Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
🍁 1 кастрычніка адзначаўся Дзень пажылых людзей.

☺️У Беларусі да Дня пажылых людзей праходзіць рэспубліканская акцыя “Павага. Клопат. Адказнасць».

🏰 Учора пенсіянеры, якія прапрацавалі шмат гадоў ва ўстановах культуры – Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскім абласным метадычным цэнтры, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага – наведалі Стары замак, пазнаёміліся з новымі тэматычнымі і інтэр'ернымі экспазіцыямі, якія былі адчынены пасля 1-й чаргі рэстаўрацыі замка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Музей запрашае на майстар-клас па друкаванні гравюр 11, 18 і 25 кастрычніка ў 15:00 у Старым замку!

У рамках майстар класа кожны надрукуе і атрымае гравюру.

💰 Кошт:

- для школьнікаў, навучэнцаў ССНУ – 9 руб.
- для студэнтаў ВНУ, дарослых – 12 руб.
У кошт уваходзіць білет па экспазіцыі Старога замка.

❗️Без папярэдняга запісу!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏛🎉5 кастрычніка ў 17.00 у Новым замку адбудзецца мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”!

📜 У праграме мерапрыемства:
- тэатралізаванае прадстаўленне “З вуснаў Антонія Тызенгаўза”;
- канцэрт “Шэдэўры барока” (ансамбль старадаўняй музыкі ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла”;
- пешаходная экскурсія з наведваннем канцэрта арганнай музыкі ў Евангелічна-лютэранскай царкве Св.Іаана ў г.Гродна.
- квэсты, настольныя гульні, тэматычныя фотазоны.

📞Падрабязней па тэлефонах:
71-86-88, +375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 614-82-35 (А1)

❗️Колькасць квіткоў абмежавана!
Квіткі можна набыць у касе Новага замка з 27 верасня.
Каса працуе з 10.00 да 17.00

❗️Кошт:
Квіток з канцэртнай праграмай “Шэдэўры барока”: 30 руб.
Квіток з пешаходнай экскурсіяй: 30 руб.
Уваходны квіток толькі на экспазіцыю: 7 руб. (дарослыя), 5 руб. (школьнікі)
У дзень правядзення мерапрыемства каса працуе з 10.00 да 20.00
#АртэФакт

🧥Перад вамі муфта – элемент цёплай вопраткі, унутр якой праз бакавыя адтуліны хаваюць рукі. Упершыню муфты пачалі выкарыстоўвацца ў Італіі ў другой палове XV ст. У пачатку XVI ст. яна стала папулярнай сярод заможных людзей у іншых краінах Еўропы. Іх насілі як жанчыны, так і мужчыны.

⭐️ У XIX ст. муфта ператварылася ў модны аксесуар жаночага адзення, а мужчынскія муфты практычна выйшлі з ужытку. У XX ст. жаночыя муфты, на пэўны час амаль забытыя, вярнуліся ў моду ў Італіі ў 1911–12 гг., а ў Расійскай імперыі – напярэдадні рэвалюцыі.

🏛Дадзены прадмет трапіў у музей падчас гісторыка-пабытовай экспедыцыі ў Гродзенскі раён у 2015 годзе. Гэта муфта магла быць сшыта хатняй швачкай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Новым замку адбылося мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”. Наведвальнікі пазнаёміліся з графам Антоніям Тызенгаўзам і яго дзейнасцю ў Гродне. А акунуцца ў атмасферу 18 ст. можна было дзякуючы канцэртнай праграме "Шэдэўры барока” у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі Дзяржаўнай установы культуры “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла”. Пасля канцэрту адбылася пешаходная экскурсія "Ад замкаў да Гарадніцы".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

🎉 У гэтым годзе ў нашым музеі з вялікім поспехам прайшла выстава “Гродна ў часы Паўночнай вайны”. На ёй сярод іншага былі прадстаўлены рэдкія кнігі XVIII–XX стагоддзяў – самыя першыя біяграфіі яе венцаносных удзельнікаў – Пятра І, Карла XII, Аўгуста ІІ і Станіслава Ляшчынскага, ад рашэнняў якіх залежалі лёсы многіх народаў.

📕 Знаёмства з гэтымі цікавымі выданнямі мы пачнём з кніг, прысвечаных расійскаму імператару Пятру І. Іх больш за ўсё ў нашых фондах.
У 1725–1726 гадах у Амстэрдаме на французскай мове былі выдадзены "Успаміны аб панаванні Пятра Вялікага, імператара Расіі" (Memoires du règne de Pierre-le-Grand, empereur de Russie) у 4 тамах. Гэта была першая сапраўдная біяграфія Пятра I, напісаная, як гаворыцца, “па гарачых слядах”. Аўтарам «Успамінаў» быў нейкі «барон Іван Іванавіч Несцесуранай, маскоўскі дваранін».

⬇️⬇️⬇️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Як пазней высветлілася, пад гэтым псеўданімам хаваўся вядомы французскі гісторык, юрыст і журналіст Жан Русэ дэ Місі (1686–1762), заснавальнік першай масонскай ложы Амстэрдама, які пазней стаў ганаровым членам Расійскай акадэміі навук (з 1737). Дэ Місі ніколі не быў у Расіі, але тым не менш напісаў некалькі грунтоўных прац па яе гісторыі. Гэту кнігу ён напісаў на замову рускага ўрада.

📖 "Успаміны аб панаванні Пятра Вялікага" Русэ дэ Місі былі сачыненнем грувасткім, складзеным з дрэнна ўзгодненых паміж сабой крыніц, напоўненым памылкамі. І тым не менш гэта была першая ў Еўропе закончаная біяграфія Пятра Вялікага, якая адыграла прыкметную ролю ў распаўсюджанні ведаў пра Расію і яе знакамітага пераўтваральніка. Выданне багата ілюстравана разцовымі гравюрамі. У самой Расіі сачыненне падобнага роду (праўда, значна больш змястоўнае і поўнае) з'явіцца значна пазней – гэта будуць "Дзеянні Пятра Вялікага, мудрага пераўтваральніка Расіі" І.І. Голікава, якія выйшлі толькі ў канцы XVIII ст.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔈 3 кастрычніка адбыўся тэлемост паміж ДБУК “Краснадарскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік імя Я.Д. Феліцына” і УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.

🇧🇾 🇷🇺 У ходзе перагавораў прадстаўнікі ўстаноў культуры падкрэслілі важнасць умацавання адносін і супрацоўніцтва ў сферы музейнай справы Беларусі і Расіі з мэтай захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёнаў.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі музейнай дзейнасці і формамі работы, абмеркавалі сумесную выставачную дзейнасць. У завяршэнні перагавораў абодва бакі дамовіліся аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM