Министерство культуры Республики Беларусь
5.86K subscribers
35.9K photos
4.36K videos
19 files
6.96K links
Официальный телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь.
Download Telegram
#Максім_Багдановіч #Ракуцёўшчына #фэст

Запрашаем на свята паэзіі і песні РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА-2022!

30/07/2022, 15:00–18:00

📍філіял "Фальварак Ракуцёўшчына” (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Ракуцёўшчына)

Наведвальнікі свята “Ракуцёўскае лета” змогуць адчуць атмасферу старасвецкага фальварка, прайсці беларускімі сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаць асалоду ад лета, сонца, новых знаёмстваў, злавіць натхненне на добрыя справы. І канешне – незабыўна адзначыць свята ў гонар самага маладога класіка беларускай літаратуры. Арганізатары фэсту рыхтуюць мноства цікавых лакацый на розны густ і ўзрост.

У праграме:
🔆сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам;
🔆музычныя выступленні творчых калектываў;
🔆творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты;
🔆займальныя лекцыі і майстар-класы;
🔆гульні для дзяцей і дарослых ды іншыя цікавосткі.

Падрабязная праграма будзе апублікавана на сайце https://bellitmuseum.by/, а таксама ў сацыяльных сетках арганізатараў мерапрыемства.
Арганізатарамі свята выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт. Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

😊УВАХОД ВОЛЬНЫ. Шчыра запрашаем!

Варыянты праезду:
1️⃣трансфер Мінск-Ракуцёўшчына-Мінск, арганізаваны музеем (кошт – 20 руб., браніраванне месцаў па тэл. +375 (17) 363-07-61);
2️⃣электрычка Мінск-Маладзечна – да станцыі Уша;
3️⃣маршрутнае таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна – да в. Краснае (прыпынак каля танка);
4️⃣уласнае аўто – да в. Ракуцёўшчына (GPS-каардынаты 54.256914, 27.094609).

Даведкі: +375 (17) 363-94-65 (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры), +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95 (Літаратурны музей Максіма Багдановіча), +375 (017) 670-26-41 (Фальварак Ракуцёўшчына).