НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.
ЛІТАРАТАРАМ МІЁРШЧЫНЫ.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выдадзена сапраўдная літаратурна-мастацкая анталогія краю — «На падкове Дзвіны». Разам сабраны творы ўраджэнцаў Міёрскага раёна і тых паэтаў, празаікаў, майстроў пісьменства, якія спрычыніліся да гэтага старажытнага края. Складальнік кнігі, якой, відавочна, усе даследчыкі Міёршчыны будуць карыстацца яшчэ многія дзесяцігоддзі, — Леанід Матэлёнак.
Уступнае слова : «...Чытач, сёння ў цябе ў руках незвычайны зборнік, які ўпершыню дае магчымасць найбольш поўна, хаця і фрагментарна, пазнаёміцца з творчасцю мясцовых паэтаў і празаікаў, нашых творцаў, што падаравалі свае таленты іншым народам, іншаземцаў, якіх у розныя часы і пры розных акалічнасцях прывабіла цудоўная Міёршчына, край з багатай гісторыяй, непаўторнымі абшарамі квяцістых палёў, цяністых лясоў, маляўнічых азёр, багатых дарамі балот, таленавітых людзей... "
Звяртайцеся да літаратурна-краязнаўчай анталогіі «На падкове Дзвіны», атрымлівайце асалоду.
#РаманСэрвач

БЕЛАРУСКІЯ ВЫДАННІ.
КОЛАСАЎСКІЯ КАЗКІ.
Чацвёрты год запар перавыдаюцца народныя казкі ў апрацоўцы класіка.
У выдавецкім доме «Звязда» толькі што пабачыла свет кніга «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа». Тыраж новага выпуску знакамітага творчага праекта класіка беларускай літаратуры — 1500 экзэмпляраў. Агульны тыраж ранейшых выданняў — у 2020, 2021 і 2023 гадах — роўны 3300 экзэмпляраў.
Пад адной вокладкай прыгожа аформленага зборніка — шэсць народных казак: «Каза ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў». Над апрацоўкай гэтых фальклорных твораў народны пясняр Беларусі працаваў у 1922–1940-я гады. Разнастайныя па тэматыцы, казкі знаёмяць дзяцей са светаўспрыманнем нашых продкаў, вучаць спрадвечным жыццёвым ісцінам, нагадваюць пра тое, што дабрыня, чуласць, разважлівасць — сярод галоўных прыярытэтаў жыцця.
#АкадэмКніга

ІВАЦЭВІЦКІ КРАЙ.
"Івацэвіцкі край" -
пад адной вокладкай сабраны самыя шырокія звесткі пра старажытнае паселішча Івацэвічы, Івацэвіцкі раён, пра гістарычныя адрэзкі часу ў лёсе гэтага края.
Асобна вылучаны падрабязны расповяд пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Івацэвіцкім раёне. З першых дзён акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі сустрэлі ў Косаўскім, Целеханскім і Быценскім раёнах шырокае народнае супраціўленне. Зараз пра тагачасныя падзеі нагадвае мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына».
Івацэвіцкі край — радзіма мастака і паэта Анатоля Галушкі, які з’яўляўся членам Сусветнай арганізацыі мастакоў-інвалідаў.У івацэвіцкай вёсцы Быцень нарадзіўся літаратуразнаўца, фалькларыст, педагог Мікола Грынчык (1923 — 1999). Заполле - малая Радзіма этнографа Алеся Зайкі. Косава - месца нараджэння кінарэжысёра Уладзіміра Мароза. У Сакаўцах з'явіўся на свет заходнебеларускі рэвалюцыянер, пісьменнік Піліп Пестрак.
У кнізе - шмат іншых імёнаў Івацэвіцкага края.