#Максім_Гарэцкі #Вязьма
ВЫСТАВА, ПРЫСВЕЧАНАЯ МАКСІМУ ГАРЭЦКАМУ, ЭКСПАНУЕЦЦА Ў ВЯЗЬМЕ
27/12/2022 - 27/01/2023
У Вяземскім гісторыка-краязнаўчым музеі экспануецца літаратурна-дакументальная выстава “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”, створаная супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Яна прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Максім Гарэцкі – адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст, педагог, арганізатар літаратурнага руху, перакладчык, збіральнік вуснай народнай творчасці. Максім Гарэцкі – гэта гонар і сумленне беларускай нацыі, яе духоўны настаўнік. Крэда яго жыцця заключана ў яго ж словах: “Ахвярую сваім “я” ва ймя святога ўсім нам Адраджэння”. Так ён і жыў, адзін з найлепшых сыноў Беларусі.

👍4❤1
#Вязьма #Максім_Гарэцкі
У ВЯЗЬМЕ ПРАЙШЛІ МЕРАПРЫЕМСТВЫ,
ПРЫСВЕЧАНЫЯ ПАМЯЦІ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА
Напрыканцы студзеня 2023 года дэлегацыя Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на чале з дырэктарам С.І.Усікам наведала Вяземскі гісторыка-краязнаўчы музей і далучылася да мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Максіма Гарэцкага з нагоды яго 130-годдзя.
Нашы калегі прынялі ўдзел ва ўрачыстым закрыцці перасоўнай выставы “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”, якая цягам месяца экспанавалася ў Вяземскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а таксама ўсклалі кветкі да памятнага знака пісьменніку, усталяванаму на месцы яго меркаванага пахавання ў Вязьме ў 1993 годзе.

👍6