Военное образование
3.19K subscribers
31.4K photos
1.57K videos
3 files
2.37K links
Контакт для обратной связи- @Military_Education_bot

📌Информационный канал , где вы можете узнать все о военных факультетах в Республике Беларусь , системе военного образования и последние новости в военном деле .
Download Telegram
#МаяМова

Што вы ведаеце пра беларусаў? Усе ведаюць дасягненні і подзвігі нашы, Усім вядомыя нашы героі і добрыя справы. А якія ж мы, сучасныя беларусы?
Любім радзіму мы, і адданыя ёй, Душа ў душу з усімі краінамі свету, У баях б’емся за волю, за праўду вачэй, Дзяцей выхоўваем ў радасць і ў гора.
Беражом традыцыі, звычаі роднай зямлі, Працуем дзеля нашай шчырай зямлі, Будуем мы будучыню малой айчыны, Мы ў працавітай, вольнай сям’і !
Лина Авдей

@militaryby
#МаяМова
Герой

Пімен Панчанка

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на вайне».
І лёг на змяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго спіне.

Не ён, а другія ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі фрыцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.

А ён свае косці з іржавых калючак
Сваімі рукамі без стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з валдайскіх азёр.

@militaryby
#МаяМова

Горкая гордасць

Каралеўскімі замкамі Ганарацца, Саборамі. Мы – зямлёй партызанскаю, Перамогай над ворагам…
Наша горкая гордасць Прасвятлее ў вяках. Не скрышылі нас орды, Не адолеў нас страх,
Ні трапічная парнасць, Ні мароз невыносны… Каралеўскія пальмы, Партызанскія сосны.
Пімен Панчанка

@militaryby
#МаяМова
Летні дождж
Недзе гром бурчыць далёка, голас свой спрабуючы. У хмары збегліся аблокі, над зямлёй вандруючы. Спелы колас нахіліўся пад павевам ветрыка. Лінуў дожджык-падарожнік са шляхоў паветраных.
Верабейкі на галінах цесна прытуліліся. Вербалозы над ракою срэбнаю схіліліся. Чутны кропель роўны грукат над старонкай роднаю. І ад гэтых мерных гукаў уся зямля лагодная.
Жанна Улахович

@militaryby
#МаяМова

Навальніца
За шырокім полем, за зялёным лесам Бліснула маланка і шчасце панесла. Панесла спакой і каханне, і мір, Сцягнула ў хмары трывогу і дым.
Там попел, пажары, сумненне і страх, Жыццё зруйнавана і боль у вачах. Схаваліся птушкі і зоры ў тым лесе, Пануюць там хмары, нагнаў іх злы вецер.
Чырвоным агнём ахапіла зямлю, І жудасны попел пакрые раллю. Не з’явяцца кветкі, не вырасце збожжа, Апусцяцца рукі бездапаможна.
Але выйдзе сонца, міне навальніца, Разыйдуцца хмары, праб’ецца крыніца Праз попел і камні, што вецер нанёс, Але не асушыць ніхто людскіх слёз.
Татьяна Богданович

@militaryby
#МаяМова
Ветэрану
Вольга Грыдзюшка
Як твае справы, ветэран? Гады няўмольна побач крочаць, Прамы ў дугу сагнулі стан, А ран яны зусім не лечаць.
Амаль сляпым прыйшоў з вайны: У галаву было раненне. Перад вачыма тыя дні, Ды ў вачах даўно зацьменне.
І не патрэбен павадыр — Па успамінах думкі водзяць; Бяда, што ногі ўжо не ходзяць... Суседка прынясе вады,
Раз у месяц з’явіцца сынок З нявесткай, вымыюць падлогу. Уначы малюся: дай жа Бог Дажыць яшчэ да Перамогі!

@militaryby
#МаяМова
Помні, братка 

Кірыл Азімка
Помні, братка… Помні, братка! Не забудзь ніколі, Як спалілі дзеду хатку, Як жылі ў няволі. Як фашысты захапілі родную краіну: Беларусь маю, Расію, Польшчу, Украіну.
Братка, помні… Братка, помні! Кожны трэці згінуў У баі ці то ў палоне За сваю Радзіму. Помні і цані заўсёды нашу Перамогу, Што жыццё нам захавала дзякуючы Богу.
Дзякуй Богу… Дзякуй Богу! Дзякуй і салдатам, Йшлі ў далёкую дарогу З рускім аўтаматам, Паляцелі гучна кулі па фашысцкіх касках, А фашысты ймчаць дадому : “Біттэ, калі ласка!”
Прэч дадому… Прэч дадому! Вось і вызваленне! Не паставіць нас нікому, Смелых, на калені. З тых часоў гадоў мінула цэлых сем дзясяткаў… Помні, братка. Помні, братка. Помні, братка. Помні, братка.

@militaryby
#МаяМова
Наш родны край - прыгожы самы

Вядома ўсім, што вельмі шмат
Куткоў на свеце дзіўных.
Але не менш, а болей, брат,
Іх на тваёй радзіме,
У нашым краі дарагім,
У Беларусі роднай.
Не памяняешся ні з кім
Яе красою годнай.

Іван Муравейка

@militaryby
#МаяМова
Люблю маю Беларусь

Люблю пралескі на узвышшы, Вясёлы грук дажджу па даху, Жамчужнае цвіценне вішні, Свабодных птушак крылаў узмахі.
Расы слязінкі на світанку, Палёт стракоз, блакіт валошак, Спеў звонкі жаўранка уранку, Лясных грыбоў паўнюткі кошык.
Мне даспадобы жоўталісце, І восеньскі духмяны водар, Як жураўлі з нябёс курлычуць, І час, на журавіны шчодры.
Іскрысты снег на зімняй глебе, Хаджэнне раніцай на лыжах, Яскравая сінеча неба, Й мароз, што злёгку шчокі ліжа.

Жанна Улахович

@militaryby
#МаяМова

Восень
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
У. Жылка

@militaryby
П. Панчанка. Бацькаўшчына
 
Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежачка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх — вясёлка.
Бацькаўшчына — гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.

#МаяМова

@militaryby
#МаяМова

Родны край О мой любы родны край, Ты – прыгожы, нібы рай. І нідзе ў другіх краях Шчасным быць не змог бы я. Ніл Гілевіч

@militaryby
#МаяМова

Радзіма
Бор адвечны, рэк разлівы,
Залатыя горы-нівы,
Неба вольнае над імі, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Дом наш, ласкаю сагрэты,
Продкаў мудрых запаветы,
Мова, спеўная надзіва, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Курганы і абеліскі,
Спапялёных вёсак спіскі
І Чарнобыль за плячыма, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мары смелыя на старце,
Пагранічнікі на варце,
Ясны свет перад вачыма, –
Гэта ўсё мая Радзіма.
Мікола Маляўка

@militaryby
#МаяМова

Бeлapycкaя зiмa
Бeлapycкaя зiмa
— Гэтa цyд, пaвepцe.
Пpыгaжэй нiдзe нямa
Aж нa цэлым cвeцe.
Дpэвы — ў cнeжным cepaбpы.
Xaты — ў шaпкax бeлыx.
Лec — кaшлaты i cтapы
— Быццaм aмяpцвeлы.
A як пpoйдyццa вятpы
Пa зямныx пpacтopax —
Tы yбaчыш нa двapы
Mipыяды зopaк.
Boкa бyдyць чapaвaць
Cвeтлячкi-cняжынкi.
Бyдyць лыжнiкaў cклiкaць
Гopкi i cцяжынкi.

Kacтycь Жyк
#МаяМова

Дзе зімуюць снегіры

Дзе зімуюць снегіры? На левабярэжжы, Ля руінаў Белай вежы, Дзе рабін гараць кастры На прасторы снежным... Снегіры клююць зару І з зарой — знікаюць, А ў халодную пару (Вам адкрыта гавару) — Ў сад мой прылятаюць. Сумаваў я да пары, Доўга іх не бачыў... Прыляцелі снегіры, Нібы даўнія сябры, — Мабыць, на ўдачу?..

Міхась Курыла.

@militaryby
#МаяМова

Явар і каліна
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Захадам модлы пакорныя
З маткай-зямлёй адпраўляюць;
Тайна у ночаньку чорную
Месяца, зор выглядаюць.
Слухаюць смехаў русалчыных,
Лопату крылляў начніцы,
Ветру павеваў ап’янчаных,
Плюскату шклістай крыніцы.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў…
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.
Янка Купала
Раніца вясною
Ціха ў полі, ціха ў лесе, А ні шэпне вецярок, Толькі дзесь у паднябессі Льецца звонкі галасок.
Як бы срэбраны званочак, Роніць ўніз за трэлем трэль, Аж заслухаўся гаёчак, Не парушыцца і ель.
На усходзе бляск агністы Літым золатам дрыжыць; Слуп высокі, прамяністы Роўным полымем гарыць.
Тонкіх хмарак валаконцы Сталі хораша ў радок, Як бы ўюць яны для сонца З тых валоканцаў вянок.
Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаёк, А высока ў паднябессі Льецца звонкі галасок.
Якуб Колас

#МаяМова
Я – БЕЛАРУС
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
 
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!
 
Я – беларус, і хоць сягодня
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
І прад бядой не задрыжу!    Ніл Гілевіч

#МаяМова
#МаяМова
Восень
Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.
Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.
Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер…
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!..
Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!
Якуб Колас