Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
🎉Чэрвень быў напоўнены рознымі значнымі падзеямі.

👀Вашай увазе прадстаўлены, як праходзілі практыка студэнтаў у музеі і семінар-практыкум па стварэнні даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю па зроку "Аўдыёдэскрыпцыя".
#АртэФакт

💎 Шкляныя шуфляды
выраблены ў 1930-я гады акцыянерным таварыствам Ю.Столе "Нёман".
Шуфляды ўстаўляліся ў палічкі невялікай драўлянай шафы ад кухоннага гарнітура. Яны выкарыстоўваліся для захавання круп, прыпраў і іншых сыпучых рэчываў. У шафе было прадугледжана 6 малых і 6 вялікіх шуфлядаў. Каштаваў такі гарнітур у тыя часы каля 1400 – 1600 грошаў.

🤔Цікава ведаць, што…
Акцыянернае таварыства Ю.Столе "Нёман" заснавана ў 1908 г. майстрам роспісу па шкле Ю.Столе на аснове ўжо існаваўшых ва ўрочышчы Устронь (з 1875 г.), урочышчы Маладзіна, урочышчы Бярозаўка (асноўная вытворчасць) і маёнтку Ганцавічы. У 1910-1939 гг. – буйнейшае прадпрыемства шкляной вытворчасці ў Беларусі. З 1944 г. адноўлены выпуск прадукцыі па даваенных узорах, які працягваўся да сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1960-я гады мастакі завода праектуюць новы асартымент прадукцыі: як прадметы масавага ўжытку, так і ўнікальныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☺️ 🏠 Музей Максіма Багдановіча чакае наведвальнікаў!

📌Асноўная экспазіцыя Музея Максіма Багдановіча размашчана ў драўляным доме пабудовы 1888 г., які з’яўляецца помнікам гісторыі мясцовага значэння і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у складзе гістарычнага цэнтра г.Гродна.
⭐️Сёння знамянальная дата ў гісторыі Гродна.

🪖Менавіта 16 ліпеня 1944 года пасля цяжкіх вулічных баёў была вызвалена правабярэжная частка горада. У наступныя дні ішлі цяжкія баі па ўтрыманні плацдарма ў занёманскай частцы горада. Толькі раніцай 24 ліпеня, адбіўшы моцны контрудар захопнікаў на левабярэжжы Нёмана, нашы войскі ўзнавілі наступленне і горад Гродна быў вызвалены цалкам.

🎖У гэты дзень нагадваем, як праходзіла мерапрыемства “Мужнасць. Памяць. Перамога”, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🏛 Запрашаем наведаць выставу “Няўжо забыцца можна пра вайну”.
❗️ Да 80-годдзя вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Новым замку створана выстава, на якой прадстаўлены рарытэтныя фатаграфіі, дакументы, друкаваныя выданні, вайсковы рыштунак савецкіх воінаў і памятныя медалі да юбілеяў вызвалення Беларусі. Сярод экспанатаў – фотаздымкі, якія зрабіў на вуліцах Гродна 16 ліпеня 1944 г. фотакарэспандэнт газеты "Знішчым ворага" (3-га Беларускага фронту) Васіль Іванавіч Аркашаў. Франтавыя здымкі, зробленыя мужным фотакарэспандэнтам, – гэта ўнікальны летапіс вызвалення Гродна.
#АртэФакт

👔 Перад вамі цікавая прылада з мінулага стагоддзя – машынка для заточвання і праўкі лёзаў бяспечных брытваў. Была выраблена ў Люцэрне (Швейцарыя) у 1940-1950-я гг. Пры заточванні замацаванае лязо рухаецца па жолабах уздоўж машынкі і, дзякуючы асаблівасцям канструкцыі, аўтаматычна паварочваецца. Гэта дазваляе эфектыўна апрацаваць лязо з абодвух бакоў.

📌 У свой час прылада належала Мікалаю Сямёнавічу Арэхве, члену КПЗБ, удзельніку грамадзянскай, польска-савецкай, Вялікай Айчыннай войнаў, аўтару прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, заслужанаму работніку культуры БССР.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏠 Дом майстра, у якім размешчаны Музей гісторыі Гарадніцы, тыпавы жылы дом часоў забудовы Гарадніцы ў 1760-я гг. Дом з'яўляецца адзіным уцалелым будынкам з дваццаці "басняцкіх дамоў" (“баснякі” – вайсковая варта Гродзенскай каралеўскай эканоміі). Па праекце І. Мёзера і Д. Сака на вуліцы Раскоша (сучасная вул. Э. Ажэшка) былі ўзведзены 20 тыпавых жылых дамоў для замежных майстроў, якіх запрасіў гродзенскі стараста А. Тызенгаўз для працы на мануфактурах.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏰 Стары замак у Гродне з’яўляецца ўнікальным помнікам архітэктуры і археалогіі Рэспублікі Беларусь. Ужо ў XII стагоддзі горад стаў цэнтрам княства, у XIV стагоддзі на Замкавай гары была ўзведзена вялікакняская рэзідэнцыя, а пазней і каралеўскі палац.

⚔️ Сёння на тэрыторыі Старога замка знаходзяцца: палац (помнік архітэктуры Рэнесансу, пабудаваны для караля Стэфана Баторыя ў 1580-я гг.), рэшткі абарончых сцен канца XIV – XV стст., руіны Ніжняй царквы і рэшткі княскага церама (помнікаў Гродзенскай школы дойлідства XII ст.), рэшткі Верхняй царквы XV ст.
#АртэФакт

Сумка жаночая
1930-1940-я гады

Цімінская (Ратару) Ірына Васільеўна (1888-1980), уладальніца гэтай сумачкі, у пачатку XX ст. была артысткай кардэбалету Марыінскага тэатра. Выйшла замуж 1910-х за Юрыя Уладзіміравіча Цімінскага, сына дырэктара народных вучылішч Гродзенскай губерні. У пачатку 1910-х гг. супругі Цімінскія жылі ў Гродне ва ўласным доме, што стаяў на сучаснай вуліцы Дзяржынскага. Пасля рэвалюцыі сям’я Цімінскіх жыла ў Ленінградзе. Ю.У.Цімінскі выкладаў у розных універсітэтах, меў вучонае званне прафесара.
У 1972 годзе, пасля смерці Юрыя Уладзіміравіча, Ірына Васільеўна вярнулася да сваякоў у Гродна. Памерла ва ўзросце 92 гадоў, пахавана ў Гродне на могілках па праспекце Касманаўтаў.
#АртэФакт

🔎 Ігольніца – карыснае прыстасаванне, якое дазваляе бяспечна захоўваць іголкі для шыцця.
📕 Ігольныя наборы маюць рознае афармленне. Звычайна такі набор нагадвае невялікую па памерах кніжку, унутры якой іголкі размяшчаюцца ў спецыяльных чахлах або фіксуюцца ў проразях, адпаведных дыяметру і даўжыні кожнай іголкі.
📌 Прадстаўлены на фотаздымку ігольны набор зроблены ў Германіі ў ХХ ст. На вокладцы змешчаны надпіс на нямецкай мове: "NADELBUCH Grossmutterchen", што перакладаецца як “Бабуліна іголкавая кніга”.