Управление по образованию Московского района
1.07K subscribers
42K photos
1.09K videos
8 files
2.31K links
Управление по образованию администрации Московского района г.Минска
Download Telegram
🔛📚 З 24 па 28 студзеня у ДУА "Сярэдняя школа №206 г.Мінска" праходзіў тыдзень беларускай мовы и літаратуры.

📝 На ўроках, перапынках, пасля заняткаў на працягу тыдня вучні адпраўляліся ў цудоўную краіну “Родная мова”!

➡️ Яны прымалі ўдзел у конкурсе чытальніка вершаў, танцавалі беларускую польку, майстравалі лялек для Батлейкі і выступалі з пастаноўкамі, наведвалі музеі і бібліатэкі.

📖 Родная мова, цудоўная мова!

#родная_мова
#школа206
📚СВЯТА ПАЭЗІІ

🔛📝 У Гімназіі №1️⃣7️⃣4️⃣ г.Мінска 25 і 26 лютага адбыўся раённы конкурс чытальнікаў «Сэрцам роднага слова краніся».

📖 Два дні працягвалася сапраўднае свята, накіраванае на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне ў школьнікаў цікавасці да твораў айчынных пісьменнікаў.

📌 Падчас творчага спаборніцтва вучні навучальных устаноў Маскоўскага раёна г.Мінска чыталі вершы класікаў і сучасных аўтараў. У гэтым годзе конкурс чытальнікаў абраў тэму “Слаўлю я свой край любімы”.

🇧🇾 Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, прысвечаныя Бацькаўшчыне, роднай мове, прыгажосці роднай прыроды, гісторыі роднага краю. Гучалі таксама ўласныя сачыненні.

💯 Пераможцы конкурса вызначыліся асаблівай абаяльнасцю і харызматычнасцю.

#родная_мова
#конкурс_чытальнікаў
#гімназія174