21 лiпеня ў фiлiяле “Гудзевiчская сельская бiблiятэка” сабралiся ўдзельнiкi аматарскага аб`яднання “Залаты ўзрост” на лiтаратурны вечар-прэзентацыю 💕“Суквецце любовi”💕 (ў рамках раённай бiблiятэчнай праграмы “В гармонии с возрастом” на 2021 – 2023 гг.).
Увазе прысутных была прадстаўлена новая кнiга нашага вядомага паэта-земляка, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, 🌟Мiкалая Пятровiча Iваноўскага🌟. Знакаміты госць расказаў пра кнігу "Суквецце любові", прачытаў некалькi вершаў з кожнага раздзела і падарыў яе бiблiятэцы. Вечар закончыўся сюрпрызам! Удзельнiца аб`яднання, музыкант-запальнiчка Цуркан Янiна, выканала песню “Любовi днi” на сваю музыку i на верш Мiкалая Пятровiча з новай кнiгi.
#мостовщина_читающая #mostylib #залатыўзрост