Мостовщина Читающая 📚
37 subscribers
6.7K photos
83 videos
1 file
1.28K links
Все о библиотеке, книге, читателях...и не только
Download Telegram
24 лiпеня ў вёсцы Пачуйкi Ваўкавыскага раёна адбыўся лiтаратурна-музычны вечар “Чарговая сустрэча паэтаў Гарадзеншчыны на Пачуйскай зямлi”.
Сустрэча праходзiла на падворку бацькоўскай хаты нашага вядомага паэта-зямляка Мiкалая Пятровiча Iваноўскага. На яе прыехалi паэты Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi: старшыня аддзялення Людмiла Кебiч i паэты Дзiмiтрый Радзiвончык, Таццяна Сучкова i Анатоль Апанасевiч👏.
Людмiла Антонаўна Кебiч падзякавала Мiкалая Пятровiча за плённую працу i ўручыла Ганаровую грамату за асабiсты ўклад у развiцце беларускай лiтаратуры Гарадзеншчыны. Яна прачытала некалькi сваiх вершаў i праспявала дзве песнi. Далучылiся да вiншавання са сваiм Гудзевiцкiм караваем 🥮 і ўдзельнiкi аматарскага аб`яднання “Залаты ўзрост” з бiблiятэкарам Пронька Валянцінай Уладзіміраўнай. Мiкалай Пятровiч прачытаў некалькі вершаў пра каханне, пра родную весачку з новай кнiгi 💕“Суквецце любовi”💕.

#мостовщина_читающая #Ивановский #Кебич #mostylib #союзписателей