Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
❗️Паважаныя наведвальнікі!❗️

🏛Дзень бясплатнага наведвання экспазіцый Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы і Музея Максіма Багдановіча пераносіцца з апошняга аўторка месяца, які выпадае на 30 мая 2023 г., на 18 мая 2023 г. у сувязі з Міжнародным днём музеяў.
18 мая – уваход у музей вольны!

🎉Віншуем усіх супрацоўнікаў музея з прафесійным святам!
📣Паважаныя наведвальнікі!
🏛20 мая пастаянныя экспазіцыі Новага і Старога замкаў адкрыты да 16.00.
Каса Новага замка – да 15.30, а Старога – да 15.00.
З 20.00 пачынаецца праграма "Ноч у музеі. Меламанія"

Шчыра запрашаем!!!!!
🎉20 мая 2023 г. у нашым музеі адбылося мерапрыемства «Ноч у музеі. Меламанія».🎉

🪄З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар Юрый Віктаравіч Кітурка. Распачалася праграма з канцэрта, на якім госці змаглі атрымаць асалоду ад выступлення ансамбля скрыпачоў «Кварта», ігры на класічнай гітары ў выкананні Максіма Ляўковіча, вакальных выступленняў Паліны Самайловіч і Яны Кучаравай, а таксама Анастасіі Оксцін і Аліны Дайнека.

Незабыўныя эмоцыі падаравалі гледачам дэфіле тэатра моды «Совершенство» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

🏛У Новым замку госці змаглі праявіць сябе ў квэсце «Калі пачынаўся тэатр», пагуляць у настольныя гульні з «Hobby Games», навучыцца рабіць упрыгажэнні з бісеру і скуры, пазнаёміцца з выстаўкай «Гродна тэатральны».

🗝Адчуць сябе акторамі і даведацца пра тое, як уладкавана жыццё лялек, можна было на майстар-класе па кіраванні лялькамі разам з Наталляй Івановай («Заслужаны калектыў “Гродзенскі абласны тэатр лялек”»).
⬇️⬇️⬇️
🏰У Старым замку наведвальнікі прынялі ўдзел у квэсце «Таямніцы Старога замка», ахвотнікі інтэлектуальных гульняў выпрабавалі сябе ў квіз-гульні «Пачынаем з антычнасці, а далей – як пойдзе…».

🎤Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне кавер-бэнда «Hit Hunter».

🥰Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім нашым удзельнікам і гасцям!
📣Паважаныя наведвальнікі!
🏛💫У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі па папулярызацыі ўнутранага турызму Рэспублікі Беларусь «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» 7 чэрвеня з 16.00 да 17.30 у Новым замку будзе ажыццяўляцца бясплатнае наведванне, а таксама экскурсійнае абслугоўванне (па папярэднім запісе).

📞Даведка і запіс на экскурсію па тэлефонах:
80 152 71-86-88
+375297766588 (МТС)
+375296148235 (А1)
🎉🎶Сустракайце!
«Музыкальная гасціная» Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіць з канцэртнай праграмай «Летнім вечарам» у Новым замку 9 чэрвеня 2023 г. у 19.00!

🔸Удзельнікі – Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Яўгеній Віданаў (флейта).
Мастацкі кіраўнік «Музыкальнай гасцінай» – Таццяна Старчанка.

🔸У гэты вечар для вас прагучаць творы А.Грыбаедава, І.Шварца, А.П’яцолы, А.Вівальдзі, К.Дэбюсі, М.Тарывердзіева, Ф.Шапэна, М.Глінкі, А.Рыбнікава, Р.Паулса, Дж.Ратэра.

🏛Кошт білета – 15 рублёў
Білеты можна набыць у касе НОВАГА ЗАМКА (вул.Замкавая, 20) з 10.00 да 17.30.
📞Даведкі па тэл.: 8 (0152) 71 86 92, 8 (0152) 71 86 88, 8 (0152) 71 86 89
☀️👶У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.

🗓1 чэрвеня
– гэта не толькі вясёлае свята, але і напамін грамадству пра патрэбу бараніць правы дзяцей, каб яны раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

❗️Менавіта у гэты дзень музей дае магчымасць дзецям бясплатна наведаць Новы і Стары замкі, музей гісторыі Гарадніцы і музей Максіма Багдановіча.
🏛Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей наведалі навучэнцы ДУА "Спецыяльная школа г. Гродна".

🌿🌸Дзеці ўдзельнічалі ў майстар-класе па гербарызацыі "Захаваем прыгажосць прыроды разам”, які быў распрацаваны супрацоўнікамі аддзела прыроды для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

🍀У рамках праекта супрацоўнікі расказалі пра працэс стварэння гербарыяў, значэнне Чырвонай кнігі РБ, віды раслін. Таксама дзеці змаглі зрабіць сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі з сухіх раслін.😌