Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
🏰17 чэрвеня ў Старым замку адбылося мерапрыемства "Адзін дзень з жыцця горада ў XVI стагоддзі"
😁📸Прапануем паглядзець на фотаздымкі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дасылайце свае фота і відэа нашага музея.📸

🏰А зараз прапануем паглядзець цудоўнае відэа ад Міхалюк Марыі.
📣❗️Паважаныя наведвальнікі!
Звяртаем увагу, што 02.07.2023 музей працуе згодна з наступным графікам:

🏛Новы замак:
Экспазіцыя – 10:00 - 17:00
Каса – 10:00 -16:30

🏰Стары замак:
Экспазіцыя – 10:00 - 17:00
Каса – 10:00 -16:00

❗️03.07.2023 музей працуе па звычайным графіку❗️
📚Саламон Геснер (Gessner Salomon, 1730–1788) – швейцарскі паэт, мастак і графік. Адзін з найбуйнейшых майстроў еўрапейскага ракако. Набыў славу аднаго з самых вядомых еўрапейскіх пісьменнікаў XVIII ст. дзякуючы сваім вершам у прозе. Зборнік «Ідылія» (1756) меў сапраўдны поспех. Вершы былі перакладзены на англійскую, галандскую, партугальскую, іспанскую, шведскую, чэшскую і сербскую мовы. У сваіх вершах Геснер захапляўся альпійскімі краявідамі, ідэалізаваў жыццё швейцарскіх сялян – як патрыётаў і руплівых гаспадароў. Геснер быў таксама выдатным мастаком, гравёрам, які з поспехам ілюстраваў уласныя літаратурныя творы.

🏛У нашым музеі захоўваецца мініяцюрны томік 1804 г., выдадзены ў Вене, з выбранымі творамі аўтара. На гравіраваным франтыспісе размешчаны партрэт Саламона Геснера. Кніга паходзіць з радавога кнігазбору Бруляў – Мнішхаў – Патоцкіх, аб чым сведчаць уладальніцкія знакі.
🎉🚂З 14.07 у Новым замку працуе выстаўка “Час у дарозе”!
Запрашаем!
🎊У музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка з фондаў музея “Забытая даўніна: старадаўнія прафесіі і рамёствы беларусаў”.

Экспазіцыя выстаўкі пазнаёміць наведвальнікаў з прафесіямі гарбара, стэльмаха (калёсніка), рымара, шаўца, бондара, каваля і іншымі. У экспазіцыі будуць прадстаўлены прылады і прыстасаванні майстроў-рамеснікаў: кола, дуга, хамут, разец, нож рантавы, калодкі для вырабу абутка, лашчыла, кубел, затор, дрэль, кавадла, молат, бабка кавальская, іншыя вырабы майстроў з дрэва, жалеза, гліны, скуры.
🎉🏛11 жніўня 2023 г.у 19.00 адбудзецца канцэрт «Шапэн у Новым замку». Выканаўца-Таццяна Старчанка (фартэпіяна).

🎵 Музыка Шапэна валодае дзіўнай прыцягальнасцю і магнетызмам. З дапамогай выдатных мелодый мы датыкаемся з дзіўным светам чалавечых пачуццяў: гарачых і сапраўдных. Асаблівае зачараванне музыка Ф.Шапэна набывае, калі яна гучыць у сценах замкаў і палацаў, дзе сама атмасфера апускае нас у свет асаблівых пачуццяў.

📌Квіткі можна набыць у касе Новага замка, вул. Замкавая, 20, з 10.00 да 17.30,

📞Забраніраваць – па тэл.
8 0152 71 86 92
🏛Штогадовая прасушка фондаў музея☀️