Мостовщина Читающая 📚
38 subscribers
4.51K photos
56 videos
1 file
999 links
Все о библиотеке, книге, читателях...и не только
Download Telegram
Запрашаем на мерапрыемствы ДУК "Мастоўская раённая бібліятэка" ў рамках Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне!

#колас #коласаўскітыдзень #мостовщиначитающая #mostylib
У загадкавай краіне Коласа
1 октября библиотекари отдела обслуживания и информации ГУК “Мостовская районная библиотека” провели игру-путешествие к 140-летию со дня рождения Якуба Коласа “У загадкавай краіне Коласа”.
На мероприятии присутствовали учащиеся 10 “Б” класса ГУО “Средняя школа №2 г.Мосты”.
Библиотекарь рассказала о жизни и творчестве великого классика белорусской литературы. С интересом ребята посмотрели фильм “Янка Купала и Якуб Колас: два яблока на одной ветке”, ответили на вопросы викторины “Жыццёвыя дарогі Якуба Коласа”.

#юбиляры #Колас #коласаўскітыдзень #мостовщина_читающая #mostylib
🌟📗Найлепшы знаўца казак📗🌟
У рамках Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне 1 лістапада супрацоўнікі сектара па абслугоўванню дзіцячага чытача ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” правялі конкурс эрудытаў “Найлепшы знаўца казак”.
Дзеці пашырылі свае веды пра жыццёвы і творчы шлях мастака слова Я.Коласа, здзейснілі віртуальнае падарожжа па Коласавых мясцінах, наведалі Акінчыцы. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнігамі паэта, а таксама прынялі ўдзел у конкурсах: “Хвіліна эрудытаў”, “Падумай і адкажы”, “Хто хутчэй?” і інш.
Напрыканцы мерапрыемства высветлілася, что казкі Я.Коласа добра ведаюць усе!

#юбиляры #мостовщина_читающая #mostylib #коласаўскітыдзень
💥“Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”

🍁3 лістапада ў 140-ы юбілейны дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Мастоўская раённая бібліятэка запрасіла дзяцей з прышкольнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Масты” на літаратурную імпрэзу “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”.

💫Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра дзіцячыя і юнацкія гады будучага паэта📕, першыя спробы напісання вершаў, працу настаўнікам на Палессі і яго жаданне пасеяць зярняты народнай праўды ў чулыя душы сялянскіх дзяцей. Прагучалі вершы Я.Коласа “Восень🍂”, “Зіма❄️”, “Храбры певень🐔”, апавяданне “Мурашкі🐜” з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Дэманстраваўся відэаролік “Якуб Колас. Біяграфія”.

💥Напрыканцы мерапрыемства, якое адбылося ў рамках 🌾Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне🌾, дзеці актыўна адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, удзельнічалі ў гульні.

#юбиляры #мостовщина_читающая #mostylib #коласаўскітыдзень
⭐️ У рамках 🌾Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне🌾 прапануем адгадаць анлайн-крыжаванку “Якуб Колас – пясняр беларускай зямлі”

Крыжаванка тут⬅️⬅️⬅️

#mostylib #library #Бібліятэка #Колас #Коласаўскітыдзень #библиотекимостовщины #мостовщиначитающая
🌾Як песня народа неўмiручы наш Колас🌾

3 лiстапада ў фiлiяле “Гудзевiцкая сельская бiблiятэка” для вучняў 4 класа ДУА “Гудзевiцкая сярэдняя школа” прайшла лiтаратурная гадзiна “Як песня народа неўмiручы наш Колас”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння майстра беларускага слова.

Якуб Колас – адзiн з пачынальнiкаў беларускай дзiцячай паэзii, у сваiх вершах i паэмах ён тонка раскрываў псiхалогiю падлеткаў. Акрамя таго, Колас стварыў шэраг падручнiкаў па роднай мове. Дзецi змаглi пашырыць свае веды аб жыццёвым i творчым шляху мастака слова, здзейснiць вiртуальнае падарожжа па Коласавых мясцiнах i дакрануцца да творчай спадчыны, якая была прадстаўлена кнiгамi паэта.

Гучалi прыгожыя вершы пра Радзiму і мову, байкi i казкi з кнiгi “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.

Школьнiкi выказалi сваю павагу да бессмяротнай паэзii народнага песняра, абудзiлi iмкненне да чытання яго мастацкiх твораў.

#библиотекагудевичи #колас #коласаўскітыдзень #юбиляры #mostylib #мостовщина_читающая #библиотекифилиалы