Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
📢 15-17 кастрычніка Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Культавыя помнікі Беларусі - намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне".
16 кастрычніка ўдзельнікі канферэнцыі наведваюць цэрквы абарончага тыпу ў в.Сынкавічы (помнік архітэктуры кан.ХV - пач. ХVІ ст.) і ў в.Мураванка (помнік архітэктуры ХVІ ст.) -- намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
З дакладамі выступяць спецыялісты, вучоныя з Беларусі і Расіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ Сёння наведвальнікі Старога замка змаглі ўбачыць музейную батлейку “Пажар у замку Вітаўта”. Мерапрыемства прымеркавана да Тыдню бацькоўскай любові.

👀 Калі жадаеце паглядзець батлейку – спяшайцеся!

Наступныя прадстаўленні ў 13.00 і 14.00.
Чакаем Вас!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎆17 кастрычніка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Глеба Анатольевіча Отчыка “Беларускі космас”.

🌍 На выстаўцы прадстаўлена каля 40 жывапісных палотнаў, некаторыя з іх прысвечаны космасу, увасабляюць касмічны нацюрморт і сімвалізуюць вясковы быт – “беларускі космас”.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

🤔 Мерныя кубкі выкарыстоўваліся ў XIX – першай палове XX ст. на рынках і кірмашах для вымярэння аб'ёмаў вадкасцей на продаж (малака, алею, смятаны і інш.). Кубкі рабіліся мясцовымі рамеснікамі, але праходзілі кантроль у вымяральных палатах, дзе месца сцягі корпуса кубка пазначалі пломбамі з нумарамі мерніка і вымяральнай установы. Дадзены кубак быў зроблены ў Гродне на Сенным рынку і там жа, па ўсёй бачнасці, ужываўся.

🔨 Кубак мае цыліндрычную форму з ручкай-вушкам. Зроблены са скручанага і спаянага металічнага ліста, да якога прымацавана донца і ручка. Аб'ём, пазначаны на кубку, – “1 L”.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 Выстаўка “Арсенал: ваенная зброя ў гістарычным кантэксце” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адкрылася 23 кастрычніка 2024 года ў Музеі “Замкавы комплекс “Мір”.

⚔️ Выставачны праект з'яўляецца не толькі знаёмствам з гісторыяй, але і сапраўдным далучэннем да духу той эпохі, калі кожны прадмет быў напоўнены сэнсам і значнасцю.

🟠 На выстаўцы прадстаўлена халодная і агнястрэльная зброя, ваенны рыштунак, армейскія мундзіры і іх элементы, а таксама ўзнагароды, жэтоны, кукарды перыяду XVIII–XIX стст.
Убачыць зброю і ацаніць, як у ёй пераплятаюцца мастацтва і рамяство, задумацца аб нашай спадчыне, аб уплыве вайны на чалавецтва ў цэлым і лёсы народаў у прыватнасці, змогуць усё жадаючыя.

🟠 Выстаўка будзе працаваць да 24 кастрычніка 2025 г. у выставачнай зале ўстановы “Замкавы комплекс “Мір”.

➡️ Падрабязнасці па спасылцы
https://mirzamak.by/events/otkrytie-vystavki-23
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Каштоўныя падарункі музею
Сёння фонды нашага музея папоўніліся ўнікальнымі экспанатамі.
Ветэран ваенна-касмічных сіл, заслужаны выпрабавальнік ракетна-касмічнай тэхнікі Сяргей Яўгенавіч Сакалоўскі, унук Маршала Савецкага Саюза Васіля Данілавіча Сакалоўскага, перадаў музею асабістыя рэчы свайго дзеда.
Каштоўнымі падарункамі музею сталі блакноты, парадныя белыя пальчаткі В.Д. Сакалоўскага, а таксама віншавальныя тэлеграмы маршалу ад К.К.Ракасоўскага і Г.К.Жукава. Гэтыя прадметы дапоўняць комплекс матэрыялаў В.Д.Сакалоўскага, якія былі перададзены музею супругай маршала Ганнай Пятроўнай у 1968 годзе.