Управление по образованию Московского района
1.07K subscribers
42K photos
1.09K videos
8 files
2.31K links
Управление по образованию администрации Московского района г.Минска
Download Telegram
🔝🔥“КУПАЛЬСКАЕ КОЛА”

🪄Купалле – цікавае і загадкавае народнае свята. Па традыцыі святкуецца ў Беларусі ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

🔥У старажытнасці ў гэты дзень палілі рытуальныя вогнішчы, праз якія скакалі людзі, затым ўладкоўваліся масавыя купанні ў вадзе. Паводле павер'яў, у гэты дзень вада і агонь валодаюць гаючымі і ачышчальнымі ўласцівасцямі.

🔛⚡️Сёння ў парку Паўлава для дзяцей аздараўленчага лагера "Ранак" прайшоў квэст “Купальскае кола”.

👫 Хлапчукі і дзяўчынкі спявалі купальскія песні, вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія народныя гульні, скакалі праз вогнішча. Затым у́се разам шукалi "папараць кветку", пускалі вянок па вадзе, упрыгожвалі бярозу каляровымі стужкамі і загадвалі жаданне, знаёміліся са звычаямі і традыцыямі нашых продкаў-славян.

🧒🏻👧🏻Выхаванцы атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.

☀️Лагер "Ранак" - гэта яркія ўражанні, выдатная кампанія і мора пазітыву!

#канікулы_Ранак
#лета_2022