Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
144 subscribers
2.98K photos
48 videos
4 files
116 links
Download Telegram
🏞Найбольш каштоўную частку калекцыі складаюць відавыя паштоўкі з выявамі Гродна, іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, розных гарадоў Еўропы і Азіі.

✉️Самыя старыя паштоўкі з выявамі Гродна былі надрукаваны на мяжы ХІХ–ХХ стст. У той час на адным боку паштоўкі пісаўся адрас, а на другім боку 2/3 займала выява і толькі на 1/3 у ніжняй частцы можна было напісаць паведамленне.

🖌Подпісы на выявах рабіліся на рускай і французскай мовах, паколькі французская мова была афіцыйнай мовай Сусветнага паштовага саюза. Прыкладна ў 1905–1907 гг. пачалі друкавацца добра вядомыя нам цяпер паштоўкі, адзін бок якіх цалкам займае выява, а другі прызначаны для напісання адраса і тэксту паведамлення.
Удзельнікі семінара для кіраўнікоў сферы культуры Гродзенскай і Віцебскай абласцей падчас экскурсіі па горадзе, якую праводзяць супрацоўнікі нашага музея, наведалі Стары замак
🌎 Час земли - это глобальная ежегодная международная акция, организованная Всемирным фондом дикой природы, которая проводится ежегодно в одну из последних суббот марта. Она заключается в том, что в этот день в назначенное время люди в разных странах мира на один час отключают свет и другие электроприборы.

На сегодняшний день «Час Земли» является самой массовой общественной акцией в истории человечества
Смысл акции — привлечь максимально широкое внимание мирового сообщества к проблеме изменения климата на Земле, показать свою поддержку идеи необходимости объединенных действий в решении экологических проблем.
В акции участвуют как миллионы рядовых граждан, так и тысячи организаций по всему миру. Поскольку это абсолютно добровольная акция, люди сами решают, сколько и какие электрические приборы они выключат, а городские власти инициируют выключение подсветки городских объектов.

Предлагаем нашим подписчикам поучаствовать в акции и отключить электроэнергию с 20.30 до 21.30
🔮Алхімікі доўгія гады шукалі сакрэты вечнай маладосці, філасофскага камня і золата, адначасова здзяйсняючы зусім іншыя адкрыцці.

🗓28 сакавіка 1709 года нямецкі алхімік Іаган Фрыдрых Бётгер у пошуках залатой таямніцы адкрыў сакрэт вырабу фарфору. У гэты дзень ён перадаў прыдворнай канцылярыі курфюрста Аўгуста Саксонскага запіс аб выніках сваіх доследаў.

✔️У 1710 годзе па распараджэнні Аўгуста ІІ у мэйсэнскай крэпасці Альбрэхтсбург была адкрыта першая ў Еўропе фарфоравая мануфактура, адміністратарам якой быў прызначаны Бётгер.

⬇️⬇️⬇️
💫Эмблема мануфактуры – скрыжаваныя сінія мячы. Гэты таварны знак па сённяшні дзень наносіцца ўручную на кожны фарфоравы выраб знакамітай мануфактуры і з'яўляецца адным з самых прэстыжных лагатыпаў сярод прыхільнікаў вытанчанай раскошы.

🏛У нашым музеі захоўваецца 6 прадметаў, створаных на Мэйсэнскай фарфоравай мануфактуры, сярод іх – фарфоравы камінны гадзіннік “Поры году”, які датуецца канцом 18 стагоддзя.

😃Астатнія прадметы прапануем вам знайсці, наведаўшы пастаянную экспазіцыю Новага замка!
💥Унікальны экспанат з цукерні Леанарда Шыпоўскага міжваеннай пары.

У цукерні былі новыя столікі з белымі мармуровымі сталешніцамі і піяніна. Сцэну расфарбавалі матылямі і бусламі. Вечарамі ў цукерні граў музычны дуэт.
😉Нагадвае сённяшнія імпрэзы ў гродзенскіх кафэ, так? А вы кажаце івэнт-маркетынг змяніўся. Ну праўда што.

Кавярню любіла наведваць гродзенская моладзь. Перад паходам у кінатэтар «Пан» (сёння – «Чырвоная зорка») закупаліся пончыкамі.

Сярэднезаможныя гродзенцы замаўлялі ў кандытарскай Шыпоўскага печыва для сямейных святаў, што было вядома далёка за межамі Гродна.

З 1925 года ў Шыпоўскага можна было замовіць катлеты, біфштэксы і сасіскі. З прыходам савецкай улады ў кавярні адчынілі сталоўку.

Будынак, дзе знаходзілася кавярня пана Шыпоўскага, не захаваўся. На ягоным месцы сёння размяшчаецца сквер.
Сярод нашых экспанатаў ёсць і такі вось жэтончык для вопраткі з гардэроба Гродзенскага рамеснага вучылішча імя цэсарэвіча Аляксея.

Рэальнае вучылішча адчынена 26 верасня 1907 г. Да 1913 г. месцілася ў арэндаваных памяшканнях. Закладка ўласнага будынку ўрачыста адбылася 29.04.1912. Будынак узведзены ў стыле ампір.

Ініцыятарам пабудовы выступіў дырэктар вучылішча В. Лідэрс, архітэктар Валансевіч. Кошт будынку склаў каля 200 тыс. руб. Будынак складаўся з 2-ух частак: вучэбнай (тут месціліся класы, бібліятэка, гімнастычная зала, дамавая царква, абсерваторыя, прыбіральні і інш.) і 3-х павярховага інтэрната для выкладчыкаў (толькі дырэктар тут меў 6 жылых пакоеў). Выкарыстоўвалася сістэма цэнтральнага ацяплення, меліся электрычныя вентылятары.

Гродзенская гарадская дума асігнавала 2000 руб. на абсталяванне абсерваторыі пры вучылішчы. Астранамічная вежа мела адмысловы жалезны купал. Яго вырабам і ўстаноўкай займалася варшаўская фірма “Гастынскі & K°”. Купал меў адмысловыя створныя дзверцы для тэлескопа.
⬇️⬇️⬇️
Пры дапамозе адмысловага механізма купал мог паварочвацца ва ўсе бакі, згодна з дадзенымі на канец 1913 г. астранамічных апаратаў на вежы не было, у адпаведнасці з справаздачай дырэктара аб дзейнасці вучылішча за 1915 г., на балансе вучэбнай установы лічылася “астрономическая труба паралактической установки с часовым механизмом и с необходимыми принадлежностями”.

У верасні-кастрычніку 1914 г. будынак быў заняты пад патрэбы шпіталя. Бальніца Таварыства Чырвонага Крыжа павінна была займаць 16 палат на 80 ложкаў. Заняткі аднавіліся 7 студзеня 1915 г, але ўжо 28 студзеня вучэбны працэс быў спынены і вучылішча “з-за ваеных абставін” эвакуавана ў Слонім, а пасля ў Калугу, “быстрое и сильное движение неприятеля лишило всякой возможности перевезти какое-либо имущество, составляющее принадлежность учебно-вспомогательных учреждений и библиотек…. Надо считать имущество Гродненского реального уч-ща доставшимся неприятелю”. У міжваенны час тут была гімназія імя А. Міцкевіча.
🗓Сення дзень памяці Антонія Тызенгаўза- славутага рэфарматара XVIII ст., падскарбія Вялікага Княства Літоўскага, мецэната Гродна і Гродзеншчыны.

❗️У 1770-1780 гадах Гродзенскі стараста заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Антоній адкрыў тэатр, у якім працавалі лепшыя артысты і харэографы, а пры ім школы тэатральную і музычную, аркестр – «капэлу Тызенгаўза». Заснаваў першую ў Горадні друкарню, кадэцкі корпус, гандлёвую і медыцынскую акадэмію.

У самым цэнтры Гродна ў Кафедральным касцёле святога Францішка Ксаверыя знаходзіцца абеліск канца XIX стагоддзя, які ўвекавечвае імя Антонія Тызенгаўза.
Ён быў выкананы ў 1886-1887 гг. у Варшаве львоўскім скульптарам Тамашам Дыкасам.

Абеліск з бронзавым медальёнам Тызенгаўза і ўрнай на вяршыні. Бронзавая фігура жанчыны ў кароне, якая прыхінулася да абеліска, ускладае пальмавыя галінкі.