Мая Краіна Беларусь
18.7K subscribers
25.4K photos
11.6K videos
20 files
18.5K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Мая Краіна Беларусь
🕊💥Мірнае неба над нашай сталіцай? Пакуль з экранаў льецца мантра пра «стабільнасць» і «мірнае жыццё», на Дамброўцы ў Менску сярод ночы падае неапазнаны дрон. Так выглядае «мір», калі краіна пераўтворана ў вайсковы палігон. 🎙 Міністэрства «абароны» адрапартавала:…
🚨 Матусевіча пад кантролем: АМАП затрымлівае мінакоў

Па дадзеным цэнтру "Вясна", пасля падзення і выбуху дрона каля дома №72 на вуліцы Матусевіча Менск ператварыўся ў мэтавую зону для сілавікоў. Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні мінакоў і жыхароў раёну — людзей хапаюць проста на вуліцы.

У двары цяпер — вялікая колькасць АМАПу і людзей у цывільным. Па непацверджаных дадзеных, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю пра інцыдэнт незалежным СМІ ці здымаў наступствы.

📵 Страх перад праўдай — гэта ўсё, што застаецца рэжыму. Яны баяцца не дронаў, а тых, хто глядзіць і гаворыць.

Мая Краіна Беларусь
🤬51💯82
🛑 Начны выбух у Мінску. Стала вядома, што беспілотнік урэзаўся ў дом, загарэўся аўтамабіль

У ноч на 29 ліпеня каля 2:00 у двары дома №72 на вуліцы Матусевіча адбыўся гучны выбух — як сцвярджаюць сведкі, беспілотнік спачатку ўрэзаўся ў будынак, а затым упаў на прыпаркаваны аўтамабіль і выбухнуў. У двары знаходзіцца дзіцячы садок №12.

❗️ Міліцыя прыбыла толькі праз 25 хвілін і разагнала ўсіх сведкаў. Пры гэтым дзяжурны Фрунзенскага РУУС заявіў журналісту, што "нічога не ведае" пра інцыдэнт.

📈 Уварвання БПЛА — ужо не рэдкасць. У ліпені такіх інцыдэнтаў зафіксавалі не менш за 59, што ў разы больш, чым у чэрвені. Беларусь зноў апынаецца ўцягнутай у чужую вайну — а пакутуюць мірныя людзі.

Мая Краіна Беларусь
🤬41😡51
Forwarded from BELPOL
Лукашенко строит секретный завод дронов в Минске! Расследование BELPOL

https://youtu.be/p8gK-3PYWrM

Во Фрунзенском районе Минска втайне строится предприятие по серийному производству ударных БПЛА. Формально — частная компания, по факту — проект, подконтрольный диктатору лукашенко.

За заводом стоят структуры, связанные с Шейманом и «кошельками» режима. Предприятие уже работает, и создавалось с одной целью — обойти санкции и производить оружие для нужд армии россии.

Подробности — в нашем новом расследовании.

Жыве Беларусь!

Поддержать BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: [email protected]

E-mail - [email protected]
Телеграм - @infobeLpoL
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro
🤬351💩1🤣1
🏙 Практыка забываньня

Пасля ўсталявання савецкай улады на беларускіх землях пачалася шырокая кампанія перайменаванняў гарадоў, вёсак, вуліц — разам з гістарычнай памяццю. Назвы, што нараджаліся стагоддзямі, замяняліся на ідэалагічна правільныя: у гонар рэвалюцыянераў ці ў стылі «Чырвонаармейская» і «Саўгасная».

📍 Горад Наваградак мог стаць Ленінскам, Наваполацк нарадзіўся з нуля як «пралетарскі горад будучыні», мястэчка з прыгожай назвай “Ігумен” ператварылася ў безсэнсоўнае “Чэрвень”. Савецкая адміністрацыя лічыла, што новая назва пераробіць і саму прастору — выцесніць нацыянальную тоеснасць, надасць «савецкасці».

😶 Гэта была не проста бюракратычная манія — гэта быў інструмент кантролю. Перайменаванне — як выціранне дошкі гісторыі: няма старой назвы — няма і старога сэнсу, каранеў, мінулага. А без мінулага народам лягчэй кіраваць.

Мая Краіна Беларусь
🤬30😢4😁2🖕21
🕯 30 ліпеня 1937 — пачатак Вялікага Тэрору

У гэты дзень быў падпісаны загад НКУС №00447 — дакумент, які запусціў махавік масавых рэпрэсій па ўсёй краіне. Яго падпісаў наркам Мікалай Яжоў, а зацвердзіла Палітбюро на чале са Сталіным.

Загад дазваляў «тройкам» — пазасудовым органам з супрацоўніка НКУС, партыйца і пракурора — выносіць прысуды па спрошчанай працэдуры: ад лагераў ГУЛАГ да расстрэлаў, якія выконваліся неадкладна.

📉 Лічбы страшныя:
Са жніўня 1937 да лістапада 1938 года было арыштавана каля 800 000 чалавек, з якіх больш за 350 000 — расстраляныя.

У Беларусі ўдары прыйшлі найперш па інтэлігенцыі. Найжахлівейшая ноч — з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі ў Мінску расстралялі больш за 100 дзеячаў культуры, навукі, літаратуры. Гэтая дата стала вядомай як Ноч расстраляных паэтаў.

Гэта была спланаваная спроба пазбавіць народ памяці, мовы, мысляроў. І мы павінны памятаць пра гэта — каб такое ніколі не паўтарылася.

Мая Краіна Беларусь
🤬31😢14🙏52🤮1
😶 Чаму дыктатуры трымаюцца на тэроры?

Дыктатуры не давяраюць уласнаму народу. І, што галоўнае — яны не могуць давяраць, бо ведаюць: калі страх знікне, знікне і іх улада.

🛑 Тэрор — гэта інструмент. З яго дапамогай знішчаюцца альтэрнатывы: незалежныя медыі, партыі, супольнасці. З тэрорам лягчэй трымаць людзей у падпарадкаванні, прымусіць маўчаць нават тых, хто не згодны. Гэта як электрычны ток: б’е рэдка, але ўсе ведаюць — лепш не чапаць.

🔒 У страху няма логікі. Ён робіць людзей асцярожнымі, закрытымі, аддаленымі ад іншых. А калі няма даверу паміж людзьмі — няма і супольнасці, здольнай супраціўляцца.

📚 Історыкі ведаюць: нават самыя моцныя рэжымы тэрору занепадаюць,але заўсёды пакідаючы па сябе раны: страчаныя лёсы, разбураныя сем’і, цішыню замест свабоды.

🕯 Таму памяць і салідарнасць — наш адказ. Без страху — няма дыктатуры.

Мая Краіна Беларусь
😢214🤮1
Forwarded from Bes Live
Некоторые маргиналы — вроде «вируса», мошенника Сикоры и прочих крикунов, ничего не смыслящих в реальности — вдруг подняли вой. Мол, акция беларусских киберпартизан, направленная на подрыв работы «Аэрофлота», якобы «плохая», «бьёт по мирному населению» и даже «наносит вред самой миролюбивой стране — Мордорской Федерации». Смешно. Видно невооружённым глазом, как эти персонажи отрабатывают фээсбэшные и кэгэбшные методички, прикрываясь жалкими нарративами про «гражданских» и «туристов».

На мой взгляд, это была блестящая операция. И я горжусь тем, что в ней участвовали беларусские киберпартизаны.

Те, кто твердит, что «Аэрофлот» — исключительно гражданская структура, либо глупцы, либо подлецы. Эта компания давно стала логистическим каналом для переброски ЧВК-шников, агентов, прокси и других пособников режима в Африку, Турцию и не только. Маскируются они под обычных пассажиров — это практика.

А жалобы на «страдания мирного населения» в этом контексте звучат особенно цинично — когда ежедневно погибают мирные украинцы, а подавляющее большинство россиян бездействует, если не радуется. И если кто-то, поддерживающий убийц, развязавших войну и ответственность за сотни тысяч смертей, вдруг недополучит комфорта — я не просто не жалею, я считаю это справедливым.

Поэтому — браво, Киберпартизаны. Позор тем, кто, прикрываясь сочувствием, по сути оправдывает террористическое государство. Вы либо на стороне жертв, либо на стороне убийц. Третьего не дано.
💯52👍9🔥5💩21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📱🎁Сонбун для БРСМаўцаў

Увага, моладзь! Калі вы марылі пра яшчэ адзін спосаб "эффектыўна" ўзаемадзейнічаць з кіруючай сістэмай, то вось вам і навіна! Для шчаслівых удзельнікаў БРСМ стварылі ўласнае мабільны дадатак.

Мяркуючы па ўсім, ён павінен спрасціць атрыманне бонусаў і іншых "плюшак" за актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі. Вельмі падобна на сістэмы, якія выкарыстоўваюцца ў такіх краінах, як Паўночная Карэя, дзе грамадзяне адсочваюцца і ўзнагароджваюцца (або караюцца) за іх "правільныя" паводзіны і лаяльнасць да рэжыму. Ці будзе там функцыя "паскардзіцца на адсутнасць вады для кароў у калгасе" ці “тараканаў у студэнцкім інтэрнаце”, пакуль невядома..

Цікава, колькі "лайкаў" трэба сабраць, каб атрымаць пуцёўку ў санаторый? І ці будзе там смайлік у выглядзе значка БРСМаўца для адзнакі патрыятызму? 🤔

Мая Краіна Беларусь
😁22🤮8🤣32
Якая з рэк з'яўляецца самай чыстай у Беларусі?
Anonymous Quiz
26%
Нёман
35%
Іслач
13%
Вяльля
26%
Дрыса
😐1310💩2🤣2
🎓 31 ліпеня — дзень нараджэння Ігната Дамейкі (1802–1889)

Ігнат Дамейка — навуковец, геолаг, удзельнік Лістападаўскага паўстання, адзін з самых вядомых літвінаў у свеце. Нарадзіўся пад Навагрудкам, вучыўся ў Вільні, сябраваў з Адамам Міцкевічам. Пасля ўдзелу ў паўстанні эміграваў, жыў у Парыжы, а потым пераехаў у Чылі.

У Чылі выкладаў хімію і мінералогію, адкрыў радовішчы карысных выкапняў, бараніў правы рабочых. Быў рэктарам універсітэта, ініцыяваў адукацыйныя рэформы, правёў у Сант’яга вадаправод, стварыў музеі і лабараторыі. Напісаў больш за 130 навуковых працаў.

Яго называлі «дон Ігнасіа» — нацыянальны герой Чылі. У Беларусі яго некаторыя памятаюць як выдатнага навукоўца і патрыёта.

Мая Краіна Беларусь
28👍3🤡1
Нацыянальны ювелірны экстрэмізм

У Беларусі, дзе ўжо даўно стала звычкай бачыць "экстрэмізм" у самым нечаканым, дайшлі да новага ўзроўню абсурду. Цяпер "экстрэмісцкай" прызнаная нацыянальная ювелірная марка, якая вырабляла падвескі з контурам Беларусі і кропелькай-слязінкай.

Такім чынам, тыя, хто замаўляў гэтыя вырабы ў Беларусі, пакуль яны яшчэ не былі "па-за законам", цяпер могуць сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі. Падобна на тое, што крэатыўная "думка" рэжыму не мае межаў. За шкарпэткі з чырвонай палоскай — можна атрымаць ад 15 сутак адміністрацыйнага арышту. А вось за падвеску з контурам Радзімы — ужо ад 3 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Выказванне любові да сваёй краіны праз сімволіку, якая не адпавядае дзяржаўнай, прыраўноўваецца да сур'ёзнага злачынства. Відавочна, што рэжым бачыць пагрозу нават у самых тонкіх праявах нацыянальнай ідэнтычнасці, калі яны не кантралююцца зверху.

Мая Краіна Беларусь
🤬31🤡21🖕1
🌍 Зямлякі, якія змянялі свет

Наша зямля нарадзіла нямала людзей, што праславіліся далёка за межамі краіны. І калі мы кажам саманазвай літвіны, мадэрнізуючы "знакамітыя беларусы", гаворка не толькі пра Купалу і Коласа.

🔬 Ігнат Дамейка — сын Навагрудчыны, паўстанец і геолаг, які стаў нацыянальным героем… Чылі! Ён даследаваў карысныя выкапні Анд, быў рэктарам Сант'ягаўскага ўніверсітэта і нават трапіў на чылійскія банкноты.

🧪 Зыгмунт Мінейка — яшчэ адзін паўстанец, а пазней — архітэктар алімпіяды ў Афінах. Унёс вялікі ўклад у развіццё інжынернай справы ў Грэцыі.

🛰 Барыс Кіт — амерыканскі навуковец беларускіх каранёў, які працаваў у NASA і дапамагаў развіваць ракетную навуку. А пачынаў ён, між іншым, настаўнікам у Вільні.

💡 Нашы продкі пакінулі свой след у астранаўтыцы, медыцыне, архітэктуры і нават у заснаванні іншых дзяржаваў. Мы — народ з глыбінёй і шырынёй.

👉 Памятаем свае карані і тых, хто набыў славу, не забыўшыся, адкуль родам.

Мая Краіна Беларусь
👍31🔥74
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гістарычная спадчына пад пагрозай: Сядзіба Ігната Дамейкі ў заняпадзе

У той час як улады займаюцца забаронамі і пераследам, гістарычная спадчына краіны застаецца ў занядбаным стане.
Яскравы прыклад таму — сядзіба Ігната Дамейкі, навукоўца і нацыянальнага героя Беларусі, якая знаходзіцца ў жудасным стане.
Замест таго, каб выдзяляць сродкі на аднаўленне і захаванне помнікаў культуры і гісторыі, рэжым, здаецца, аддае перавагу іншым "прыярытэтам”- забарона падвесак з контурам Радзімы і пакаранне людзей за іх набыццё або нашэнне.

Відавочна, што забараняць і саджаць людзей значна прасцей і "бяспечней" для ўлады, чым вылучаць рэгіёнам грошы на адбудову забытых помнікаў. Гэта дэманструе трывожную тэндэнцыю: калі гісторыя і культура не ўпісваюцца ў пракрустава ложа афіцыйнай ідэалогіі, яны проста ігнаруюцца або знішчаюцца.
Занядбанне такіх мясцін, як сядзіба Дамейкі, не толькі абядняе нашу культурную спадчыну, але і пазбаўляе будучыя пакаленні магчымасці адчуць сувязь са сваімі каранямі.

Мая Краіна Беларусь
🤬27😢153
5 гадоў таму
79💔15😭12❤‍🔥6🔥3💩1
Forwarded from BelVarta
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Сообщения о мощных взрывах в Минске: Женщина с Автозавода сообщает о сотрясении мебели!

Получена информация от жительницы района Минского Автозавода: вчера она слышала сильные взрывы, которые были настолько мощными, что "тряслась домашняя мебель".

Предполагается, что это могут быть отголоски учений, которые проходят в непосредственной близости от столицы.

Ваша информация критически важна!


Эти сообщения вызывают серьезную тревогу. Сбитый над Минском дрон, а теперь и мощные взрывы, которые слышны в городе — это тревожные сигналы. В условиях, когда военная активность в стране резко возросла, нам нужна каждая деталь, чтобы понять, что происходит на самом деле.

Срочно сообщайте нам о:
🔻Взрывах или громких звуках, которые вы слышали. Укажите точное время и место.
🔻Передвижениях военной техники, особенно тяжелой, в Минске и окрестностях.
🔻Любой необычной активности на военных объектах.

Беларусь перадусім!

📩 Пиши в наш анонимный бот
@BelVarta_bot, созданный при поддержке Киберпартизан.

Бот полностью защищён и не сохраняет личные данные. Или пиши на ProtonMail:
[email protected] — это надёжно.

❗️Подписаться на канал
🤬202🔥2👏2💩1