ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Мяркуй, што робіш для душы сваёй –
Шпакоўню, вулей, сціплую кармушку:
Падобны ў чымсьці на пчалу і птушку,
Ты б мог прыйсці ў свет птушкаю, пчалой.
Ты б мог прыйсці бярозкаю, што ссек,
Мурашкаю, што сок з пянёчка выпіла.
Ў істоце той, якою быць не выпала,
Сябе адчуй хоць зрэдку, чалавек!"
(АЛЯКСЕЙ ПЫСІН)
Не гаспадар Сусвету, а раб Божы. Вось хто - ТЫ, СЯБАР і я, і іншыя...Пакуль на галаве "карона", а ў сэрцы - пыха - дабра не відаць. Ні сабе, ні наваколлю. Мы проста частка Прыроды, кропля ў моры, госці на гэтай зямлі...Памятаеш ? Я стараюся... Трэба старацца... Ніколі не позна. Нават... заўтра.
ДАБРАНАЧ !!!
САМЫХ СВЕТЛЫХ ЗОР НАД ГАЛАВОЙ ✨ !
Малюнак : #НастаБалыш

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
"ЗАСЛАЎСКІЯ ПАДВЯЧОРКІ".
Фальк-праект прайшоў
у этнаграфічным комплексе "Млын".
Вечарына “Спеўныя падвячоркі” :
на беларускай вёсцы існаваў даўні звычай вячорак, калі дзяўчаты збіраліся восеньскімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце.
Нашыя ж падвячоркі — местачковыя, веснавыя і запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвочых разам паспяваць, пажартаваць, крышку патанчыць і зрабіць нешта ўласнымі рукамі пад спеў.
Спеўным і музычным гэтае мерапрыемства зробіць гурт “Пілігрымы” Вольгінскага прыходу г. Мінска.
Мерапрыемства - з элементамі традыцыйнага адзення і з уласным рукадзеллем.
Як прайшло ?! Глядзіце самі ❤️ !
Фота #НастаБалыш

НАШЫ ТВОРЦЫ.
ТОНКІ ПОЧЫРК ПА-ЗАСЛАЎСКУ...
Каліграфічныя вопыты і вытанчаныя сілуэты - рэдкім мастацтвам валодае сама і навучае юных мастачка с Заслаўя #НастаБалыш.

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ"-2024.
КАРЦІНА да ФЭСТА.
"Краявід Адама Міцкевіча" 2024
40х50 палатно-алей
Партрэт пісала да фэсту "Восень у Завоссі", дзе павінна была адбыцца яго прэзентацыя.
Так склалася, што не маю магчымасці 21 верасня быць на свяце, а вам, сябры, раю на ўласнае вока пабачыць краявід Адама Міцкевіча! Паветра, здаецца там тое ж, годнае!"
Мастачка #НастаБалыш

" БАБУЛІНЫ КАЗКІ" с ЗАСЛАЎЯ.
"Прачытаць лекцыю пра маляваныя дываны ў краме брэнда MUA - лёгка?)
- Цікава)))
Гэта вам не на канферэнцыях разумнічаць)
Але ў маім выпадку аўдыторыя сапраўды была годная. Мабыць, нават больш зацікаўленая да лектара, чым музейныя калегі-навукоўцы)))
А калі сур'ёзна, то, насамрэч, вельмі цешыць, што сучасныя крутыя дызайнеры звяртаюцца да тэмы мастацкай спадчыны Беларусі, да сапраўднага, адметнага, наскага.
Таму з вялікім задавальненнем адгукнулася на прапанову і ўзяла ўдзел у прэзентацыі калекцыі адзення "Бабуліны казкі".
А бабуліна сукенка надала мне ўпэўненасці і гламурнага шыку, як вы ўжо здагадаліся".
Традыцыі маляваных дываноў - сучаснасць..!
#НастаБалыш