#АртэФакт
Кнігі з аўтографам Якуба Коласа
📚Сёння адзначаецца Сусветны дзень кнігадарэння. У фондах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея ёсць шмат кніг з дарункавымі подпісамі. Сярод іх дзве кнігі з аўтографам Якуба Коласа.
📖 Пасля вайны ў гродзенскім музеі быў створаны літаратурны аддзел і планавалася стварэнне экспазіцыі. Музей звяртаўся да беларускіх пісьменнікаў з просьбай прадаставіць матэрыялы для будучай экспазіцыі. Накіраваны быў ліст і класіку беларускай літаратуры. Якуб Колас адгукнуўся на просьбу і перадаў у Гродна два новыя выданні сваіх твораў: «Паэмы» і «Вершы». На кожнай з кніг ён пакінуў подпіс: «Гродзенскаму музею Якуб Колас 16 IV 1947 г.».

❗️ З 16 лютага ў Новым замку працуе выстаўка "Гродна ў гады Паўночнай вайны".
📌 На выстаўцы можна даведацца падрабязнасці пра расійскі ўмацаваны лагер у Гродне ў 1705 - 1706 гг., пабачыць кнігі 18-19 ст. гармату часоў Пятра І, здабытую з дна Нёмана яшчэ ў 1966 г., і боепрыпасы да яе.
📌 Білет на выстаўку каштуе 2 рублі для ўсіх жадаючых, экскурсія – 25 рублёў.
📞 Запіс па тэлефоне: 71-86-95

🍽 Калі вы цікавіцеся кулінарыяй і жадаеце прыгатаваць стравы, якія падаваліся пры двары караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, то вас, несумненна, зацікавіць кніга “Добры кухар”, якая была напісана ў 1830 г. каралеўскім поварам Янам Шытлерам (1763–1850), а зараз захоўваецца ў нашым музеі.
📚У кнізе прадстаўлены самыя цікавыя і незвычайныя рэцэпты розных кухняў свету, у тым ліку і беларускай. У ёй сабрана амаль 400 рэцэптаў супоў, мясных і рыбных страў. Ласунам, напэўна, спадабаюцца главы, прысвечаныя тартам, марожанаму і іншым дэсертам.
👉Для самых зацікаўленых чытачоў мы пераклалі адзін рэцэпт з кнігі:
Аўсяны суп
На 16 чалавек:
Адварыць да гатоўнасці 2 кварты аўсяных круп. Перад падачай на стол 2 фунты сметанковага масла добра ўзбіць з кашай да белага колеру, развесці кіпенем і працадзіць праз сіта. 1 фунт ачышчаных разынак змяшаць з 1 фунтам цукру, уліць бутэльку віна, зварыць і змяшаць з супам. Падаваць з пшанічнымі грэнкамі, нарэзанымі кубікамі.
✨Смачна есці!☺️

🎉 Кожны год 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы.
⭐️ Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Традыцыйна ў гэты дзень у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі праводзіцца дыктоўка. Сёлета ў музейнай дыктоўцы прынялі ўдзел супрацоўнікі музея і студэнты гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”.
✨Віншуем з Міжнародным днём роднай мовы!✨

⭐️23 лютага адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны.
Віншуем усіх мужчын з надыходзячым святам! ⭐️
👉 З гэтай нагоды мы вырашылі прадставіць да ўвагі нашых падпісчыкаў экспанат з фондаў музея – брытва цырульная, клінковая (небяспечная).
Менавіта клінковыя брытвы да 1970-х гадоў былі папулярнымі ў мужчын для паўсядзённага догляду за сабой.
Брытва зроблена ў 1950-я гг. на расійскай фабрыцы "Труд" (РСФСР, Горкаўская вобласць). На ніжняй хваставой частцы клінка выканана насечка, каб брытва не слізгацела ў руцэ падчас галення. Ручка зроблена з 2-х гладкіх пласцінак ружова-карычневага колеру, замацаваных паміж сабой заклёпкамі.
📖 Брытва належала беларускаму паэту Міхасю Васільку.

🚚 Грузавік-самазвал з пультам кіравання – мара ўсіх хлопчыкаў у часы былога Савецкага Саюза.
🛣 Адна з фабрык, якая выпускала цацкі для дзяцей у СССР, мела назву "Norma". Фабрыка займалася вытворчасцю цацак з 1932 г. Існуе фабрыка і па сённяшні дзень у Таліне (Эстонская Рэспубліка), але вырабляе тавары народнага ўжытку, а таксама рамні бяспекі і абсталяванне для аўтамабіляў.
📌 Гэта цікава: Першыя дзіцячыя машынкі ў звыклым для нас выглядзе з'явіліся ўслед за сапраўднымі аўтамабілямі. Фабрыкі па вытворчасці цацачнага транспарту размяшчаліся, у асноўным, у Германіі і Англіі, адкуль цацкі распаўсюджваліся па ўсім свеце.
У СССР першыя мадэлі цацачнага транспарту выраблялі з дрэва. Гэта былі не толькі аўтамабілі, але і паравозы, і трамваі.

💼 Сакваяж (1970-я гг.)
Сакваяж належаў жыхару г. Гродна, які працаваў на тонкасуконным камбінаце, і быў набыты для паездак у камандзіроўкі.
🛤🚂 Калі ў сярэдзіне XIX стагоддзя пачынаюць актыўна будавацца чыгуначныя шляхі, то значна пашыраецца і колькасць людзей, якія мелі магчымасць адправіцца ў падарожжа. Расце попыт на недарагія, але зручныя дарожныя сумкі. Менавіта ў той час і з'яўляюцца першыя сакваяжы.
🧵🗝 Матэрыялам для іх вырабу служылі дываны́! З часам матэрыял змяніўся, сакваяжы сталі шыць з натуральнай скуры. Гэта паспрыяла павелічэнню кошту дарожных сумак і зніжэнню іх даступнасці. Цікавы знешні выгляд, зручнасць і кампактнасць сакваяжаў зрабілі іх запатрабаванымі ў людзей розных прафесій: бізнесменаў, адвакатаў, лекараў. Для абароны ад крадзяжу каштоўных рэчаў на сакваяжы пачалі ставіць уразныя замкі, ключы ад якіх уладальнікі насілі на шыі.
🧳 У XX стагоддзі асартымент сакваяжаў змяніўся: больш разнастайнымі сталі іх формы, пашырыўся выбар матэрыялаў і фурнітуры.

❗️Увага❗️
Рэжым працы музея ў выхадныя дні!
🌸 7 сакавіка – скарочаны дзень
- Новы і Стары замкі працуюць да 17.00 (касы да 16.00)
- Музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча да 17.00
(касы да 16.30)
🌸 8 сакавіка
- Новы і Стары замкі працуюць да 18.00
- Музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча да 18.00
💐Віншуем з Міжнародным жаночым днём!
🌷Са святам вясны!

🎖 У 2023 – 2024 гадах у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца 80-я гадавіна вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вызваленне Беларусі і Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, якая была дасягнута дзякуючы стойкасці, гераізму і самаахвярнасці людзей, маюць выключнае значэнне для беларускага народа.
🏛 Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэалізоўваецца абласны віртуальны праект “Лісты з фронту”.
✉️ Удзельнікі віртуальнага праекта – усе дзяржаўныя музеі вобласці. На сайце нашага музея змешчана старонка віртуальнага праекта, на якой з сакавіка па снежань 2024 года будуць публікавацца франтавыя лісты, лісты-трохкутнікі, франтавыя дзённікі, фотаздымкі ваеннага часу з надпісамі, паштовыя карткі і іншыя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах дзяржаўных музеяў Гродзеншчыны.
❗️Пазнаёміцца з матэрыяламі можна па спасылцы https://grodno-museum.by/letter/, якая размешчана і на сайтах дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці.

✂️ Не сакрэт, што прычоска ў значнай меры фармуе знешні выгляд чалавека. Прыгожы і запамінальны вобраз быў важны для жанчын на працягу мноства стагоддзяў. Таму паслугі цырульнікаў ці людзей, якія ўмеюць рабіць прычоскі, заўсёды карысталіся попытам. У цяперашні час існуе вялікая колькасць разнастайных прыбораў для завіўкі валасоў. Большасць з іх не патрабуюць спецыяльнага абсталявання і працуюць выключна ад электрасеткі. Аднак дзесяцігоддзямі раней завівачнае абсталяванне было ўладкавана па-іншаму.
✨ Перад вамі шчыпцы для завіўкі валасоў, зробленыя ў СССР у 1950-я гг. Шчыпцы складаюцца з металічнага стрыжня (трубкі), на які навіваюцца валасы, і металічнага рухомага жалабка, у які шчыльна ўваходзіць стрыжань. На канцах – драўляныя ручкі, пафарбаваныя ў чорны колер. Гэтыя шчыпцы, у адрозненне ад сучасных, не маюць уласнага награвальнага механізму, таму перад выкарыстаннем іх неабходна было грэць на спецыяльных награвальных прыборах.

🕓 З XVIII ст. гадзіннікі сталі сапраўдным упрыгожваннем касцюма. Іх насілі на спецыяльным ланцужку – шатлене, які прымацоўваўся да пояса адзення. У XIX ст. кішэнныя гадзіннікі атрымалі найбольшае распаўсюджванне.
✨ Перад вамі кішэнны гадзіннік швейцарскай вытворчасці фірмы "Galonne". Гадзіннік належаў падпольшчыку Анішчыку Міхаілу Трафімавічу. У гады Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Трафімавіч займаў пасаду сакратара Слонімскага падпольнага райкама партыі, кіраваў міжраённым цэнтрам, шмат зрабіў для развіцця партызанскага руху на тэрыторыі Слонімскага раёна

✨ Бронза – адзін з любімых матэрыялаў майстроў мастацкага ліцця. Выдатныя ліцейныя ўласцівасці дадзенага матэрыялу дазваляюць адлюстраваць дробныя дэталі вырабаў.
📖 Прыгожы нож зроблены з бронзы ў пачатку ХХ стагоддзя на парыжскім ліцейным заводзе “Thiebaut Freres”. Рукаяць аформлена рэльефнай выявай букета з ландышаў. Такі нож выкарыстоўваўся для разразання паперы.
📚 У пачатку XX стагоддзя не існавала спецыяльнага абсталявання, неабходнага для разразання вялікай колькасці кніжных старонак. Таму складзены ў некалькі разоў вялікі па памерах аркуш паперы, які змяшчаў у сабе да дваццаці старонак будучай кнігі, прашываўся, далучаўся да такіх жа іншых старонак. Кнігу немагчыма было гартаць, бо старонкі не былі прарэзаны. Таму чытач, які набыў кнігу, прыносіў яе дадому і з дапамогай нажа самастойна разразаў па загібах старонкі.

🎉 З 14 сакавіка ў Сенатарскай зале Новага замка працуе персанальная выстаўка мастака Віктара Дзмітрыевіча Шчарбакова “Жывапісанне”.
🖼🎨 Віктар Шчарбакоў нарадзіўся ў 1934 годзе ў г. Варонеж. У 1963 годзе скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча, а ў 1968 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Прымаў удзел у мастацкіх выстаўках з 1965 года. У 1977 годзе стаў сябрам Саюза мастакоў Беларусі, а потым і старшынёй гродзенскага аддзялення. У пошуках уласнай непаўторнай манеры пісьма прайшоў розныя перыяды творчасці, працуючы пераважна ў вобласці станковага жывапісу і графікі. Удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках. Узнагароджаны медалём "За заслугі перад выяўленчым мастацтвам".

🧈 Маслабойка зроблена ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя.
Гэта прылада прызначалася для збівання масла і прыгатавання крэму ці муса. Уяўляе сабой шкляны чатырохкутны рэзервуар, унутры якога месціцца мяшалка. Лопасці прыводзяцца ў дзейнасць ручным шасцяроначным прывадам. Прывадны механізм мацуецца на вінтавой накрыўцы і складаецца з дзвюх шасцяронак і драўлянай ручкі.

📝 Першая згадка пра грыфельную дошку як прыладу для пісьма адносіцца да XIII ст. Яны прыйшлі на змену васкаваных дошчачак (цэраў).
Грыфельныя дошкі актыўна выкарыстоўваліся ў навучальных установах у XIX ст., рабілі г з каляровай, звычайна чорнай, разнавіднасці сланцу.
Цікава, што мэбельшчыкі пэўны час выраблялі з грыфельных дошак стальніцы, маракі выкарыстоўвалі для вылічэння каардынат, а працоўныя розных прафесій – для падліку зробленых вырабаў.
🗓 Прыкладна ў 1930-х гг. грыфельныя дошкі практычна ўсюды выйшлі з ужытку.