📚7 ліпеня 1882 года нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).
У фондах музея захоўваецца некалькі прыжыццёвых выданняў твораў класіка беларускай літаратуры. Гэта першая кніга Янкі Купалы – зборнік вершаў “Жалейка”, якая была выдадзена суполкай “Загляне сонца і ў наша ваконца” ў Санкт-Пецярбургу ў 1908 г. Асобнік з нашага музея – гэта выданне на простай паперы (кошт 50 кап.). Быў і дарагі варыянт зборніка, на добрай паперы, у вокладцы з беларускім арнаментам (кошт 80 кап.).
📜 У 1919 г. у Вільні, у друкарні “Прамень” убачыла свет драма “Раскіданае гняздо”. У музеі ёсць два асобніка драмы, адзін з іх падарыў музею пісьменнік Пятро Глебка ў 1947 г., ён пакінуў подпіс на тытульным лісце.
📖 У Маскве, у выдавецтве “Савецкая літаратура” ў 1934 г. выйшаў том “Избранные стихи”. Пераклады вершаў Янкі Купалы на рускую мову зрабілі вядомыя пісьменнікі і перакладчыкі Усевалад Раждзественскі, Сяргей Гарадзецкі, Эдуард Багрыцкі, Валерый Брусаў, і інш.

🎖Вялікая Айчынная вайна назаўжды застанецца ў сэрцах наступных пакаленняў беларусаў. Вогненныя гады той вайны, яе боль і горыч, а таксама радасць перамог, далі натхненне многім творцам. Тэма вайны – адна з ключавых у беларускім мастацтве другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст.
🏛 🪖 На выстаўцы “Няўжо забыцца можна пра вайну” наведвальнікам прадстаўлены некалькі дзясяткаў мастацкіх работ з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Яны створаны мастакамі, якія самі прайшлі праз вайну са зброяй у руках, або перажылі яе працуючы ці навучаючыся ў савецкім тыле. Ключавая тэма большасці твораў – гераізм чалавека на вялікай вайне, трагедыя генацыду беларускага народа, радасць Перамогі і пасляваеннае аднаўленне.

#АртэФакт
🃏🤔 Цяпер карты Лапіных з'яўляюцца папулярным сувенірам. А ці ведаеце вы іх гісторыю?
♣️ Прадстаўленыя карты надрукаваны ў 1930-я гады ў г. Гродна. На карце «туз» змешчаны лагатып фабрыкі Лапіных і пячатка падатковага чыноўніка.
♥️ Першую ўласную тыпалітаграфію прадстаўнікі сям'і Лапіных заснавалі ў 1879 годзе. У 1881 годзе яна функцыянавала ў будынку на вуглу сучасных вуліц Савецкай і Дамініканскай. У 1914 годзе двое сыноў Саламона Лапіна Аляксандр і Абрам выкупілі для свайго прадпрыемства іншы будынак на вуліцы Аляксандраўскай, 46.
♠️ Перад Першай сусветнай вайной на прадпрыемстве друкавалі, галоўным чынам, этыкеткі для гродзенскіх цыгарэт, каляровыя рэкламныя аб’явы.
♦️ З 1923 года на фабрыцы пачалі вырабляць карты, што дазволіла братам Лапіным перайменаваць сваю тыпалітаграфію ў “Першую краёвую фабрыку ігральных карт”.

🎉Чэрвень быў напоўнены рознымі значнымі падзеямі.
👀Вашай увазе прадстаўлены, як праходзілі практыка студэнтаў у музеі і семінар-практыкум па стварэнні даступнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю па зроку "Аўдыёдэскрыпцыя".

💎 Шкляныя шуфляды выраблены ў 1930-я гады акцыянерным таварыствам Ю.Столе "Нёман".
Шуфляды ўстаўляліся ў палічкі невялікай драўлянай шафы ад кухоннага гарнітура. Яны выкарыстоўваліся для захавання круп, прыпраў і іншых сыпучых рэчываў. У шафе было прадугледжана 6 малых і 6 вялікіх шуфлядаў. Каштаваў такі гарнітур у тыя часы каля 1400 – 1600 грошаў.
🤔Цікава ведаць, што…
Акцыянернае таварыства Ю.Столе "Нёман" заснавана ў 1908 г. майстрам роспісу па шкле Ю.Столе на аснове ўжо існаваўшых ва ўрочышчы Устронь (з 1875 г.), урочышчы Маладзіна, урочышчы Бярозаўка (асноўная вытворчасць) і маёнтку Ганцавічы. У 1910-1939 гг. – буйнейшае прадпрыемства шкляной вытворчасці ў Беларусі. З 1944 г. адноўлены выпуск прадукцыі па даваенных узорах, які працягваўся да сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1960-я гады мастакі завода праектуюць новы асартымент прадукцыі: як прадметы масавага ўжытку, так і ўнікальныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☺️ 🏠 Музей Максіма Багдановіча чакае наведвальнікаў!
📌Асноўная экспазіцыя Музея Максіма Багдановіча размашчана ў драўляным доме пабудовы 1888 г., які з’яўляецца помнікам гісторыі мясцовага значэння і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у складзе гістарычнага цэнтра г.Гродна.

⭐️Сёння знамянальная дата ў гісторыі Гродна.
🪖Менавіта 16 ліпеня 1944 года пасля цяжкіх вулічных баёў была вызвалена правабярэжная частка горада. У наступныя дні ішлі цяжкія баі па ўтрыманні плацдарма ў занёманскай частцы горада. Толькі раніцай 24 ліпеня, адбіўшы моцны контрудар захопнікаў на левабярэжжы Нёмана, нашы войскі ўзнавілі наступленне і горад Гродна быў вызвалены цалкам.
🎖У гэты дзень нагадваем, як праходзіла мерапрыемства “Мужнасць. Памяць. Перамога”, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
🏛 Запрашаем наведаць выставу “Няўжо забыцца можна пра вайну”.

❗️ Да 80-годдзя вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Новым замку створана выстава, на якой прадстаўлены рарытэтныя фатаграфіі, дакументы, друкаваныя выданні, вайсковы рыштунак савецкіх воінаў і памятныя медалі да юбілеяў вызвалення Беларусі. Сярод экспанатаў – фотаздымкі, якія зрабіў на вуліцах Гродна 16 ліпеня 1944 г. фотакарэспандэнт газеты "Знішчым ворага" (3-га Беларускага фронту) Васіль Іванавіч Аркашаў. Франтавыя здымкі, зробленыя мужным фотакарэспандэнтам, – гэта ўнікальны летапіс вызвалення Гродна.
#АртэФакт
👔 Перад вамі цікавая прылада з мінулага стагоддзя – машынка для заточвання і праўкі лёзаў бяспечных брытваў. Была выраблена ў Люцэрне (Швейцарыя) у 1940-1950-я гг. Пры заточванні замацаванае лязо рухаецца па жолабах уздоўж машынкі і, дзякуючы асаблівасцям канструкцыі, аўтаматычна паварочваецца. Гэта дазваляе эфектыўна апрацаваць лязо з абодвух бакоў.
📌 У свой час прылада належала Мікалаю Сямёнавічу Арэхве, члену КПЗБ, удзельніку грамадзянскай, польска-савецкай, Вялікай Айчыннай войнаў, аўтару прац па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі, заслужанаму работніку культуры БССР.