Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
#АртэФакт

🎉 У Гродне пышна прайшоў ХІV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, таму прадмет з нашай рубрыкі будзе звязаны менавіта з гэтай грандыёзнай падзеяй.

🧣Белы шалік належаў удзельніку фестывалю ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Пра гэта сведчыць эмблема ў выглядзе рознакаляровай шматпялёсткавай кветкі, якая размешчана на адным з яго канцоў.

💐Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адбываецца раз у два гады ў Гродне. Удзел прымаюць прадстаўнікі грамадскіх нацыянальна-культурных аб'яднанняў Беларусі, майстры народнай творчасці, артысты. Асаблівасцю фестывалю з'яўляецца стварэнне нацыянальных падворкаў.
Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. У ім прынялі ўдзел 11 нацыянальных аб'яднанняў.

🌼 У 2016 годзе з 4 па 5 чэрвеня адбыўся ХІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, падчас якога прайшло адкрыццё скульптуры шахматнай фігуры ладдзі на беразе Нёмана, непадалёк ад Старога і Новага замкаў.
#Артэфакт

👀 У гэтай кардоннай каробцы захоўваліся папяросы, зробленыя ў кан. ХІХ – пач. ХХ ст. на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы І.Л.Шарашэўскага. На вонкавым боку бачым стылізаваныя стужкі з надпісамі: “Папиросы 2-го сорта” і “Любительскія”.

📜 У ХІХ – пачатку ХХ ст. адным з буйнейшых прадпрыемстваў не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй Расійскай імперыі была тытунёвая фабрыка пецярбургскага купца Іосіфа Шарашэўскага. Пачатак яе дзейнасці прыходзіцца на 1862 г. Спачатку фабрыка размяшчалася ў памяшканні фабрычнага таварыства на вуліцы Купецкай (суч. Карла Маркса). У 1880–1896 гг. на фабрыцы было 3 паравыя машыны, 2 паравыя катлы, 3 прэсы, 3 сталы, 14 станкоў для рэзкі паперы.
У 1882 годзе на выставе ў Маскве вырабы атрымалі сярэбраны медаль і праз некалькі гадоў былі прадстаўлены на выставах у Амстэрдаме, Чыкага і Новым Арлеане. У 1889 г. прадукцыю з захапленнем сустрэлі французы на выставе ў Парыжы.
Сёння ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“» – найбуйнейшы вытворца тытунёвай прадукцыі ў краіне.
#АртэФакт

🪡 Жабо – аздабленне з тканіны ці карунак вакол каўняра або на грудзях. З'явілася ў XVII стагоддзі ў Францыі як упрыгажэнне мужчынскай кашулі. Сярод прадстаўнікоў еўрапейскай знаці было сімвалам раскошы.

🥼 У часы праўлення Кацярыны II (1762–1796) жанчыны насілі кашулі з жабо пад мундзірныя сукенкі з камзоламі. Нягледзячы на гэта, да 1840-х гадоў гэты аксесуар заставаўся пераважна дэталлю мужчынскага касцюма. З прыходам фракаў у мужчынскую моду жабо стала элементам цывільнага адзення.

🤔 У другой палове XIX стагоддзя жабо практычна знікла з мужчынскага адзення. У жаночым і дзіцячым гардэробе жабо захавалася да цяперашняга часу.

😎 У сучасную моду аксесуар вярнуў Карл Лагерфельд. Сёння "жабо" зноў у трэндзе і выкарыстоўваецца дызайнерамі для стварэння элегантных і стыльных вобразаў. Гэты элемент выдатна гарманіруе з рознымі відамі адзення: блузка, кашуля ці сукенка, – надаючы вобразу асаблівую чароўнасць і вытанчанасць.
#АртэФакт

🗓 Каляндарны штэмпель служыць для абазначэння на канверце і іншым паштовым дакуменце часу яго прыёму, адпраўкі, атрымання або выдачы адрасату.

✉️Упершыню штэмпелі з'явіліся ў 1661 г. у Вялікабрытаніі: Генры Бішап выкарыстаў штэмпель для фіксацыі маршруту і часу (працягласці) перасылкі лістоў. Першая паштовая марка была выпушчана ў Вялікабрытаніі ў 1840 г. У 1857-м яна з'явілася і ў Расіі. З маркамі ва ўжытак увайшлі і штэмпелі. Спачатку яны былі круглымі, прамавугольнымі і трохвугольнымі.

📨 У канцы ХІХ ст. з'явіліся каляндарныя штэмпелі, на якіх пазначаліся нумар паштовага аддзялення, дата і нават час. У 1914 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі налічвалася 380 прадпрыемстваў сувязі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва абслугоўвала каля 2300 паштовых кантор, аддзяленняў сувязі і паштовых агенцтваў. Падчас вайны была цалкам разбурана ўся раней створаная інфраструктура. Толькі ў 1948 г. была цалкам адноўлена даваенная сетка паштовых прадпрыемстваў.
#АртэФакт

📞 Цяжка ўявіць сённяшні дзень без хуткай тэлефоннай сувязі. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць камунікаваць і адчуваць сябе камфортна амаль у любой кропцы свету. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму тэлефонныя апараты меліся нават не ў кожным доме. З іншага боку, забеспячэнню хуткай тэлефоннай сувязі ў розных арганізацыях надавалася значная ўвага.

☎️Перад вамі тэлефонны апарат, выраблены на заводзе «VEF» у Рызе ў 1969 г. Гэты прадмет разам з комплексам іншым матэрыялаў быў перададзены ў музей у 1972 г. Мікалаем Андрэевічам Варанецкім – сынам старшыні калгаса “Гвардыя”, героя сацыялістычнай працы Андрэя Максімавіча Варанецкага.
#АртэФакт

🔬Мікраскоп – гэта аптычны апарат, пры дапамозе якога можна разглядзець дробныя дэталі будовы прадмета, памеры якіх ляжаць далёка за межамі магчымасцяў вока. Першыя мікраскопы з’явіліся ў Нідэрландах у ХVI ст. і ўпершыню поспех мелі вы ўжыванні Р.Гука і А.Левенгука ў ХVIІ ст.

🔎 Перад вамі стары мікраскоп, выраблены аўстра-венгерскай фірмай “Reichert” больш за сто гадоў таму, з фондаў нашага музея. У ХХ стагоддзі мікраскопы гэтай кампаніі атрымалі вялікае распаўсюджванне за кошт універсальнасці і эфектыўнасці.
Дадзены аптычны прыбор мае рэвальвер, разлічаны на два аб’ектывы і здымны акуляр, тубус рэгулюецца па вышыні. Прыбор захоўваецца ў арыгінальнай драўлянай скрыні з працоўным запорным механізмам. Акрамя таго, маюцца дзве асобныя дэталі, якія можна ўстанавіць на прыбор: акуляр і аб’ектыў.
#АртэФакт

🃏🤔 Цяпер карты Лапіных з'яўляюцца папулярным сувенірам. А ці ведаеце вы іх гісторыю?

♣️ Прадстаўленыя карты надрукаваны ў 1930-я гады ў г. Гродна. На карце «туз» змешчаны лагатып фабрыкі Лапіных і пячатка падатковага чыноўніка.

♥️ Першую ўласную тыпалітаграфію прадстаўнікі сям'і Лапіных заснавалі ў 1879 годзе. У 1881 годзе яна функцыянавала ў будынку на вуглу сучасных вуліц Савецкай і Дамініканскай. У 1914 годзе двое сыноў Саламона Лапіна Аляксандр і Абрам выкупілі для свайго прадпрыемства іншы будынак на вуліцы Аляксандраўскай, 46.

♠️ Перад Першай сусветнай вайной на прадпрыемстве друкавалі, галоўным чынам, этыкеткі для гродзенскіх цыгарэт, каляровыя рэкламныя аб’явы.

♦️ З 1923 года на фабрыцы пачалі вырабляць карты, што дазволіла братам Лапіным перайменаваць сваю тыпалітаграфію ў “Першую краёвую фабрыку ігральных карт”.
#АртэФакт

💎 Шкляныя шуфляды
выраблены ў 1930-я гады акцыянерным таварыствам Ю.Столе "Нёман".
Шуфляды ўстаўляліся ў палічкі невялікай драўлянай шафы ад кухоннага гарнітура. Яны выкарыстоўваліся для захавання круп, прыпраў і іншых сыпучых рэчываў. У шафе было прадугледжана 6 малых і 6 вялікіх шуфлядаў. Каштаваў такі гарнітур у тыя часы каля 1400 – 1600 грошаў.

🤔Цікава ведаць, што…
Акцыянернае таварыства Ю.Столе "Нёман" заснавана ў 1908 г. майстрам роспісу па шкле Ю.Столе на аснове ўжо існаваўшых ва ўрочышчы Устронь (з 1875 г.), урочышчы Маладзіна, урочышчы Бярозаўка (асноўная вытворчасць) і маёнтку Ганцавічы. У 1910-1939 гг. – буйнейшае прадпрыемства шкляной вытворчасці ў Беларусі. З 1944 г. адноўлены выпуск прадукцыі па даваенных узорах, які працягваўся да сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1960-я гады мастакі завода праектуюць новы асартымент прадукцыі: як прадметы масавага ўжытку, так і ўнікальныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
#АртэФакт

👔 Перад вамі цікавая прылада з мінулага стагоддзя – машынка для заточвання і праўкі лёзаў бяспечных брытваў. Была выраблена ў Люцэрне (Швейцарыя) у 1940-1950-я гг. Пры заточванні замацаванае лязо рухаецца па жолабах уздоўж машынкі і, дзякуючы асаблівасцям канструкцыі, аўтаматычна паварочваецца. Гэта дазваляе эфектыўна апрацаваць лязо з абодвух бакоў.

📌 У свой час прылада належала Мікалаю Сямёнавічу Арэхве, члену КПЗБ, удзельніку грамадзянскай, польска-савецкай, Вялікай Айчыннай войнаў, аўтару прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, заслужанаму работніку культуры БССР.
#АртэФакт

Сумка жаночая
1930-1940-я гады

Цімінская (Ратару) Ірына Васільеўна (1888-1980), уладальніца гэтай сумачкі, у пачатку XX ст. была артысткай кардэбалету Марыінскага тэатра. Выйшла замуж 1910-х за Юрыя Уладзіміравіча Цімінскага, сына дырэктара народных вучылішч Гродзенскай губерні. У пачатку 1910-х гг. супругі Цімінскія жылі ў Гродне ва ўласным доме, што стаяў на сучаснай вуліцы Дзяржынскага. Пасля рэвалюцыі сям’я Цімінскіх жыла ў Ленінградзе. Ю.У.Цімінскі выкладаў у розных універсітэтах, меў вучонае званне прафесара.
У 1972 годзе, пасля смерці Юрыя Уладзіміравіча, Ірына Васільеўна вярнулася да сваякоў у Гродна. Памерла ва ўзросце 92 гадоў, пахавана ў Гродне на могілках па праспекце Касманаўтаў.
#АртэФакт

🔎 Ігольніца – карыснае прыстасаванне, якое дазваляе бяспечна захоўваць іголкі для шыцця.
📕 Ігольныя наборы маюць рознае афармленне. Звычайна такі набор нагадвае невялікую па памерах кніжку, унутры якой іголкі размяшчаюцца ў спецыяльных чахлах або фіксуюцца ў проразях, адпаведных дыяметру і даўжыні кожнай іголкі.
📌 Прадстаўлены на фотаздымку ігольны набор зроблены ў Германіі ў ХХ ст. На вокладцы змешчаны надпіс на нямецкай мове: "NADELBUCH Grossmutterchen", што перакладаецца як “Бабуліна іголкавая кніга”.
#АртэФакт

У другой палове 1930-х гг. у Гродне працаваў гандлёвы дом “GEPEO”. Менавіта там можна было набыць такія металічныя скрыначкі, у якіх захоўвалася гарбата.

📜 Офіс і крама гандлёвага дома “GEPEO” ў Гродне працавалі па вул. Брыгіцкай, №14 (цяпер вул. Карла Маркса). У 1939 г. гандлёвы дом меў краму і прадстаўніцтва ў Варшаве па вул. Налеўкі, № 38. Прыярытэт аддаваўся імпарту, перш за ўсё каве і гарбаце, былі таксама прадстаўлены хімічныя матэрыялы.
Гандлёвы дом “GEPEO” праіснаваў да пачатку Другой сусветнай вайны.