Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
🏰У Старым замку наведвальнікі прынялі ўдзел у квэсце «Таямніцы Старога замка», ахвотнікі інтэлектуальных гульняў выпрабавалі сябе ў квіз-гульні «Пачынаем з антычнасці, а далей – як пойдзе…».

🎤Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне кавер-бэнда «Hit Hunter».

🥰Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім нашым удзельнікам і гасцям!
📣Паважаныя наведвальнікі!
🏛💫У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі па папулярызацыі ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» 7 чэрвеня з 16.00 да 17.30 у Новым замку будзе ажыццяўляцца бясплатнае наведванне, а таксама экскурсійнае абслугоўванне (па папярэднім запісе).

📞Даведка і запіс на экскурсію па тэлефонах:
80 152 71-86-88
+375297766588 (МТС)
+375296148235 (А1)
🎉🎶Сустракайце!
«Музыкальная гасціная» Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіць з канцэртнай праграмай «Летнім вечарам» у Новым замку 9 чэрвеня 2023 г. у 19.00!

🔸Удзельнікі – Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Яўгеній Віданаў (флейта).
Мастацкі кіраўнік «Музыкальнай гасцінай» – Таццяна Старчанка.

🔸У гэты вечар для вас прагучаць творы А.Грыбаедава, І.Шварца, А.П’яцолы, А.Вівальдзі, К.Дэбюсі, М.Тарывердзіева, Ф.Шапэна, М.Глінкі, А.Рыбнікава, Р.Паулса, Дж.Ратэра.

🏛Кошт білета – 15 рублёў
Білеты можна набыць у касе НОВАГА ЗАМКА (вул.Замкавая, 20) з 10.00 да 17.30.
📞Даведкі па тэл.: 8 (0152) 71 86 92, 8 (0152) 71 86 88, 8 (0152) 71 86 89
☀️👶У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.

🗓1 чэрвеня
– гэта не толькі вясёлае свята, але і напамін грамадству пра патрэбу бараніць правы дзяцей, каб яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

❗️Менавіта у гэты дзень музей дае магчымасць дзецям бясплатна наведаць Новы і Стары замкі, музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча.
🏛Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей наведалі навучэнцы ДУА "Спецыяльная школа г. Гродна".

🌿🌸Дзеці ўдзельнічалі ў майстар-класе па гербарызацыі "Захаваем прыгажосць прыроды разам”, які быў распрацаваны супрацоўнікамі аддзела прыроды для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

🍀У рамках праекта супрацоўнікі расказалі пра працэс стварэння гербарыяў, значэнне Чырвонай кнігі РБ, віды раслін. Таксама дзеці змаглі зрабіць сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі з сухіх раслін.😌
💧🐬8 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень акіянаў!

🐡Моры і акіяны займаюць каля 70% усёй паверхні Зямлі. Акрамя таго, колькасць жывых істот у водах Сусветнага акіяну значна большая, чым на сушы. 50-80% жыцця, якое існуе на Зямлі, хаваецца пад воднай роўняддзю.

🐳Як вядома, у Беларусі няма ні мора ні акіяна, аднак у экспазіцыі "Дзівосны свет прыроды", размешчанай у Новым замку, можна пазнаёміцца з самымі незвычайнымі прадстаўнікамі марской і акіянічнай фауны. Запрашаем усіх жадаючых на тэматычную экскурсію, а таксама на заняткі для дзяцей: "У госці да Нептуна", "Домік у мора".
🏰17 чэрвеня ў Старым замку адбылося мерапрыемства "Адзін дзень з жыцця горада ў XVI стагоддзі"
😁📸Прапануем паглядзець на фотаздымкі.