ЖЕНЩИНЫ СТОЛИЦЫ
1.72K subscribers
13.4K photos
1.86K videos
3 files
2.26K links
Официальный Теlegram - канал Минской городской организации ОО "Белорусский союз женщин"

Задать вопрос председателю МГО ОО "БСЖ", высказать свои предложения, разместить новости первичных организаций можно в нашем чат-боте:
@mgo_bszh_bot
Download Telegram
🔹Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца
21 лютага штогод з 2000 года
. Дзень быў вызначаны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА.
🔹Дата выбрана як памяць пра падзеі 21 лютага 1952 года, калі студэнты з Бангладэш загінулі ў змаганні за прызнанне роднай мовы дзяржаўнай.
🔹Мова з’яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа.
#родная_мова
🔆 Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
🔆
Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
©Якуб Колас
#родная_мова
#ПРОСТО_И_МУДРО
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌞 РОДНАЯ МОВА - ДУША НАРОДА. АСАЛОДА - РАЗМАЎЛЯЦЬ НА МОВЕ!

🌾🔆Ролік захапляе: сумесны праект Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
#родная_мова
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ 🌾🔆
#па_беларуску
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌾🔆 ЛЮБІМ БЕЛАРУСЬ. РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ

Сусвет, матуля, каханне, пяшчота, суніцы... Ролік падрыхтавала дырэктар гімназіі N28, актывістка Ленінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, Алеся Мікалаеўна Зяневіч разам са сваёй дачкой Анастасіяй.
#родная_мова
#па_беларуску 🌾🔆
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова.
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі,
Беларуская
мова!

🎞🎶 "Мы маем вялікую колькасць песень на беларускай мове, але пра беларускую мову песень няшмат! "Беларуская мова" - сумесны твор гурта "ДРАЗДЫ" і паэта Леаніда ПРАНЧАКА.

#па_беларуску
#родная_мова
#люблю_Беларусь🇧🇾
☀️Сустракаем раніцу прыгожай песняй!
З Міжнародным днём роднай мовы!
ДНЮ РОДНАЙ МОВЫ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Пярвічка грамадскага аб'яднання БСЖ  ЦДАДзІМ "МАЯК" віншуе ўсіх з Міжнародным днём роднай мовы і запускае віншавальны анлайн-чэлендж "Паэтычная паштоўка"🌅.

🖇Для ўдзелу ў чэленджы выберыце любімы верш на беларускай мове, аформіце яго ў фармаце электроннай паштоўкі і размясціце ў афіцыйных мэсэнджарах ці сацсетках арганізацыі пад хэштэгамі #родная_мова ці
#паэтычная_паштоўка

🆗 Віншуем калег і сяброў з Міжнародным днём роднай мовы па-роднаму #па_беларуску❤️💚
❤️💚Святкуем разам Міжнародны дзень роднай мовы!

💠🎶Са святочным віншаваннем  ў гасцях РУП "Мінскэнерга" філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" пабывалі "Званочкі", творчы калектыў  Дзяржаўнай ўстановы адукацыі "Гімназія № 28  імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска"


💠🔝 - У нашым калектыве гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам з вучнямі  правесці дзень роднай мовы. Разам звярнуліся і да гісторыі, у час музычных кампазіцый прагучалі цудоўныя словы беларускіх пісьменнікаў пра мову, пра яе ўзнікненне. Дзеці і нашы калегі-энергетыкі чыталі вершы беларускіх паэтаў, -  паведамiла старшыня пярвiчнай арганізацыi.

#МГА_БСЖ_Ленінскі #па_беларуску
#люблю_Беларусь🇧🇾
#родная_мова

💯Мова - гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць свой народ
                      ©Іван
Мележ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌤 🎶 Разважае пра сапраўднае шчасце і чытае верш "Шчасце" Анатоля Балуценкі актывicтка БСЖ Таццяна ТАРАСАВА.

#люблю_Беларусь
#родная_мова
#МГА_БСЖ_Ленінскі
📖 🕊 З Днём
роднай мовы! Чытаем вершы #па_беларуску