглядаў састарэлых бацькоў малодшы сын, да якога пераходзіла бацькоўская сядзіба. Гэта было абумоўлена тым, што малодшы сын меў меншую сям’ю, і праца бацькоў, якой бы яна ні была, з'яўлялася сыну падмогай
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях

Выхаванне пачыналася з самага нараджэння дзіцяці.

Жорсткае стаўленне да дзяцей на Беларусi — з'ява рэдкая, нават выключная.
Адносiны бацькоў да малых звычайна былі мяккiя, але патрабавальныя.

У фальклоры сустракаецца такое сцвярджэнне: «Не крычы, а лепей вучы».

Бацькі імкнуліся выхоўваць у дзiцяцi самастойнасць, не распешваць яго.
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях

Галоўным крытэрыем маральнасцi ў беларусаў заўсёды было  стаўленне да працы, стараннасць, умельства: працаваць не любiш — чалавекам не будзеш. Таму працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала немаўлятка з сабою ў поле, дзе мiж работай кармiла яго і спявала калыханкi.

Крыху падрослыя дзеці выконвалi няцяжкую працу, дапамагалi няньчыць малодшых братоў і сясцёр, мылi посуд, пасвiлi гусей.
У 6—7 гадоў дзяўчатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. У 14—15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi і бабулi ткалi палатно, посцiлкi, ручнiкi.

Дзяўчына, якая выходзiла замуж, да гэтага часу павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы — прыгатаваць пасаг.

Хлопчыкі спачатку пасвiлi гусей, у 8—9 гадоў — кароў, у 15—16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны ўдзельнiчалi у будаўнiцтве хаты.
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

15 лютага - Грамніцы

* Калі на Стрэчанні рана з’явіцца сонца, то будзе ранні лён.

* Калі на Грамніцы снег перамятае цераз дарогу, то будзе позняя восень.

* Калі на Грамніцы растане снег, то на Юр'я будзе трава.

* На Стрэчанне зіма на мароз ідзе, а сонца на лета.

* На Стрэчанні сняжок, вясной дожджык.

* Прагляне сонца скрозь хмары – на цяпло, а не прагляне – чакай моцных марозаў.

* На Стрэчаньне зіма з летам сустрэлася і з дарогі не зварочвае, а лета яе ў зубы б’е: зубы трашчаць, дзеці, збіраючы іх, пішчаць (это значит сосульки появились).

* Раніцай на Грамніцы выпадзе снег - чакай ранняга ўраджаю; у поўдзень – сярэдняга, да вечара – позняга.

* Калі вецер на Грамніцы дзьме, дык з дрэваў нячысьцікаў здымае, летам ураджай садавіны багаты будзе.

* Кармі на Стрэчанне курэй аўсом, вясной будзеш з яйцом.

* Святое Стрэчанне свечы сукае, лета сустракае.

* Грамніцы – хлеба палавіцы, а зімы трэццяя частка.

* На Грамніцы мяцеліца, вясна будзе позняй.
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

Грамніцы

Паводле меркавання адных, назва паходзіць ад паганскага бога Грамаўніка (Грамоўніка), больш вядомага нам пад імем Пярун. Гэта бог веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыяюць усялякай расліннасці.

Паводле пераканання іншых, у гэты дзень Юр’я быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты.

А ўвогуле,  у народзе лічылі, што ў гэты дзень Зіма з Летам сустракаецца.
Як заўважалі нашы продкі, «калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я (6 мая) вол наесца травіцы»

Нашы продкі лічылі, што цёплыя Грамніцы абяцаюць такую ж вясну. А гэта цягне за сабой перасыханне зямлі і, як следства, нізкія ўраджаі. Таму і не зразумела, што лепш: каб певень усё ж напіўся з-пад страхі ці каб быў мароз…

У гэты дзень у цэрквах асвячаюць свечкі, якія называюцца грамнічнымі. Іх захоўваюць у хатах (а цяпер і ў кватэрах) цэлы год, бо лічыцца, што яны абараняюць жыллё ад перуна (навальніц з грымотамі).

Але калі зараз мы набываем гатовыя тонкія царкоўныя свечкі, дык раней нашы продкі рабілі напярэдадні свята і больш тоўстыя, а тады неслі іх на асвячэнне.

Людзі здаўна лічылі агонь свяшчэннай стыхіяй. Яго баяліся, яму пакланяліся,  ашчадна захоўвалі ў ачагу…
І полымя свечкі, як сцвярджаюць вучоныя, вельмі карыснае для здароўя. Апрача іншага, яно павышае энергетыку чалавека. Ля яго карысна знаходзіцца пры алергіі, гіпертаніі, неўрозах, дэпрэсіях, стрэсах. А калі глядзець на запаленую свечку перад сном, дык чалавек супакойваецца. Усё дрэннае, назапашанае за дзень, быццам згарае ў тым агні. І сон будзе больш моцным.

Апрача пералічаных народных прыкмет, у шэрагу мясцовасцяў Беларусі існавалі і свае, адмысловыя звычаі і абрады.

Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

Святкаванне Масленіцы на Беларусі
Пачатак

У адрозненне ад Расіі, дзе Масленіца адзначаецца вельмі шырока (называлася Шырокая Масленіцай), на Беларусі дні Масленіцы праходзілі даволі сціпла.

На масленечным тыдні ў вёсцы святкаванне звычайна пачыналася ў чацвер.

Па некаторых звычаях, прымеркаваных да Масленіцы, чацверг вылучаўся з шэрагу іншых масленічных дзён. Гэты дзень меў назву святога Уласа – ахоўніка гаспадарчай жывелы. Па народным павер’і, на Уласа павінен першы раз заспяваць жаваранак, які магчыма, не адлятае ў вырай на поўдзень, а замірае да наступнай вясны дзе-небудзь ва ўтульным месцы на полі, пераважна пад мяжой. Таму ён, як мяркуюць, раней за іншых птушак з’яўляецца на полі (як толькі пачынаюць адтайваць межы). У народе кажуць жаўранак – на праталінку, а шпак – на прагалінку.

У некаторых мясцовасцях (былы Навагрудскі павет Мінскай губерні) на Уласа першы раз запрагалі маладых коней і валоў. У гэты ж чацвер гушкаліся на арэлях. Звычай захаваўся як адзін са шматлікіх масленечных забаў. Значэнне яго, на думку селяніна, заключалася ў тым, каб у новым аграрным годзе рос доўгі і моцны лён.

На масленіцу па даўняй традыцыі абавязкова пяклі бліны. Кругласпечаны блін сімвалізаваў сонца, якое абагаўлялася чалавекам у старажытнасці, бо яна давала не толькі цяпло і святло, а і абуджала жыццё на зямлі.

На масленічным тыдні першыя 2-3 дні гаспадыня пякла бліны аржаныя, аўсяныя (ці ячныя), а пасля, калі падыходзілі “развітальныя” дні, пяклі ўжо бліны з крупнёвай грэцкай мукі.

Звычайна на стол падаваўся цэлы стос бліноў, якія гападар разразаў на 4 часткі, крыж накрыж. Пасля кожны з сямейнікаў браў кавалак бліна і еў яго з тварагом, залітым у місцы растопленым каровіным маслам.

Тварог добрыя вясковыя гаспадыні назапашвалі ў час летняга Пятроўскага посту. Разам з блінамі на стол падаваўся і селядзец. У гэтыя ж дні ў некаторых вёсках, дзе жыхары доўгі час былі ўніятамі, сяляне часам ужывалі і мясную ежу.

У змешаных (праваслаўна-каталіцкіх) сем’ях выдомы выпадкі, калі “загавіны” адкладваліся на аўторак першага дня Вялікага посту.

На мясапостным тыдні наладжваліся “запускі” на каўбасу і мяса. Гэта быў дзень паранасычэння скромнай ежай.

У Нарачанскім краі і іншых заходніх рэгіёнах Беларусі гэты святочны дзень называлі “запустамі”.
На “запусты” гаспадыням не было калі нават поту ўцерці: трэба было то пячы, то варыць, хоць ежа не вызначалася сваёй разнастайнасцю і вытанчанасцю.
У гэты дзень была звычайная ежа, толькі багата заскварвалася свежыною ці салам. Варылі капусту, рыхтавалі квас. Была і верашчака з каўбасамі, якая перапаўнялася скваркамі. Крупнік і куцця таксама запраўляліся свежыною.

На “запускі” (“запусты”) варылі яшчэ і студзіну, ці квашаніну са свіных ног, галавы і вушэй. Гэта лічылася як прывілеяваная страва. Неабыходзілася і без гарэлкі. Пра яе гаварылі: “Гэта тая, што нараджае, яна ж і пахавае”.

Найбольш блізкія сваякі на “запускі” частаваліся (“загаўляліся”) сумесна. Сваты, кумы і іншая радня бойка ездзілі адзін да аднаго ў госці.
На Масленіцу адведвалі і бабку-павітуху.

У дзень каталіся на санках з горак. Прыцемкам на вуліцы збіралася моладзь. Хлопцы і дзяўчаты скакалі, вадзілі вакол вогнішча карагоды, спявалі масленечныя песні і іншыя песні на матыў вясковых.

Ідэя прадаўжэння жыцця, роду, стварэння новай сям’і адлюстравалася і ў масленечных абрадах і звычаях. На Міншчыне жанчыны (ці дзяўчаты) гуртом абыходзілі хаты, дзе жылі маладыя замужніцы, і пад акном спявалі:

Маладзіца, маладзіца маладая,

Выйдзі ты к нам на вуліцу,

А вынесь нам сыра,

А народзіш сына.


Пажаданне насіла характар заклінання (прадуцыравальная магія).

Існаваў звычай цяганне хлопцамі па сяле калодкі (тоўсты абрубак дрэва) з абавязковым заходам у хату, дзе была сталая дзяўчына, якая ў сваю чаргу павінна была пачаставаць іх. Не прыпыніцца з калодкай перад хатай дзяўчыны лічылася вялікай крыўдай для яе.
Звычай гэты, меркавалася, паскараў замужжа дзяўчыны.
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі

Святкаванне Масленіцы на Беларусі
Працяг

Сярод іншых святочных жартоўных звычаяў: у панядзелак на масленечным тыдні збіраліся з вёскі жанчыны, знаходзілі калодку, прывязвалі да яе адзін канец папружкі ці пояса, а другім канцом з жартам і весялосцю “ўпрагалі” сустрэчнага нежанатага хлопца, нібы каралі яго за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед. Калі хлопец не жадаў цягаць гэты цяжар: за сабою ўвесь дзень, то ён мог адкупіцца ад жанчын некалькімі манетамі. Тое ж прараблялася і з дзяўчатамі, якія не вышлі замуж за апошні мясаед (хоць у гэтым па сутнасці не было іх віны).

У апошні дзень Масленіцы бытаваў сямейны звычай дараваць крыўды. Пасля вячэры гаспадар садзіўся на покуці ў самым строгім настроі. Спачатку па старшынстве падыходзілі да яго сыны, пасля жанчыны і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: “Прабач, бацька родны, калі чым саграшыў перад табою справаю ці языком”.

Калі ж усе сямейнікі канчалі свае просьбы, гаспадар падымаўся са свайго месца і кланяўся да зямліўсёй сям’і, таксама просячы дараваць яму за ўсе памылкі і грахі.

Масленіца заканчвалася “запускамі” на малочныя стравы, пасля чаго пачынаўся пост.
У нядзелю, напярэдадні “запускаў”, рабілася вячэра, якая складалася толькі з малочных страў.

У апошнія два дні Масленіцы весела каталіся на конях, упрыгожаных стужкамі і званочкамі.

У масленічных абрадах і звычаях, як і ў іншых святах земляробчага календара, захаваліся вераванні ў магічныя дзеянні, што былі накіраваны на хучэйшы надыход вясны і цяпла, забеспячэння поспеху сялянскай працы ў полі, урадлівасць нівы, здароўе і лад у сям’і, яе дабрабыт.
Forwarded from Верашчака
#ПобытБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Пянька – забытае золата Беларусі

Яшчэ ў пачатку ХХ ст. канапляводства было важнай сферай сельскай гаспадаркі ў вырошчванні тэхнічных культур. На беларускай этнічнай тэрыторыі ў Клінцах функцыянаваў нават канапляводчы (пяньковы) тэхнікум, ужо ў савецкі час выдатным канапляводам выдавалі спецыяльныя значкі, друкавалі плакаты з іх партрэтамі.

Пасля Другой Сусветнай вайны вырошчванне канопляў у прыватных гаспадарках было ўжо дастаткова рэдкай з'явай - мяшкі ды вяроўкі збольшага спраўна пастаўляла калгаснікам савецкая прамысловасць.

Цікава, што яшчэ ў 1950-х - пачатку 60-х гг. на Гродзеншчыне вырошчалі каноплі для вырабу... рыбалоўных сетак.

І цяпер прамысловыя каноплі вырошчваюцца ў Расіі і Украіне.
Пянька выкарыстоўваецца для вытворчасці цэментнавалакністых пліт, брэзентаў высокай якасці, высокаякаснай паперы і нават грошай.
Нават першыя джынсы Levi’s былі зроблены менавіта з канаплянай тканіны.

З 31 снежня 2016 г. у Беларусі цалкам забаронена вырошчваць і каноплі і снатворны мак, апрача толькі як у навуковых мэтах. Дадзеныя расліны не павінны расці на зямельных участках, а іх уласнікі павінны сачыць за гэтым.