🏛💫Запрашаем на квэст “Мінулых гадоў жывая памяць" па экспазіцыі "Вялікая Айчынная вайна" для дзяцей старэйшага ўзросту.
⭐️Выконваючы інтэрактыўныя заданні, удзельнікі гульні правялі аналіз асноўных падзей вайны на прыкладзе горада Гродна, пазнаёміліся з прафесійнай ваеннай тэрміналогіяй, вызначылі асаблівасці ваеннай тэхнікі і зброі Другой сусветнай вайны, больш падрабязна разгледзелі ваенныя ўзнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны.

✨Паважаныя наведвальнікі!✨
🏛У рамках правядзення рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта» Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 9 мая 2023 года прадастаўляе бясплатнае наведванне пастаянных і часовых экспазіцый і экскурсійнае абслугоўванне.
❗️У сувязі з абмежаванай прапускной магчымасцю экспазіцыйных залаў і ў выпадку высокай напаўняльнасці музейных экспазіцый магчыма часовае абмежаванне наведвання музея для рэгулявання патоку наведвальнікаў.
❗️Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе ў адпаведнасці з правіламі наведання музея і выкананння тэхнікі бяспекі.
🏰9 мая музей працуе з 10.00 да 18.00
Стары замак – каса да 17.00.
Касы Новага замка, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы працуюць да 17.30.

🎉З 20 мая 2023 г. у Музеі гісторы Гарадніцы пачне працу выстаўка “Папяровы свет” майстра народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Таццяны Нікіцік.
📌Т.Нікіцік праводзіць мэтанакіраваную работу па адраджэнні, захаванні і распаўсюджванні народнай спадчыны, папулярызуе мастацкія традыцыі Гродзеншчыны. На выстаўцы будзе прадстаўлена калекцыя з 30 работ у тэхніцы “выцінанка” па тэматыцы: традыцыйныя святы і абрады беларусаў.

❗️Паважаныя наведвальнікі!❗️
🏛Дзень бясплатнага наведвання экспазіцый Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы і Музея Максіма Багдановіча пераносіцца з апошняга аўторка месяца, які выпадае на 30 мая 2023 г., на 18 мая 2023 г. у сувязі з Міжнародным днём музеяў.
18 мая – уваход у музей вольны!
🎉Віншуем усіх супрацоўнікаў музея з прафесійным святам!

🎉20 мая 2023 г. у нашым музеі адбылося мерапрыемства «Ноч у музеі. Меламанія».🎉
🪄З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дырэктар Юрый Віктаравіч Кітурка. Распачалася праграма з канцэрта, на якім госці змаглі атрымаць асалоду ад выступлення ансамбля скрыпачоў «Кварта», ігры на класічнай гітары ў выкананні Максіма Ляўковіча, вакальных выступленняў Паліны Самайловіч і Яны Кучаравай, а таксама Анастасіі Оксцін і Аліны Дайнека.
✨Незабыўныя эмоцыі падаравалі гледачам дэфіле тэатра моды «Совершенство» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
🏛У Новым замку госці змаглі праявіць сябе ў квэсце «Калі пачынаўся тэатр», пагуляць у настольныя гульні з «Hobby Games», навучыцца рабіць упрыгажэнні з бісеру і скуры, пазнаёміцца з выстаўкай «Гродна тэатральны».
🗝Адчуць сябе акторамі і даведацца пра тое, як уладкавана жыццё лялек, можна было на майстар-класе па кіраванні лялькамі разам з Наталляй Івановай («Заслужаны калектыў “Гродзенскі абласны тэатр лялек”»).
⬇️⬇️⬇️

🏰У Старым замку наведвальнікі прынялі ўдзел у квэсце «Таямніцы Старога замка», ахвотнікі інтэлектуальных гульняў выпрабавалі сябе ў квіз-гульні «Пачынаем з антычнасці, а далей – як пойдзе…».
🎤Кульмінацыяй мерапрыемства стала выступленне кавер-бэнда «Hit Hunter».
🥰Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім нашым удзельнікам і гасцям!✨