ЖЕНЩИНЫ СТОЛИЦЫ
1.63K subscribers
12.5K photos
1.74K videos
3 files
1.96K links
Официальный Теlegram - канал Минской городской организации ОО "Белорусский союз женщин"

Задать вопрос председателю МГО ОО "БСЖ", высказать свои предложения, разместить новости первичных организаций можно в нашем чат-боте:
@mgo_bszh_bot
Download Telegram
ЖЕНЩИНЫ СТОЛИЦЫ
Photo
🎭 💫 Праект "Тэатральныя сустрэчы" — паказ спектакляў, галоўныя ролі ў якіх выконваюць вучні школ Ленінскага раёна, ініцыятарам якога выступіла раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, — набывае папулярнасць!

"Тэатральны калектыў юных акцёраў сярэдняй школы √°4 (дзякуем кіраўніку — настаўніку Таццяне Вайцяховіч) уразіў гледачоў сваёй таленавітай шчырай ігрой у пастаноўцы "Маленькі прынц" па аповесці Антуана дэ Сэнт-Экзюперы і цудоўным валоданнем сакавітай беларускай мовв (🎶менавіта #па_беларуску гучала знакамітая гісторыя). Гледачы — бацькі і вучні школ раёна — не шкадавалі шчырых апладысментаў," — падкрэсліла Наталля Кучынская, старшыня раённай арганізацыі БСЖ.

💫 Пастаноўка атрымала найвышэйшую адзнаку журы: па выніках восеньскіх тэатральных сустрэч творчы калектыў 4-ай школы атрымаў Гран-пры раённага тэатральнага фестывалю і салодкія падарункі ад саюза жанчын.

З нецярпеннем чакаем зімні сезон!
#тэатральныя_сустрэчы🎭❄️
#МГА_БСЖ_Ленінскі
#выхаванне