ЖЕНЩИНЫ СТОЛИЦЫ
1.63K subscribers
12.5K photos
1.74K videos
3 files
1.96K links
Официальный Теlegram - канал Минской городской организации ОО "Белорусский союз женщин"

Задать вопрос председателю МГО ОО "БСЖ", высказать свои предложения, разместить новости первичных организаций можно в нашем чат-боте:
@mgo_bszh_bot
Download Telegram
🔆Беларускія жанчыны - мудрыя, моцныя духам, прыгожыя, прывабныя, пяшчотныя.

Прапануем Вам.
🔆ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ ў беларускіх пісьменнікаў і мастакоў

🖌🎨Іван Хруцкі. Партрэт невядомай. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
"Прыгажэйшыя на свеце -
Беларускія дзяўчаты."
©Міхась Кавыль.

🖌🎨Юрый Яраш. Жаночы вобраз. 21 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#яраш
🔆ЖАНОЧЫЯ ВОБРАЗЫ ў беларускіх пісьменнікаў і мастакоў🖌📖🎨

🔅Іван Мележ пра Ганну Чарнушку: "...Выспела нявеста, нічога не скажаш! ...ва ўсім пайшла ў матку. 3 аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. I косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць на твары такая ж, і шчочкі таксама выпінаюцца".

🔅Янка Купала пра Бандароўну:
"Як маліны яе губкі,
А твар, як лілея,
Як дзве зоркі, яе вочы,
Гляне - свет яснее. 

🔅Іван Мележ пра Ганну Чарнушку: "Хлопцы гарнуліся да яе і пабойваліся". 

🔅Аркадзь Куляшоў пра Алесю: "Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці." 

🔅Якуб Колас пра Ядвісю:
" [Ён] глянуў ёй у вочы, у гэтыя акруглыя цёмныя і такія слаўныя, выразныя вочы, на яе чорныя тонкія бровы, якіх ён не бачыў ні ў аднае дзяўчыны, ні ў кога на свеце. Здаецца, ніколі не адводзіў бы ад яе вачэй!" 

🔅Якуб Колас пра Ядвісю: "Ці ж можна не любіць яе, гэтую лепшую, прыгажэйшую казку Палесся?" 

🔅Максім Багдановіч пра Вераніку:
"I мела дзеўча выгляд маці,
Калі тады ка мне яна,
Трывожнай ласкаю паўна,
Схілялася, як да дзіцяці,
Зіяючы перада мной
У новай пекнасці жывой."
#вясна_прыгажосць_жанчына
🎨🖌Іван Хруцкі. Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай. 19 стагоддзе
#вясна_прыгажосць_жанчына
#хруцкі
🎨🖌Іван Хруцкі. Сямейны партрэт. 19 стагоддзе
#хруцкі
#вясна_прыгажосць_жанчына
🎭 💠 У Міжнародны дзень тэатра дзвюм таленавітым актрысам Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы — Тамары Міронавай і Вользе Няфёдавай, лаўрэатам конкурса "Жанчына года", былі ўручаны ўзнагароды Ленінскай раённай і Мінскай гарадской арганізацый ГА "Беларускі саюз жанчын".
#МГА_БСЖ_Ленінскі
#вясна_прыгажосць_жанчына
#тэатральныя_сустрэчы
✔️ — Прыемна і важна — ў тэатры быў аншлаг, сярод гледачоў шмат вучняў і студэнтаў: давалі знакамітую і легендарную "Паўлінку"! Тэатр і беларуская класіка маюць найвялікшы выхаваўчы патэнцыял, — падзялілася старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, Наталля Кучынская.