#маяРаздзімаБеларусь
Кожны дзень выкладчыкаў і курсантаў, якія спяшаюцца на лекцыі, ды і проста наведвальнікаў, у галоўным корпусе БДМУ сустракае памятны знак, усталяваны ў памяць пра супрацоўнікаў і студэнтаў МДМІ, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны прымалі ў ёй непасрэдны ўдзел. На стэле высечана "вечна жывыя". Цяжка не пагадзіцца з гэтымі словамі. Хіба можна забыць прафесара Анішчанка Валерыя Арсенцевiча, які ў 1930-1936 гг. кіраваў лячэбным факультэтам, а падчас Вялікай Айчыннай вайны стаў загадчыкам аддзела аховы здароўя гарадской управы ў акупаваным Мiнску, выкладаў курсы медыцынскіх сясцёр пры гарадскіх бальніцах Магілёва і Вільні ў 1941-1943 гг. Ці як можна не памятаць Астапенка Вадзіма Рыгоравіча, які займаў пасаду дэкана ў перыяд з 1967 па 1975 гг., бо менавiта ён быў узнагароджаны чатырма ордэнамі, тры з якіх - баявыя за ўдзел у ВАВ. Гэта толькі два чалавекі, а колькі іх усяго ў слаўнай гісторыі нашага ўніверсітэта, якія ўнеслі свой уклад у Вялікую Перамогу!
@militaryby